![]() | ||
---|---|---|
Новый Завет Уэсткотта-Хорта (27) Библия на украинском языке (66) Новый Завет Нестле-Аланда (27) Библия на белорусском языке (66) |
Святое Дабравесце (па Беларуску) пераклад Бiблейскай камiсii БПЦ МП Святое Дабравесце паводле Лукi 1 Іісус жа, поўны Духа Святога, вярнуўся ад Іардана; і паведзены быў Духам у пустыню, 2 дзе сорак дзён спакушаў Яго дыявал; і не еў нічога ў тыя дні; а як скончыліся яны, урэшце адчуў голад. 3 І сказаў Яму дыявал: калі Ты Сын Божы, скажы каменю гэтаму, каб стаў хлебам. 4 І сказаў Іісус яму ў адказ: напісана, што "не хлебам адным будзе жыць чалавек, а ўсякім словам Божым". 5 І, узвёўшы Яго на высокую гару, паказаў Яму дыявал усе царствы свету ў імгненне часу, 6 і сказаў Яму дыявал: Табе дам усю ўладу гэтую і славу іх, бо мне яна перададзена, і я, каму хачу, даю яе; 7 і вось, калі Ты паклонішся перада мною, будзе ўсё Тваё. 8 І ў адказ Іісус сказаў яму: адыдзі ад Мяне, сатана; бо напісана: "Госпаду Богу твайму пакланяйся і Яму аднаму служы". 9 І павёў Яго ў Іерусалім, і паставіў Яго на крыле храма, і сказаў Яму: калі Ты Сын Божы, кінься адсюль уніз; 10 бо напісана: "Ангелам Сваім Ён накажа пра Цябе ахаваць Цябе; 11 і на руках панясуць Цябе, каб не спатыкнуўся Ты аб камень нагою Тваёю". 12 І ў адказ Іісус сказаў яму: сказана: "не спакушай Госпада Бога твайго". 13 І, скончыўшы ўсё спакушэнне, дыявал адышоў ад Яго да пэўнага часу. 14 І вярнуўся Іісус у сіле Духа ў Галілею; і вестка пра Яго разышлася па ўсім наваколлі. 15 І Ён вучыў у іх сінагогах, і ўсімі быў слаўлены. 16 І прыйшоў у Назарэт, дзе быў узгадаваны, і ўвайшоў, па звычаю Свайму, у дзень суботні ў сінагогу, і ўстаў, каб чытаць. 17 І падалі Яму кнігу Ісаіі прарока; і, разгарнуўшы кнігу, Ён знайшоў месца, дзе было напісана: 18 "Дух Гасподні на Мне, бо Ён памазаў Мяне дабравесціць убогім, паслаў Мяне ацаліць скрушаных у сэрцы, абвясціць палонным вызваленне і сляпым відушчасць, адпусціць прыгнечаных на волю, 19 абвясціць год Гасподні спрыяльны. 20 І, згарнуўшы кнігу, аддаў служыцелю і сеў; і вочы ўсіх у сінагозе былі звернуты да Яго. 21 І Ён пачаў гаварыць ім: сёння споўнілася пісанне гэтае, пачутае вамі. 22 І ўсе засведчылі Яму гэта, І дзівіліся словам благадаці, якія выходзілі з вуснаў Яго, і гаварылі: ці не Іосіфаў гэта Сын? 23 Ён жа сказаў ім: вы, пэўна, скажаце Мне гэтае выслоўе: "лекару! ацалі самога сябе"; тое, што, як мы чулі, адбылося ў Капернауме, зрабі і тут, на бацькаўшчыне Тваёй. 24 І сказаў: праўду кажу вам, што ніякага прарока не прымаюць на бацькаўшчыне яго. 25 Па праўдзе кажу вам: многа было ўдоў у Ізраілі ў дні Іліі, калі зачынена было неба на тры гады і шэсць месяцаў, так што настаў голад вялікі па ўсёй зямлі; 26 і ні адной з іх не быў пасланы Ілія, толькі ў Сарэпту Сідонскую, да жанчыны-ўдавы; 27 і шмат было пракажоных у Ізраілі пры Елісеі прароку, і ніводзін з іх не быў ачышчаны, акрамя Неемана Сірыяніна. 28 І напоўніліся ярасцю ўсе ў сінагозе, пачуўшы гэта; 29 і, падняўшыся, выгналі Яго прэч з горада, і павялі Яго на верх гары, на якой горад іх быў пабудаваны, каб скінуць Яго; 30 Ён жа, прайшоўшы паміж імі, адышоў. 31 І спусціўся ў Капернаум, горад Галілейскі; і вучыў іх па суботах. 32 І здзіўляліся вельмі вучэнню Яго, бо з уладаю было слова Яго. 33 І быў у сінагозе чалавек, які меў духа дэмана нячыстага, і закрычаў моцным голасам, 34 кажучы: пакінь; што Табе да нас, Іісусе Назараніне? Ты прыйшоў загубіць нас; ведаю Цябе, хто Ты, Святы Божы. 35 Але Іісус забараніў яму, кажучы: змоўкні і выйдзі з яго. І дэман, кінуўшы яго на сярэдзіну, выйшаў з яго, зусім не пашкодзіўшы яму. 36 І жах ахапіў усіх, і размаўлялі паміж сабою, гаворачы: што гэта за слова, што Ён з уладаю і сілаю загадвае духам нячыстым, і яны выходзяць? 37 І разнеслася погаласка пра Яго па ўсіх навакольных мясцінах. 38 [Выйшаўшы з сінагогі, Ён увайшоў у дом Сімана;] а цешча Сіманава была ахоплена моцнай гарачкай; і прасілі Яго за яе. 39 І, стаўшы над ёю, Ён забараніў гарачцы; і пакінула яе; і адразу ўстаўшы, яна прыслужвала ім. 40 А як заходзіла сонца, усе, хто меў хворых на розныя хваробы, прыводзілі іх да Яго; Ён жа, ускладаючы рукі на кожнага з іх, ацаляў іх. 41 Выходзілі таксама з многіх і дэманы, якія крычалі і казалі: Ты Хрыстос, Сын Божы. І, забараняючы, не дазваляў ім гаварыць, бо яны ведалі, што Ён Хрыстос. 42 А як настаў дзень, Ён, выйшаўшы, адправіўся ў пустэльнае месца; і людзі шукалі Яго, і прыйшлі да Яго, і затрымлівалі Яго, каб не адыходзіў ад іх. 43 Але Ён сказаў ім: і іншым гарадам павінен дабравесціць Я Царства Божае, бо на тое Я пасланы. 44 І прапаведаваў у сінагогах Галілейскіх. |
SAPE |
© The FontCity, ltd, 2011