![]() | ||
---|---|---|
Новый Завет Уэсткотта-Хорта (27) Библия на украинском языке (66) Новый Завет Нестле-Аланда (27) Библия на белорусском языке (66) |
Святое Дабравесце (па Беларуску) пераклад Бiблейскай камiсii БПЦ МП Святое Дабравесце паводле Марка 1 I пачаў гаварыць iм прытчамі: пасадзiў чалавек вiнаграднiк i абнёс агароджаю, i выкапаў выцiскальню, i збудаваў вежу, i аддаў яго вiнаградарам, i адлучыўся. 2 I паслаў да вiнаградараў у пэўны час раба, каб узяць ад вiнаградараў пладоў з вiнаграднiка. 3 А яны, схапiўшы яго, набiлi i адаслалi нi з чым. 4 I зноў паслаў да iх iншага раба, i таго каменнем пабiлi, разбілі галаву i адпусцiлi зняважанага. 5 I зноў iншага паслаў, i таго забiлi; i многiх iншых каго бiлi, а каго забiвалi. 6 Яшчэ аднаго меў ён, сына ўзлюбленага свайго, паслаў i яго нарэшце да iх, кажучы: пасаромеюцца сына майго. 7 Тыя ж вiнаградары, сказалi адзін аднаму: гэта спадкаемца; хадзем, заб’ем яго, i спадчына будзе наша. 8 І, схапiўшы яго, забiлi i выкiнулi прэч з вiнаграднiка. 9 Што ж зробiць гаспадар вiнаграднiка? Прыйдзе i знiшчыць вiнаградараў, i аддасць вiнаграднiк iншым. 10 Няўжо не чыталi вы гэтага Пiсання: камень, якi адкiнулi будаўнiкi, той самы стаў галавою вугла; 11 ад Госпада сталася гэта, i яно дзiўнае ў вачах нашых. 12 І намервалiся схапiць Яго, ды пабаялiся народу; бо зразумелi, што пра iх сказаў прытчу; i, пакiнуўшы Яго, адышлi. 13 І пасылаюць да Яго некаторых з фарысеяў i iрадыян, каб злавiць Яго на слове. 14 Яны, прыйшоўшы, кажуць Яму: "Настаўнiк! мы ведаем, што Ты праўдзiвы i нiкому не дагаджаеш, бо не глядзiш на аблiчча людзей, а па праўдзе шляху Божаму вучыш. Цi дазволена даваць падатак кесару, цi не? Даваць нам цi не даваць? 15 Ён жа, ведаючы iх крывадушнасць, сказаў iм: што Мяне спакушаеце? Прынясiце Мне дынарый, каб Я пабачыў. 16 Яны прынеслi. І кажа iм: чыя гэта выява i надпiс? Яны сказалi Яму: кесаравы. 17 I сказаў iм Iiсус у адказ: аддавайце кесарава кесару, а Божае Богу. I дзiвілiся Яму. 18 I прыйшлi да Яго садукеi, якія кажуць, што няма ўваскрасення, i спыталiся ў Яго, кажучы: 19 Настаўнiк! Маiсей напiсаў нам: "калi ў каго брат памрэ i пакiне жонку, а дзяцей не пакiне, то няхай брат яго возьме жонку яго i адродзiць семя брату свайму". 20 Было сем братоў; i першы ўзяў жонку i, памiраючы, не пакiнуў семенi. 21 І другi ўзяў яе, i памёр, i ён не пакiнуў семенi; i трэцi таксама. 22 І бралі яе сямёра, і не пакінулі семені. Пасля ўсіх памерла і жонка. 23 Дык вось, пры ўваскрасеннi, калі яны ўваскрэснуць, катораму з iх будзе яна жонкаю? бо сямёра мелi яе жонкаю. 24 I сказаў iм Iiсус у адказ: цi не таму вы памыляецеся, што не ведаеце нi Пiсанняў, нi сiлы Божае? 25 Бо калi з мёртвых уваскрэснуць, не будуць нi жанiцца, нi замуж выходзiць, а будуць, як Ангелы на нябёсах. 26 Пра мёртвых жа, што яны ўваскрэснуць, хiба не чыталi вы ў кнiзе Маiсея пра купіну, як Бог гаварыў яму, кажучы: "Я Бог Аўраама, i Бог Iсаака, i Бог Iакава"? 27 Ён не ёсць Бог мёртвых, але Бог жывых. Таму вы вельмi памыляецеся. 28 I, падышоўшы, адзiн з кнiжнiкаў, якi чуў, як яны спрачаюцца, i, ведаючы, што Iiсус добра адказаў iм, спытаў у Яго: якая першая з усiх запаведзяў? 29 Iiсус адказаў яму: першая з усiх запаведзяў: "слухай, Iзраiлю! Гасподзь Бог наш ёсць Гасподзь адзiны; 30 i ўзлюбi Госпада Бога твайго ўсiм сэрцам тваiм, i ўсёй душою тваёю, i ўсiм разуменнем тваiм, i ўсёй сiлаю тваёю". Гэта першая запаведзь. 31 I другая падобная да яе: "узлюбi блiжняга твайго, як самога сябе". Большай за гэтыя iншай запаведзi няма. 32 I сказаў Яму кнiжнiк: добра, Настаўнiк! Па праўдзе сказаў Ты, што адзiны ёсць Бог, i няма iншага, акрамя Яго; 33 i любiць Яго ўсiм сэрцам, i ўсiм розумам, i ўсёю душою, i ўсёю сiлаю, i любiць блiжняга, як самога сябе, - гэта больш за ўсе ўсеспаленнi i ахвяры. 34 Iiсус жа, убачыўшы, што той разумна адказваў, сказаў яму: недалёка ты ад Царства Божага. I нiхто не адважваўся болей пытацца ў Яго. 35 I, працягваючы вучыць у храме, Iiсус казаў: як гэта кажуць кнiжнiкi, што Хрыстос - сын Давiдаў? 36 Бо сам Давiд сказаў Духам Святым: "сказаў Гасподзь Госпаду майму: сядзi праваруч Мяне, пакуль пакладу ворагаў Тваiх у падножжа ног Тваiх." 37 Сам Давiд называе Яго Госпадам: як жа Ён сын яму? I мноства народу слухала Яго з прыемнасцю. 38 I казаў iм у вучэннi Сваiм: сцеражыцеся кнiжнiкаў, якiя любяць хадзiць у доўгiх уборах i каб вiталi iх на плошчах, 39 i наперадзе сядзець у сiнагогах i ўзляжаць наперадзе на гасцінах. 40 Тыя, што паядаюць дамы ўдоў i напаказ доўга моляцца, прымуць большае асуджэнне. 41 I сеў Iiсус насупраць скарбнiцы i глядзеў, як народ кладзе грошы ў скарбніцу, i многiя багацеi клалi шмат. 42 I, прыйшоўшы, адна бедная ўдава паклала дзве лепты, гэта значыць кадрант. 43 I, паклiкаўшы вучняў сваiх, Iiсус гаворыць iм: праўду кажу вам, удава гэтая бедная паклала больш за ўсiх, хто клаў у скарбніцу: 44 бо ўсе клалi ад дастатку свайго, а яна з нястачы сваёй паклала ўсё, што мела, увесь пражытак свой. |
SAPE |
© The FontCity, ltd, 2011