ТАНАХ (39)

Септуагинта (АB) (53)

Септуагинта (BS) (2)

Перевод Феодотиона (3)

Вульгата (78)

Библия Лютера (66)

Textus Receptus (27)

Елизаветинская Библия (75)

Библия короля Иакова (80)

Синодальный перевод (77)

Новый Завет Уэсткотта-Хорта (27)

Перевод Нового Мира (27)

Библия на украинском языке (66)

Новый Завет Нестле-Аланда (27)

Новый Завет Кассиана (27)

ТаНаХ Давида Йосифона (39)

Библия на белорусском языке (66)

Евангелия на белорусском языке (4)

Паводле Матфея (глав: 28)

Паводле Марка (глав: 16)

Паводле Лукi (глав: 24)

Паводле Iаана (глав: 21)

Радостная Весть (нет)

Новый Завет на иврите (27)

Редакция NEV (66)

Святое Дабравесце (па Беларуску) пераклад Бiблейскай камiсii БПЦ МП

Святое Дабравесце паводле Лукi

◄◄ | | Глава | | ►►

1 І сталася ў адзін з тых дзён: калі Ён вучыў народ у храме і дабравесціў, прыйшлі першасвятары і кніжнікі са старэйшынамі

2 і сказалі Яму, гаворачы: скажы нам, якою ўладаю Ты гэта робіш альбо хто даў Табе ўладу гэтую?

3 І, адказваючы, Ён сказаў ім: спытаю ў вас і Я адну рэч, і скажыце Мне:

4 хрышчэнне Іаанава з неба было ці ад людзей?

5 Яны ж разважалі паміж сабою, гаворачы: калі скажам: "з неба", то скажа: "чаму ж вы не паверылі яму?"

6 а калі ж скажам: "ад людзей", то ўвесь народ каменнем паб’е нас, бо ён перакананы, што Іаан - гэта прарок.

7 І адказалі, што не ведаюць, адкуль.

8 Іісус жа сказаў ім: і Я не скажу вам, якою ўладаю гэта раблю.

9 І пачаў Ён казаць народу прытчу гэтую: адзін чалавек пасадзіў вінаград і аддаў яго вінаградарам, і адлучыўся на доўгі час;

10 і ў пэўную пару паслаў да вінаградараў раба, каб далі яму пладоў з вінаградніка; але вінаградары, набіўшы яго, адаслалі ні з чым.

11 І паслаў яшчэ другога раба; але яны і таго, набіўшы і зняважыўшы, адаслалі ні з чым.

12 І паслаў яшчэ трэцяга, але яны і таго, параніўшы, прагналі.

13 Тады сказаў гаспадар вінаградніка: што мне рабіць? пашлю сына майго ўзлюбленага, можа, яго ўбачыўшы, яны пасаромеюцца.

14 Але, убачыўшы яго, вінаградары разважалі між сабою, кажучы: гэта спадкаемец; хадзем, заб’ем яго, і спадчына будзе наша.

15 І, вывеўшы яго вон з вінаградніка, забілі. Што ж зробіць з імі гаспадар вінаградніка?

16 Прыйдзе і знішчыць вінаградараў гэтых, і аддасць вінаграднік іншым. Тыя, што слухалі, сказалі: няхай не будзе так!

17 Ён жа, паглядзеўшы на іх, сказаў: што значыць гэтае напісанае: "камень, які адкінулі будаўнікі, той самы стаў галавою вугла"?

18 Усякі, хто ўпадзе на гэты камень, разаб’ецца, а на каго ён упадзе, таго раздушыць.

19 І намерыліся першасвятары і кніжнікі накласці на Яго рукі ў тую ж гадзіну, але пабаяліся народа, бо зразумелі, што пра іх сказаў Ён гэтую прытчу.

20 І, пасачыўшы за Ім, падаслалі выведнікаў, якія, прыняўшы выгляд праведных, злавілі б Яго на слове, каб выдаць Яго начальству і ўладзе намесніка.

21 І яны спыталі ў Яго, кажучы: Настаўнік! мы ведаем, што Ты правільна гаворыш і вучыш, і не глядзіш на абліччы, але па праўдзе шляху Божаму вучыш;

22 ці дазволена нам даваць падатак кесару, ці не?

23 Ён жа, зразумеўшы хітрасць іх, сказаў ім: што вы Мяне спакушаеце?

24 пакажыце Мне дынарый: чыю выяву і надпіс ён мае? Яны сказалі ў адказ: кесара.

25 Ён сказаў ім: вось і аддавайце кесарава кесару, а Божае Богу.

26 І не змаглі яны злавіць Яго на слове перад народам, і, здзівіўшыся адказу Яго, замоўклі.

27 Тады падышлі да Яго некаторыя з садукеяў, якія кажуць, што няма ўваскрасення, і спыталі Яго,

28 кажучы: Настаўнік! Маісей напісаў нам: "калі ў каго памрэ брат, што меў жонку, і памрэ бяздзетным, то няхай брат яго возьме жонку і адродзіць семя брату свайму";

29 было сем братоў; і першы, узяўшы жонку, памёр бяздзетны;

30 і ўзяў другі тую жонку, і ён памёр бяздзетны;

31 і трэці ўзяў яе, і так усе сямёра; і не пакінулі дзяцей, і памерлі,

32 пасля ж усіх памерла і жонка;

33 дык вось, пры ўваскрасенні катораму з іх будзе яна жонкаю? бо сямёра мелі яе жонкаю.

34 І сказаў ім Іісус у адказ: сыны веку гэтага жэняцца і выходзяць замуж,

35 а спадобленыя дасягнуць таго веку і ўваскрасення з мёртвых не жэняцца і замуж не выходзяць;

36 і памерці ўжо не могуць, бо яны роўныя Ангелам і сыны Божыя яны, будучы сынамі ўваскрасення.

37 А што мёртвыя ўваскрэснуць, і Маісей паказаў у аповедзе пра купіну, называючы Госпада Богам Аўраама і Богам Ісаака, і Богам Іакава.

38 Ён жа Бог не мёртвых, а жывых, бо ў Яго ўсе жывыя.

39 У адказ некаторыя з кніжнікаў сказалі: Настаўнік! Ты добра сказаў.

40 І ўжо больш не асмельваліся пытацца ў Яго ні пра што. Ён жа сказаў ім:

41 як гэта гавораць, што Хрыстос - сын Давідаў?

42 А сам Давід гаворыць у кнізе псалмоў: "сказаў Гасподзь Госпаду майму: сядзі праваруч Мяне,

43 пакуль пакладу ворагаў Тваіх у падножжа ног Тваіх".

44 Дык вось, Давід Госпадам Яго называе, і як жа Ён сын яму?

45 І калі слухаў увесь народ, Ён сказаў вучням Сваім:

46 сцеражыцеся кніжнікаў, якім падабаецца хадзіць у доўгіх уборах і якія любяць вітанні на плошчах і наперадзе сядзець у сінагогах, і ўзляжаць наперадзе на гасцінах,

47 і якія праядаюць дамы ўдоў і напаказ доўга моляцца; яны прымуць большае асуджэнне.


SAPE
Яндекс.Метрика

Наверх | Главная | Форум

© The FontCity, ltd, 2011