ТАНАХ (39)

Септуагинта (АB) (53)

Септуагинта (BS) (2)

Перевод Феодотиона (3)

Вульгата (78)

Библия Лютера (66)

Textus Receptus (27)

Елизаветинская Библия (75)

Библия короля Иакова (80)

Синодальный перевод (77)

Новый Завет Уэсткотта-Хорта (27)

Перевод Нового Мира (27)

Библия на украинском языке (66)

Новый Завет Нестле-Аланда (27)

Новый Завет Кассиана (27)

ТаНаХ Давида Йосифона (39)

Библия на белорусском языке (66)

Евангелия на белорусском языке (4)

Паводле Матфея (глав: 28)

Паводле Марка (глав: 16)

Паводле Лукi (глав: 24)

Паводле Iаана (глав: 21)

Радостная Весть (нет)

Новый Завет на иврите (27)

Редакция NEV (66)

Святое Дабравесце (па Беларуску) пераклад Бiблейскай камiсii БПЦ МП

Святое Дабравесце паводле Лукi

◄◄ | | Глава | | ►►

1 Калі ж Ён скончыў усе словы Свае да народа, які слухаў, то ўвайшоў у Капернаум.

2 У аднаго сотніка раб, якім ён даражыў, быў хворы пры смерці.

3 Пачуўшы ж пра Іісуса, ён паслаў да Яго старэйшын Іудзейскіх, просячы Яго, каб прыйшоў ацаліць раба яго.

4 І яны, прыйшоўшы да Іісуса, настойліва прасілі Яго, гаворачы: ён варты, каб Ты зрабіў для яго гэта,

5 бо ён любіць народ наш і сінагогу збудаваў для нас.

6 Іісус пайшоў з імі. І калі ўжо Ён быў недалёка ад дома, паслаў да Яго сотнік сяброў сказаць Яму: Госпадзі! не турбуйся, бо я не варты, каб Ты ўвайшоў пад мой дах;

7 таму і сябе самога я не палічыў годным, каб прыйсці да Цябе; але скажы слова, і выздаравее слуга мой.

8 Бо і я, чалавек, падпарадкаваны ўладзе, але, маючы пад сабою воінаў, кажу аднаму: "ідзі", і ідзе; і другому: "прыйдзі", і прыходзіць; і рабу майму: "зрабі гэта", і робіць.

9 Пачуўшы гэта, Іісус здзівіўся яму і, павярнуўшыся, сказаў народу, які ішоў за Ім: кажу вам, што і ў Ізраілі не знайшоў Я такой веры.

10 І, вярнуўшыся ў дом, пасланыя знайшлі хворага раба здаровым.

11 І сталася пасля гэтага: пайшоў Іісус у горад, які называўся Наін; і з Ім ішлі многія вучні Яго і мноства народу.

12 Калі ж Ён наблізіўся да гарадской брамы, якраз, выносілі памерлага, адзінага сына ў маці сваёй, а яна была ўдава; і шмат людзей з горада было з ёю.

13 Убачыўшы яе, Гасподзь злітаваўся над ёю і сказаў ёй: не плач.

14 І, падышоўшы, дакрануўся да насілак; тыя, што неслі, спыніліся; і сказаў: юнак! табе кажу, устань.

15 І сеў мёртвы, і пачаў гаварыць; і аддаў яго Іісус маці яго.

16 І ахапіў усіх страх, і славілі Бога, кажучы: вялікі прарок паўстаў сярод нас, і наведаў Бог народ Свой.

17 І гэтае слова пра Яго разышлося па ўсёй Іудзеі і па ўсім наваколлі.

18 І паведамілі Іаану вучні яго пра ўсё гэта.

19 І, паклікаўшы дваіх з вучняў сваіх, Іаан паслаў іх да Іісуса спытаць: ці Той Ты, Які мае прыйсці, ці чакаць нам другога?

20 Прыйшоўшы да Яго, гэтыя мужы сказалі: Іаан Хрысціцель паслаў нас да Цябе спытаць: ці Той Ты, Які мае прыйсці, ці чакаць нам другога?

21 А ў гэты час Ён многіх ацаліў ад хвароб і немачаў і злых духаў і многім сляпым падараваў зрок.

22 І сказаў ім Іісус у адказ: пайдзіце, паведаміце Іаану, што вы бачылі і чулі: як сляпыя робяцца відушчымі, кульгавыя ходзяць, пракажоныя ачышчаюцца, глухія чуюць, мёртвыя ўваскрасаюць, убогія дабравесцяць;

23 і блажэнны, хто не спакусіцца аба Мне.

