ТАНАХ (39)

Септуагинта (АB) (53)

Септуагинта (BS) (2)

Перевод Феодотиона (3)

Вульгата (78)

Библия Лютера (66)

Textus Receptus (27)

Елизаветинская Библия (75)

Библия короля Иакова (80)

Синодальный перевод (77)

Новый Завет Уэсткотта-Хорта (27)

Перевод Нового Мира (27)

Библия на украинском языке (66)

Новый Завет Нестле-Аланда (27)

Новый Завет Кассиана (27)

ТаНаХ Давида Йосифона (39)

Библия на белорусском языке (66)

Евангелия на белорусском языке (4)

Паводле Матфея (глав: 28)

Паводле Марка (глав: 16)

Паводле Лукi (глав: 24)

Паводле Iаана (глав: 21)

Радостная Весть (нет)

Новый Завет на иврите (27)

Редакция NEV (66)

Святое Дабравесце (па Беларуску) пераклад Бiблейскай камiсii БПЦ МП

Святое Дабравесце паводле Лукi

◄◄ | | Глава | | ►►

1 Набліжалася свята праснакоў, што называецца Пасхаю;

2 і шукалі першасвятары і кніжнікі, як забіць Яго, бо яны баяліся народу.

3 Увайшоў жа сатана ў Іуду, званага Іскарыётам, аднаго з ліку дванаццаці,

4 і ён, пайшоўшы, дамовіўся з першасвятарамі і начальнікамі, як ён ім выдасць Яго.

5 І яны ўзрадаваліся і пагадзіліся даць яму срэбранікаў;

6 і ён абяцаў і шукаў нагоды выдаць Яго ім не пры народзе.

7 Надышоў жа дзень праснакоў, у які належала прыносіць пасхальную ахвяру;

8 і паслаў Ён Пятра і Іаана, сказаўшы: пайдзіце, прыгатуйце нам есці пасху.

9 Яны ж сказалі Яму: дзе хочаш, каб мы прыгатавалі?

10 Ён сказаў ім: вось, калі вы будзеце ўваходзіць у горад, то сустрэнецца вам чалавек, які будзе несці збан вады; ідзіце ўслед за ім у дом, у які ён увойдзе,

11 і скажыце гаспадару дома: "Настаўнік кажа табе: дзе пакой, у якім Мне есці пасху з вучнямі Маімі?"

12 І ён вам пакажа верхні пакой вялікі, усланы; там прыгатуйце.

13 Яны пайшлі і знайшлі, як Ён сказаў ім; і прыгатавалі пасху.

14 І, калі надышоў час, Ён узлёг, і дванаццаць апосталаў з Ім,

15 і сказаў ім: вельмі жадаў Я гэтую пасху есці з вамі, перш чым мукі прыму,

16 бо кажу вам, што ўжо не буду есці яе, пакуль не здзейсніцца яна ў Царстве Божым.

17 І, узяўшы чашу, узнёс падзяку і сказаў: прыміце яе і падзяліце між сабою,

18 бо кажу вам, што не буду піць ад плоду вінаграднага, пакуль не прыйдзе Царства Божае.

19 І, узяўшы хлеб, узнёс падзяку, пераламіў і даў ім, кажучы: гэта цела Маё, якое за вас аддаецца; рабіце гэта на ўспамін пра Мяне.

20 Таксама і чашу пасля вячэры, кажучы: гэтая чаша - Новы Запавет у Маёй крыві, якая за вас праліваецца.

21 Але вось рука таго, хто выдае Мяне, са Мною за сталом;

22 і ўсё ж Сын Чалавечы ідзе, як вызначана, але гора таму чалавеку, які Яго выдае.

23 І яны пачалі пытацца адзін у аднаго, хто б гэта з іх быў, што зробіць такое?

24 Была ж і спрэчка паміж імі, хто з іх павінен лічыцца большым.

25 А Ён сказаў ім: цары народаў пануюць над імі, і ўладары іх дабрадзеямі называюцца;

26 вы ж не так: але большы сярод вас, няхай будзе як меншы, а начальнік - як слуга.

27 Бо хто большы: той, хто ўзляжыць, ці той, хто прыслужвае? Хіба не той, хто ўзляжыць? А Я пасярод вас як той, хто прыслужвае.

28 Вы ж ператрывалі са Мною ў выпрабаваннях Маіх,

29 і Я завяшчаю вам, як завяшчаў Мне Айцец Мой, Царства,

30 каб вы елі і пілі за трапезаю Маёю ў Царстве Маім, і будзеце сядзець на прастолах і судзіць дванаццаць кален Ізраілевых.

31 І сказаў Гасподзь: Сімане! Сімане! вось, сатана прасіў, каб прасеяць вас, як пшаніцу;

32 але Я маліўся за цябе, каб не знікла вера твая; і ты некалі, вярнуўшыся, умацуй братоў тваіх.

33 Ён жа сказаў Яму: Госпадзі! з Табою я гатовы і ў цямніцу, і на смерць ісці.

34 А Ён сказаў: кажу табе, Пётр, не прапяе сёння певень, як ты тройчы адрачэшся, сказаўшы, што не ведаеш Мяне.

