ТАНАХ (39)

Септуагинта (АB) (53)

Септуагинта (BS) (2)

Перевод Феодотиона (3)

Вульгата (78)

Библия Лютера (66)

Textus Receptus (27)

Елизаветинская Библия (75)

Библия короля Иакова (80)

Синодальный перевод (77)

Новый Завет Уэсткотта-Хорта (27)

Перевод Нового Мира (27)

Библия на украинском языке (66)

Новый Завет Нестле-Аланда (27)

Новый Завет Кассиана (27)

ТаНаХ Давида Йосифона (39)

Библия на белорусском языке (66)

Евангелия на белорусском языке (4)

Паводле Матфея (глав: 28)

Паводле Марка (глав: 16)

Паводле Лукi (глав: 24)

Паводле Iаана (глав: 21)

Радостная Весть (нет)

Новый Завет на иврите (27)

Редакция NEV (66)

Святое Дабравесце (па Беларуску) пераклад Бiблейскай камiсii БПЦ МП

Святое Дабравесце паводле Марка

◄◄ | | Глава | | ►►

1 А праз два днi была Пасха i свята праснакоў; i шукалi першасвятары i кнiжнiкi, як узяць Яго хiтрасцю i забiць;

2 але казалi: толькi не ў свята, каб не было абурэння ў народзе.

3 I калi быў Ён у Вiфанii, у доме Сiмана пракажонага, i ўзляжаў, - прыйшла жанчына з алебастравай пасудзiнай мiра з нарду чыстага i шматкаштоўнага i, разбiўшы пасудзiну, узлiла Яму на галаву.

4 Былі ж некаторыя, што абурылiся i гаварылi памiж сабою: навошта гэтая трата мiра?

5 Бо можна было б прадаць яго больш чым за трыста дынарыяў i раздаць убогiм. I папракалi яе.

6 Але Iiсус сказаў: пакiньце яе, навошта яе бянтэжыце? Яна добрую справу зрабiла для Мяне.

7 Бо заўсёды ўбогiх вы маеце з сабою i, калi хочаце, можаце дабро iм рабiць; а Мяне не заўсёды маеце.

8 Яна зрабiла, што магла: загадзя памазала Маё цела для пахавання.

9 Праўду кажу вам: дзе толькі будзе прапаведана Евангелле гэтае ва ўсiм свеце, дык i пра тое, што зрабiла яна, сказана будзе ў памяць аб ёй.

10 I пайшоў Iуда Iскарыёт, адзiн з дванаццацi, да першасвятароў, каб выдаць Яго iм.

11 Яны ж, пачуўшы, узрадавалiся i абяцалi яму даць срэбранiкi. I ён шукаў, як пры нагодзе выдаць Яго.

12 I ў першы дзень праснакоў, калi прыносiлi пасхальную ахвяру, кажуць Яму вучнi Яго: дзе хочаш, каб мы пайшлi i прыгатавалi Табе есцi пасху?

13 I пасылае двух з вучняў Сваiх i кажа iм: iдзiце ў горад; i сустрэне вас чалавек, якi будзе несцi збан вады; iдзiце за iм.

14 І, куды ён увойдзе, скажыце гаспадару таго дома: "Настаўнiк кажа: дзе святлiца, у якой Мне есцi пасху з вучнямi Маiмi?"

15 I ён вам пакажа верхні пакой вялiкi, засланы, гатовы; там прыгатуйце нам.

16 I пайшлi вучнi Яго, i прыйшлi ў горад, i знайшлi, як сказаў iм; i прыгатавалi пасху.

17 I калi звечарэла, прыходзiць Ён з дванаццаццю.

18 I калi ўзляжалi яны i елi, сказаў Iiсус: праўду кажу вам, адзiн з вас, які есць са Мною, выдасць Мяне.

19 Яны ж засмуціліся i пачалі гаварыць Яму адзiн за адным: ці не я? I другi: ці не я?

20 Ён жа сказаў iм у адказ: адзiн з дванаццацi, хто мачае са Мною ў блюда.

21 Бо Сын Чалавечы iдзе, як напiсана пра Яго; але гора таму чалавеку, якi выдае Сына Чалавечага: лепш было б таму чалавеку не радзiцца.

22 I калi яны елi, Iiсус, узяўшы хлеб i благаславiўшы, пераламіў i даў iм, i сказаў: прымiце, ежце; гэта Цела Маё.

23 I, узяўшы чашу, узнёс падзяку і даў iм; i пiлi з яе ўсе.

24 I сказаў iм: гэта Кроў Мая новага запавету, якая за многiх пралiваецца.

25 Праўду кажу вам, што больш не буду пiць ад плоду вiнаграднага да таго дня, калi буду пiць яго новым у Царстве Божым.

26 I, адспяваўшы хвалу, выйшлi на гару Елеонскую.

27 I кажа iм Iiсус: усе вы спакусiцеся аба Мне ў гэтую ноч, бо напiсана: "паражу пастыра i рассеюцца авечкi".

28 Але потым, калi ўваскрэсну, Я апярэджу вас у Галiлеi.

29 А Пётр сказаў Яму: хоць i ўсе спакусяцца, але не я.

30 I кажа яму Iiсус: праўду кажу табе, што ты сёння, у гэтую ноч, перш чым двойчы заспявае певень, тройчы адрачэшся ад Мяне.

31 А ён яшчэ настойлівей гаварыў: калі б мне нават i памерцi з Табою, не адракуся ад Цябе. Гэтаксама i ўсе гаварылi.

