ТАНАХ (39)

Септуагинта (АB) (53)

Септуагинта (BS) (2)

Перевод Феодотиона (3)

Вульгата (78)

Библия Лютера (66)

Textus Receptus (27)

Елизаветинская Библия (75)

Библия короля Иакова (80)

Синодальный перевод (77)

Новый Завет Уэсткотта-Хорта (27)

Перевод Нового Мира (27)

Библия на украинском языке (66)

Новый Завет Нестле-Аланда (27)

Новый Завет Кассиана (27)

ТаНаХ Давида Йосифона (39)

Библия на белорусском языке (66)

Евангелия на белорусском языке (4)

Паводле Матфея (глав: 28)

Паводле Марка (глав: 16)

Паводле Лукi (глав: 24)

Паводле Iаана (глав: 21)

Радостная Весть (нет)

Новый Завет на иврите (27)

Редакция NEV (66)

Святое Дабравесце (па Беларуску) пераклад Бiблейскай камiсii БПЦ МП

Святое Дабравесце паводле Лукi

◄◄ | | Глава | | ►►

1 Глянуўшы, Ён убачыў багатых, што клалі дары свае ў скарбніцу;

2 убачыў таксама і адну бедную ўдаву, якая паклала туды дзве лепты,

3 і сказаў: праўду кажу вам, што ўдава гэтая бедная больш за ўсіх паклала;

4 бо ўсе гэтыя ад дастатку свайго паклалі ў дар Богу, а яна з нястачы сваёй увесь пражытак, які мела, паклала.

5 І калі некаторыя гаварылі пра храм, што ён каштоўнымі камянямі і дарункамі ўпрыгожаны, Ён сказаў:

6 прыйдуць дні, калі з таго, што вы тут бачыце, не застанецца каменя на камені, які не будзе зруйнаваны.

7 І спыталіся ў Яго, кажучы: Настаўнік! калі ж гэта будзе? і якое знаменне, калі павінна гэта збыцца?

8 Ён жа сказаў: сцеражыцеся, каб не ўвялі вас у зман; бо многія прыйдуць пад імем Маім, кажучы, што гэта Я. І гэты час наблізіўся; не ідзіце за імі.

9 Калі ж пачуеце пра войны і смуты, не жахайцеся, бо гэта павінна быць спачатку; але не адразу канец.

10 Тады сказаў ім: паўстане народ на народ і царства на царства,

11 і будуць вялікія землятрусы месцамі, і голад, і мор, будуць і жахі, і знаменні вялікія з неба.

12 Але перад гэтым усім пакладуць на вас рукі свае і будуць гнаць, аддаючы ў сінагогі і ў цямніцы, і павядуць да цароў і да правіцеляў за імя Маё;

13 будзе ж гэта вам дзеля сведчання.

14 Так што пакладзіце ў сэрцах сваіх не абдумваць загадзя, што адказваць,

15 бо Я дам вам вусны і мудрасць, якой не змогуць супрацьстаяць або пярэчыць усе праціўнікі вашы.

16 Выдадзены ж будзеце і бацькамі, і братамі, і сваякамі, і сябрамі; і заб’юць некаторых з вас;

17 і будзеце зненавіджаныя ўсімі за імя Маё;

18 але і волас з галавы вашай не прападзе;

19 цярпеннем вашым здабудзьце душы вашы.

20 Калі ж убачыце акружаны войскам Іерусалім, тады ведайце, што наблізілася спусташэнне яго;

21 тады тыя, хто ёсць у Іудзеі, няхай бягуць у горы, а хто ў горадзе, няхай выходзяць, а хто ў ваколіцах, няхай не ўваходзяць у яго,

22 таму што гэта дні пакарання, каб споўнілася ўсё напісанае.

23 Гора ж цяжарным і тым, што кормяць грудзьмі, у тыя дні, бо вялікае бедства будзе на зямлі і гнеў на народ гэты;

24 і ўпадуць ад вастрыя мяча, і будуць адведзены ў палон ва ўсе народы, і Іерусалім будзе патаптаны язычнікамі, пакуль не скончацца часы язычнікаў.

25 І будуць знаменні на сонцы і месяцы, і зорках, а на зямлі туга народаў у роспачы ад шуму марскога і хвалявання;

26 і людзі будуць мярцвець ад страху і чакання таго, што надыходзіць на сусвет, бо сілы нябесныя зрушацца,

27 і тады ўбачаць Сына Чалавечага, Які прыйдзе на воблаку з сілаю і славаю вялікаю.

28 Калі ж пачне гэта збывацца, то выпрастайцеся і ўзніміце галовы вашы, таму што набліжаецца адкупленне ваша.

29 І сказаў ім прытчу: паглядзіце на смакоўніцу і на ўсе дрэвы:

30 калі яны ўжо распускаюцца, вы, бачачы гэта, самі ведаеце, што блізка лета.

31 Так і вы, калі ўбачыце, што гэта збываецца, ведайце, што блізка Царства Божае.

32 Праўду кажу вам: не міне род гэты, як усё гэта будзе;

33 неба і зямля мінуць, а словы Мае не мінуць.

34 Сцеражыцеся, каб сэрцы вашы не абцяжарваліся абжорствам і п’янствам, і клопатамі жыццёвымі, і каб не прыйшоў да вас неспадзявана дзень той;

35 бо ён, як пастка, прыйдзе на ўсіх, што жывуць на абліччы ўсёй зямлі;

36 дык будзьце пільныя і ўвесь час маліцеся, каб спадобіліся вы пазбегнуць усяго гэтага, што мае адбыцца, і стаць перад Сынам Чалавечым.

37 Удзень Ён вучыў у храме, а ночы, выходзячы, праводзіў на гары, называнай Елеонскаю.

38 І ўвесь народ з раніцы прыходзіў да Яго ў храм слухаць Яго.


SAPE
Яндекс.Метрика

Наверх | Главная | Форум

© The FontCity, ltd, 2011