35 І сказаў ім: калі Я пасылаў вас без мяшка і без торбы, і без абутку, ці мелі вы ў чым нястачу? Яны ж адказалі: ні ў чым.

36 Сказаў жа ім: але цяпер хто мае мяшок, няхай возьме яго, гэтаксама і торбу; а хто не мае, няхай прадасць вопратку сваю і купіць меч;

37 бо кажу вам, што павінна яшчэ споўніцца на Мне гэта напісанае: "і да злачынцаў залічаны". Бо тое, што пра Мяне, набліжаецца да канца.

38 Яны ж сказалі: Госпадзі! вось тут два мячы. Ён сказаў ім: даволі.

39 І, выйшаўшы, пайшоў, як звычайна, на гару Елеонскую; і следам за Ім пайшлі вучні Яго.

40 Прыйшоўшы на месца, Ён сказаў ім: маліцеся, каб не ўпасці вам у спакусу.

41 І Сам адступіў ад іх на адлегласць кінутага каменя, і, стаўшы на калені, маліўся,

42 кажучы: Ойча! калі хочаш, пранясі чашу гэтую міма Мяне! аднак не Мая воля, а Твая няхай будзе.

43 Явіўся ж Яму Ангел з неба і ўмацоўваў Яго.

44 І Ён, перажываючы ўнутраную барацьбу, старанней маліўся; і зрабіўся пот Яго, як кроплі крыві, што падалі на зямлю.

45 І, устаўшы з малітвы і прыйшоўшы да вучняў, Ён знайшоў, што яны спяць ад смутку,

46 і сказаў ім: што спіце? устаньце і маліцеся, каб не ўпасці вам у спакусу.

47 Яшчэ калі Ён гаварыў гэта, тады з’явіўся натоўп, і той, каго звалі Іуда, адзін з дванаццаці, ішоў паперадзе, і ён наблізіўся да Іісуса, каб пацалаваць Яго. Бо ён даў ім такі знак: Каго я пацалую, Той і ёсць.

48 Іісус жа сказаў яму: Іуда! пацалункам Сына Чалавечага выдаеш?

49 Тыя, што былі з Ім, бачачы, да чаго ідзе, сказалі: Госпадзі! ці не ўдарыць нам мячом?

50 І адзін з іх ударыў першасвятаровага раба і адсек яму правае вуха.

51 На гэта Іісус сказаў: пакіньце, хопіць. І, дакрануўшыся да вуха яго, ацаліў яго.

52 Сказаў жа Іісус першасвятарам, і начальнікам аховы храма, і старэйшынам, якія сабраліся супраць Яго: быццам на разбойніка выйшлі вы з мячамі і каламі, каб узяць Мяне?

53 штодня бываў Я з вамі ў храме, і вы не паднялі рук на Мяне; але гэта - ваша гадзіна і ўлада цемры.

54 І, узяўшы Яго, павялі і прывялі ў дом першасвятара. Пётр жа ішоў следам здалёку.

55 Калі ж яны расклалі агонь пасярод двара і селі разам, сядзеў і Пётр паміж імі.

56 І адна служанка, убачыўшы яго, што сядзеў пры агні, і прыгледзеўшыся да яго, сказала: і гэты з Ім быў.

57 Але ён адрокся ад Яго, кажучы: жанчына, я не ведаю Яго.

58 І неўзабаве другі, убачыўшы яго, сказаў: і ты з іх. Але Пётр сказаў: чалавеча, не.

59 І, як прайшло каля адной гадзіны, нехта іншы настойваў, кажучы: сапраўды і гэты з Ім быў, бо ён Галілеянін.

60 Але Пётр сказаў: чалавеча, я не ведаю, што ты гаворыш. І адразу, калі ён яшчэ гаварыў, заспяваў певень.

61 І, абярнуўшыся, Гасподзь паглядзеў на Пятра; і ўспомніў Пётр слова Гасподняе, як Ён сказаў яму: перш чым заспявае певень, адрачэшся ад Мяне тройчы.

62 І, выйшаўшы вон, горка заплакаў.

63 А людзі, якія трымалі Іісуса, насміхаліся з Яго і білі;

64 і, накрыўшы Яго, білі Яго па твары і пыталіся ў Яго, кажучы: прароч, хто ўдарыў Цябе?

65 І многа іншых хуленняў гаварылі супраць Яго.

66 І калі настаў дзень, сабраліся старэйшыны народа і першасвятары, і кніжнікі, і прывялі Яго ў сінедрыён свой

67 і сказалі: ці Ты Хрыстос? скажы нам. Ён жа сказаў ім: калі Я скажу вам, вы не паверыце;

68 а калі і спытаюся ў вас, не адкажаце Мне і не адпусціце;

69 адгэтуль Сын Чалавечы будзе сядзець праваруч сілы Божай.

70 І сказалі ўсе: дык Ты - Сын Божы? Ён жа сказаў ім: вы кажаце, што Я.

71 Яны ж сказалі: якое нам яшчэ трэба сведчанне? мы ж самі чулі з вуснаў Яго!


SAPE
Яндекс.Метрика

Наверх | Главная | Форум

© The FontCity, ltd, 2011