ТАНАХ (39)

Септуагинта (АB) (53)

Септуагинта (BS) (2)

Перевод Феодотиона (3)

Вульгата (78)

Библия Лютера (66)

Textus Receptus (27)

Елизаветинская Библия (75)

Библия короля Иакова (80)

Синодальный перевод (77)

Новый Завет Уэсткотта-Хорта (27)

Перевод Нового Мира (27)

Библия на украинском языке (66)

Новый Завет Нестле-Аланда (27)

Новый Завет Кассиана (27)

ТаНаХ Давида Йосифона (39)

Библия на белорусском языке (66)

Евангелия на белорусском языке (4)

Паводле Матфея (глав: 28)

Паводле Марка (глав: 16)

Паводле Лукi (глав: 24)

Паводле Iаана (глав: 21)

Радостная Весть (нет)

Новый Завет на иврите (27)

Редакция NEV (66)

Святое Дабравесце (па Беларуску) пераклад Бiблейскай камiсii БПЦ МП

Святое Дабравесце паводле Марка

◄◄ | | Глава | | ►►

1 I калі наблiзiлiся да Iерусалiма, да Вiфагii i Вiфанii, да гары Елеонскай, Iiсус пасылае двух з вучняў Сваiх

2 i кажа iм: iдзiце ў селiшча, што перад вамi, i, уваходзячы ў яго, адразу знойдзеце прывязанае асляня, на якое нiхто з людзей не сядаў; адвязаўшы яго, прывядзiце.

3 I калi хто скажа вам: "што вы гэта робiце?", скажыце, што яно патрэбна Госпаду, i адразу пашле яго сюды.

4 Яны пайшлi i знайшлi асляня, прывязанае каля варот на вулiцы, i адвязалi яго.

5 I некаторыя з тых, што стаялi там, гаварылi: што вы робiце? навошта адвязваеце асляня?

6 Яны ж адказвалi iм, як загадаў Iiсус, i тыя адпусцiлi iх.

7 I прывялi асляня да Iiсуса, i паклалi на яго вопратку сваю; і сеў Iiсус на яго.

8 Многiя ж вопратку сваю пасцiлалi на дарогу, а iншыя зразалi галiны з дрэў i пасцiлалi на дарогу.

9 I тыя, што iшлi паперадзе і следам, усклiкалi: Асанна! Благаславёны Той, Хто прыходзіць у iмя Гасподняе!

10 Благаславёна царства айца нашага Давiда, якое надыходзіць у iмя Гасподняе! Асанна ў вышніх!

11 I ўвайшоў Iiсус у Iерусалiм i ў храм; i, агледзеўшы ўсё, паколькi час быў ужо познi, пайшоў у Вiфанiю з дванаццаццю.

12 I на другi дзень, калi яны выйшлi з Вiфанii, Ён захацеў есцi;

13 і, убычыўшы здалёк смакоўнiцу, пакрытую лiсцем, падышоў, цi не знойдзе чаго на ёй; і, прыйшоўшы да яе, нiчога не знайшоў, акрамя лiсця, бо не пара была на смоквы.

14 I, прамовіўшы, Iiсус сказаў ёй: няхай больш нiхто не есць ад цябе плоду давеку! I чулi гэта вучнi Яго.

15 І прыходзяць у Iерусалiм. І, увайшоўшы ў храм, Iiсус пачаў выганяць тых, якія прадавалi i куплялi ў храме, i перакулiў сталы мянялаў i ўслоны тых, што прадавалі галубоў;

16 і не дазваляў, каб хто пранёс якую-небудзь рэч праз храм.

17 I вучыў iх, кажучы: цi не напiсана: "дом Мой домам малiтвы назавецца для ўсiх народаў"? А вы зрабiлi з яго логава разбойнiкаў.

18 I пачулi гэта кнiжнiкi i першасвятары, i шукалi, як бы Яго загубiць, бо баялiся Яго, таму што ўвесь народ здзіўляўся вучэнню Яго.

19 I калi звечарэла, Ён выйшаў за горад.

20 I ранiцаю, праходзячы мiма, убачылi, што смакоўнiца засохла да кораня.

21 I, успомнiўшы, Пётр кажа Яму: Раввi! паглядзi, смакоўнiца, якую Ты пракляў, усохла.

22 І, адказваючы, Iiсус кажа iм:

23 Майце веру Божую. Бо праўду кажу вам: калi хто скажа гары гэтай: "падымiся i ўвергнiся ў мора", і не засумняваецца ў сэрцы сваiм, а верыць будзе, што збудзецца па словах яго, - будзе яму, што б нi сказаў.

24 Таму кажу вам: усё, чаго ў малiтве нi папросiце, верце, што атрымаеце, i будзе вам.

25 І калi стаiце на малiтве, даруйце, як што маеце супраць каго, каб і Айцец ваш, Якi ў нябёсах, дараваў вам правiны вашы.

26 Калi ж вы не даруеце, то i Айцец ваш, Якi ў нябёсах, не даруе вам правiнаў вашых.

27 I прыходзяць зноў у Iерусалiм. І калi Ён хадзіў у храме, падыходзяць да Яго першасвятары i кнiжнiкi, i старэйшыны

28 і кажуць Яму: якою ўладаю Ты гэта робiш? i хто Табе ўладу гэтую даў, каб Ты рабiў гэта?

29 Iiсус жа ў адказ сказаў iм: спытаю ў вас i Я адну рэч, i адкажыце Мне; i Я скажу вам, якою ўладаю гэта раблю.

30 Хрышчэнне Iаанава з неба было цi ад людзей? адкажыце Мне.

31 I разважалi яны мiж сабою, гаворачы: калi скажам: "з неба", - Ён скажа: "чаму ж вы не паверылi яму?"

32 А сказаць: "ад людзей" - баялiся народа, бо ўсе лічылi, што Iаан сапраўды быў прарок.

33 I кажуць у адказ Iiсусу: не ведаем. Тады Iiсус, адказваючы, гаворыць iм: i Я не скажу вам, якою ўладаю гэта раблю.


SAPE
Яндекс.Метрика

Наверх | Главная | Форум

© The FontCity, ltd, 2011