![]() | ||
---|---|---|
Новый Завет Уэсткотта-Хорта (27) Библия на украинском языке (66) Новый Завет Нестле-Аланда (27) Библия на белорусском языке (66) |
Святое Дабравесце (па Беларуску) пераклад Бiблейскай камiсii БПЦ МП Святое Дабравесце паводле Лукi 1 А ў першы дзень тыдня, вельмі рана, несучы падрыхтаваныя духмянасці, яны прыйшлі да магілы, і іншыя з імі; 2 але знайшлі, што камень адвалены ад магілы, 3 і, увайшоўшы, не знайшлі цела Госпада Іісуса. 4 І сталася: калі яны былі ў недаўменні ад гэтага, вось з’явіліся перад імі два мужы ў бліскучым адзенні. 5 Калі ж яны спалохаліся і схілілі твары да зямлі, тыя сказалі ім: што вы шукаеце жывога сярод мёртвых? 6 Яго няма тут, Ён уваскрэс; успомніце, як Ён гаварыў вам, калі быў яшчэ ў Галілеі, 7 кажучы, што Сын Чалавечы мае быць аддадзены ў рукі людзей грэшных, і быць распяты, і на трэці дзень ўваскрэснуць. 8 І ўспомнілі яны словы Яго, 9 і, вярнуўшыся ад магілы, паведамілі ўсё гэта адзінаццаці і ўсім іншым. 10 Былі ж гэта Магдаліна Марыя, і Іаанна, і Марыя, маці Іакава, і іншыя з імі, якія сказалі пра гэта Апосталам. 11 І здаліся ім пустымі словы гэтыя, і не паверылі ім. 12 Але Петр, устаўшы, пабег да магілы і, нахіліўшыся, убачыў, што толькі палотны ляжаць; і пайшоў назад, здзіўляючыся ў сабе таму, што адбылося. 13 І вось двое з іх у той жа дзень ішлі ў паселішча, якое знаходзілася стадыях у шасцідзесяці ад Іерусаліма і называлася Эмаус; 14 і яны размаўлялі між сабою пра ўсё тое, што адбылося. 15 І сталася: калі яны размаўлялі і разважалі, Сам Іісус, наблізіўшыся, пайшоў з імі, 16 але вочы іх былі стрыманы, так што яны не пазналі Яго. 17 Ён жа сказаў ім: пра што гэта вы, ідучы, разважаеце між сабою і чаму такія засмучаныя? 18 У адказ адзін, імя якога Клеопа, сказаў Яму: Ты адзіны з падарожных у Іерусаліме не ведаеш пра тое, што адбылося ў ім у гэтыя дні? 19 І сказаў ім: пра што? Яны ж сказалі Яму: пра тое, што адбылося з Іісусам Назаранінам, Які быў прарок, моцны ў справе і слове перад Богам і ўсім народам, 20 і як выдалі Яго першасвятары і начальнікі нашы для асуджэння на смерць і распялі Яго; 21 а мы спадзяваліся, што Ён Той, Хто павінен выбавіць Ізраіля, але пры ўсім гэтым, сёння трэці дзень, як гэта сталася; 22 але і некаторыя жанчыны з нашых уразілі нас: пабываўшы рана каля магілы 23 і не знайшоўшы цела Яго, яны прыйшлі і казалі, што бачылі і яўленне Ангелаў, якія кажуць, што Ён жывы; 24 і пайшлі некаторыя з нашых да магілы і знайшлі ўсё так, як і жанчыны сказалі, але Яго не бачылі. 25 І Ён сказаў ім: о неразважлівыя і марудлівыя сэрцам, каб верыць усяму, што гаварылі прарокі! 26 ці не так належала адпакутаваць Хрысту і ўвайсці ў славу Сваю? 27 І, пачаўшы ад Маісея і ад прарокаў, тлумачыў ім ва ўсім Пісанні тое, што сказана пра Яго. 28 І наблізіліся яны да паселішча, у якое ішлі; і Ён рабіў выгляд, што пойдзе далей; 29 а яны затрымлівалі Яго, кажучы: застанься з намі, бо вечарэе і дзень на зыходзе. І Ён увайшоў, каб застацца з імі. 30 І сталася: калі Ён узляжаў з імі, то, узяўшы хлеб, благаславіў і, пераламіўшы, даваў ім. 31 І адкрыліся ў іх вочы, і яны пазналі Яго, ды Ён стаў нябачны для іх. 32 І сказалі яны адзін аднаму: хіба не гарэла наша сэрца ў нас, калі гаварыў Ён з намі па дарозе і калі тлумачыў нам Пісанне? 33 І, устаўшы ў той жа час, яны вярнуліся ў Іерусалім і знайшлі сабраных разам адзінаццаць і тых, што былі з імі, 34 якія гаварылі, што Гасподзь сапраўды ўваскрэс і явіўся Сіману. 35 А яны расказвалі, што было ў дарозе і як яны пазналі Яго пры пераламленні хлеба. 36 Калі ж яны гаварылі пра гэта, Сам Іісус стаў пасярод іх і сказаў: мір вам. 37 Яны ж, сумеўшыся і спалохаўшыся, думалі, што бачаць духа; 38 а Ён сказаў ім: чаго вы збянтэжаныя і чаму сумненні ўваходзяць у сэрцы вашы? 39 паглядзіце на рукі Мае і на ногі Мае: гэта Я Сам; дакраніцеся да Мяне і паглядзіце: дух не мае плоці і касцей, што, як бачыце, Я маю. 40 І, сказаўшы гэта, паказаў ім рукі і ногі. 41 Калі ж яны яшчэ не верылі ад радасці і здзіўляліся, Ён сказаў ім: ці ёсць у вас тут якая ежа? 42 Яны ж падалі Яму кавалак печанай рыбы і мёду ў сотах. 43 І, узяўшы, Ён перад імі з’еў 44 і сказаў ім: вось словы, якія Я гаварыў вам, калі яшчэ быў з вамі, што павінна здзейсніцца ўсё, напісанае ў законе Маісеевым і ў прарокаў, і ў псалмах пра Мяне. 45 Тады Ён адкрыў ім розум для разумення Пісанняў 46 і сказаў ім: так напісана і так належала адпакутаваць Хрысту і ўваскрэснуць з мёртвых на трэці дзень, 47 і каб было прапаведана ў імя Яго пакаянне і адпушчэнне грахоў ва ўсіх народах, пачынаючы з Іерусаліма; 48 вы ж сведкі гэтага; 49 і вось Я пашлю абяцанае Айцом Маім на вас; а вы заставайцеся ў горадзе Іерусаліме, пакуль не апранецеся сілаю з вышыні. 50 І Ён вывеў іх да Віфаніі і, узняўшы рукі Свае, благаславіў іх. 51 І сталася: калі Ён благаслаўляў іх, то пачаў аддаляцца ад іх і ўзносіцца на неба. 52 І яны пакланіліся Яму і вярнуліся ў Іерусалім з радасцю вялікаю, 53 і былі заўсёды ў храме, хвалячы і благаслаўляючы Бога. Амінь. |
SAPE |
© The FontCity, ltd, 2011