24 А калі адышлі пасланцы Іаанавы, пачаў Ён гаварыць народу пра Іаана: што глядзець хадзілі вы ў пустыню? трысціну, ветрам калыханую?

25 Што ж глядзець хадзілі вы? чалавека, убранага ў мяккае адзенне? Але хто ў пышных уборах і ў раскошы жыве, тыя ў царскіх палацах.

26 Што ж глядзець хадзілі вы? прарока? Так, кажу вам, і больш, чым прарока.

27 Гэта той, пра каго напісана: "вось, Я пасылаю Ангела Майго перад абліччам Тваім, які падрыхтуе шлях Твой перад Табою".

28 Бо кажу вам: з народжаных жанчынамі няма ніводнага прарока, большага за Іаана Хрысціцеля; але меншы ў Царстве Божым большы за яго.

29 І ўвесь народ, што слухаў, і мытнікі прызналі правату Бога, хрысціўшыся хрышчэннем Іаанавым;

30 а фарысеі і законнікі адкінулі волю Божую наконт сябе, не хрысціўшыся ад яго.

31 І сказаў Гасподзь: з кім жа параўнаю людзей роду гэтага? і да каго яны падобныя?

32 Яны падобныя да дзяцей, якія сядзяць на рынку і аклікаюць адны другіх і гавораць: мы ігралі вам на дудцы, а вы не танцавалі, мы спявалі вам жалобнае, а вы не плакалі.

33 Бо прыйшоў Іаан Хрысціцель: ні хлеба не есць, ні віна не п’е; і вы кажаце: у ім дэман.

34 Прыйшоў Сын Чалавечы: есць і п’е; і вы кажаце: вось чалавек, які любіць есці і віно піць, сябра мытнікам і грэшнікам.

35 І апраўдана мудрасць усімі дзецьмі яе.

36 Нехта з фарысеяў прасіў Яго паесці разам з ім, і Ён, увайшоўшы ў дом фарысея, узлёг.

37 І вось, жанчына з таго горада, якая была грэшніцай, даведаўшыся, што Ён узляжыць у доме фарысея, прынесла алебастравую пасудзіну міра

38 і, стаўшы ззаду каля ног Яго, плачучы, пачала абліваць слязьмі ногі Яго і валасамі галавы сваёй выцірала, і цалавала ногі Яго, і мазала мірам.

39 Убачыўшы гэта, фарысей, які запрасіў Яго, сказаў сам сабе: калі б Ён быў прарокам, то ведаў бы, хто і якая гэта жанчына дакранаецца да Яго, бо яна грэшніца.

40 І, адказваючы, Іісус сказаў яму: Сімане! Я маю нешта сказаць табе. Той прамовіў: скажы, Настаўнік.

41 Іісус сказаў: у аднаго пазыкадаўцы было два даўжнікі: адзін быў павінен пяцьсот дынарыяў, а другі - пяцьдзесят;

42 але, паколькі яны не мелі чым заплаціць, ён дараваў абодвум. Каторы з іх, скажы, больш узлюбіць яго?

43 І сказаў Сіман у адказ: думаю, той, якому больш дараваў. Ён жа сказаў яму: правільна ты рассудзіў.

44 І, павярнуўшыся да жанчыны, сказаў Сіману: бачыш гэтую жанчыну? Я ўвайшоў у дом твой, і ты вады Мне на ногі не даў; а яна слязамі абліла Мне ногі і валасамі галавы сваёй выцерла.

45 Ты цалавання Мне не даў; а яна з таго часу, як Я ўвайшоў, не пераставала цалаваць Мне ногі.

46 Ты галавы Маёй алеем не памазаў, яна ж мірам памазала Мне ногі.

47 А таму кажу табе: адпускаюцца грахі яе многія, бо яна ўзлюбіла многа; а каму мала адпускаецца, той мала любіць.

48 І ёй сказаў: адпускаюцца табе грахі.

49 І пачалі тыя, што ўзляжалі з Ім, гаварыць самі сабе: хто Ён, што і грахі адпускае?

50 Ён жа сказаў жанчыне: вера твая ўратавала цябе; ідзі з мірам.


SAPE
Яндекс.Метрика

Наверх | Главная | Форум

© The FontCity, ltd, 2011