32 I прыйшлi ў мясцiну пад назвай Гефсiманiя, i кажа Ён вучням Сваiм: пасядзiце тут, пакуль Я пайду памалюся.

33 I бярэ Пятра, Iакава i Iаана з Сабою; i пачаў журыцца i тужыць.

34 I кажа iм: смуткуе душа Мая да смерцi; пабудзьце тут i не спiце.

35 I, адышоўшы крыху, упаў на зямлю i малiўся, каб, калi магчыма, абмiнуў Яго час гэты;

36 i гаварыў: Авва Ойча! усё магчыма Табе; пранясi чашу гэтую мiма Мяне, але не чаго я хачу, а чаго Ты.

37 I прыходзiць, i знаходзiць, што яны спяць, i кажа Пятру: Сiмане, ты спiш? не змог ты адной гадзiны не паспаць?

38 Не спіце i малiцеся, каб не ўпасці ў спакусу: дух бадзёры, а плоць немачная.

39 I зноў, адышоўшы, малiўся, кажучы тое ж слова.

40 I, вярнуўшыся, знайшоў, што зноў яны спяць; бо вочы ў іх ацяжэлi; i не ведалi яны, што Яму адказаць.

41 I прыходзiць трэцi раз i кажа iм: вы ўсё яшчэ спiце і спачываеце. Годзе, настаў час: вось, аддаецца Сын Чалавечы ў рукi грэшнiкаў.

42 Уставайце, хадзем; вось, наблiзiўся той, хто выдае Мяне.

43 I адразу, калi яшчэ Ён гаварыў, прыходзіць Iуда, адзiн з дванаццацi, i з iм мноства людзей з мячамi i каламi, ад першасвятароў i кнiжнiкаў i старэйшын.

44 А той, хто выдаваў Яго, даў iм знак, кажучы: каго я пацалую, Той i ёсць, вазьмiце Яго i вядзiце пільна.

45 I, прыйшоўшы, адразу падышоў да Яго i кажа: Равві, Раввi! I пацалаваў Яго.

46 А яны ўсклалi рукi свае на Яго i ўзялi Яго.

47 Адзiн жа з тых, што стаялi тут, дастаў меч, ударыў раба першасвятаровага i адсек яму вуха.

48 I, звярнуўшыся да іх, Iiсус сказаў: быццам на разбойнiка выйшлi з мячамi i каламi ўзяць Мяне?

49 Штодня бываў Я з вамі ў храме, навучаючы, i вы не ўзялi Мяне; але няхай збудуцца Пiсанні.

50 І, пакiнуўшы Яго, усе паўцякалi.

51 I адзiн юнак, накiнуўшы палатно на голае цела, ішоў за Iм; i юнакі хапаюць яго.

52 Ён жа, пакiнуўшы палатно, голы ўцёк ад iх.

53 I прывялi Iiсуса да першасвятара; i збіраюцца да яго ўсе першасвятары i кнiжнiкi, i старэйшыны.

54 I Пётр зводдаль услед за Iм iшоў аж усярэдзiну двара першасвятаровага, i сядзеў са слугамi i грэўся каля агню.

55 А першасвятары i ўвесь сiнедрыён шукалi сведчання супраць Iiсуса, каб аддаць Яго на смерць, i не знаходзiлi.

56 Бо многiя лжыва сведчылi супраць Яго, але сведчаннi іх не супадалi.

57 I некаторыя, устаўшы, iлжыва сведчылi супраць Яго, кажучы:

58 мы чулi, як Ён казаў: "Я разбуру храм гэты рукатворны i праз тры днi ўзвяду iншы, нерукатворны".

59 Але i так сведчанне iх не супадала.

60 Тады першасвятар, стаўшы пасярэдзіне, спытаў Iiсуса, кажучы: не адказваеш нiчога? што яны супраць Цябе сведчаць?

61 Ён жа маўчаў i нiчога не адказваў. Зноў першасвятар спытаў Яго i кажа Яму: цi Ты Хрыстос, Сын Благаславёнага?

62 Iiсус жа сказаў: Я. І вы ўбачыце Сына Чалавечага, што сядзiць праваруч сiлы i прыйдзе на воблаках нябесных.

63 Першасвятар жа, разадраўшы адзенне сваё, кажа: якую яшчэ патрэбу мы маем у сведках?

64 Вы чулi хуленне: як вам здаецца? Яны ж усе прысудзілi, што Ён варты смерцi.

65 I пачалi некаторыя пляваць на Яго i, закрываць Яму твар, і біць Яго, i казаць Яму: прароч. I слугi бiлi Яго па шчоках.

66 I калi Пётр быў на двары ўнiзе, падыходзіць адна са служанак першасвятара

67 i, убачыўшы, як Пётр грэецца, углядзелася ў яго i кажа: i ты быў з Назаранiнам Iiсусам.

68 Ён жа адрокся, кажучы: не ведаю i не разумею, што ты гаворыш. I выйшаў адтуль на пярэднi двор; i заспяваў певень.

69 I служанка, убачыўшы яго зноў, пачала казаць тым, што стаялi тут: гэты з iх.

70 Ён жа зноў адракаўся. I неўзабаве зноў тыя, што стаялі там, казалi Пятру: сапраўды ты з іх, бо ты галiлеянiн, i гаворка твая падобная.

71 Ён жа пачаў клясціся i бажыцца: не ведаю Гэтага Чалавека, пра Якога вы гаворыце.

72 I другi раз заспяваў певень. I ўспомнiў Пётр слова, якое сказаў яму Iiсус: перш чым певень двойчы заспявае, ты адрачэшся ад Мяне тройчы. I пачаў плакаць.


SAPE
Яндекс.Метрика

Наверх | Главная | Форум

© The FontCity, ltd, 2011