ТАНАХ (39)

Септуагинта (АB) (53)

Септуагинта (BS) (2)

Перевод Феодотиона (3)

Вульгата (78)

Библия Лютера (66)

Textus Receptus (27)

Елизаветинская Библия (75)

Библия короля Иакова (80)

Синодальный перевод (77)

Новый Завет Уэсткотта-Хорта (27)

Перевод Нового Мира (27)

Библия на украинском языке (66)

Новый Завет Нестле-Аланда (27)

Новый Завет Кассиана (27)

ТаНаХ Давида Йосифона (39)

Библия на белорусском языке (66)

Евангелия на белорусском языке (4)

Паводле Матфея (глав: 28)

Паводле Марка (глав: 16)

Паводле Лукi (глав: 24)

Паводле Iаана (глав: 21)

Радостная Весть (нет)

Новый Завет на иврите (27)

Редакция NEV (66)

Святое Дабравесце (па Беларуску) пераклад Бiблейскай камiсii БПЦ МП

Святое Дабравесце паводле Лукi

◄◄ | | Глава | | ►►

1 І сталася ў тыя дні: выйшаў указ ад кесара Аўгуста зрабіць перапіс па ўсёй зямлі.

2 Гэта быў першы перапіс, калі Сірыяй правіў Квірыній.

3 І ўсе ішлі запісвацца, кожны ў свой горад.

4 Пайшоў таксама і Іосіф з Галілеі, з горада Назарэта, у Іудзею, у горад Давідаў, які называецца Віфлеем, бо ён быў з дому і роду Давідавага,

5 запісацца з Марыяй, заручонай з ім Жонкай, Якая была цяжарная.

6 І сталася: калі яны былі там, споўніліся дні, каб радзіць Ёй;

7 і нарадзіла Сына Свайго Першынца, і спавіла Яго, і паклала Яго ў яслях, бо не было ім месца ў гасцініцы.

8 У той краіне былі пастухі, што пільнавалі і неслі начную варту каля статку свайго.

9 І вось Ангел Гасподні стаў перад імі, і слава Гасподня азарыла іх; і напоўніліся страхам вялікім.

10 І сказаў ім Ангел: не бойцеся, бо вось абвяшчаю вам радасць вялікую, якая будзе ўсяму народу:

11 нарадзіўся вам сёння ў горадзе Давідавым Збавіцель, Які ёсць Хрыстос Гасподзь;

12 і вось вам знак: вы знойдзеце Дзіцятка спавітае, што ляжыць у яслях.

13 І раптам з‘явілася з Ангелам шматлікае воінства нябеснае, усхваляючы Госпада і прамаўляючы:

14 слава ў вышніх Богу і на зямлі мір, у людзях добрая воля.

15 І сталася: калі адышлі ад іх Ангелы на неба, людзі-пастухі казалі адзін аднаму: пойдзем у Віфлеем і паглядзім тое, што адбылося, пра што Гасподзь абвясціў нам.

16 І, спяшаючыся, прыйшлі, і знайшлі Марыю і Іосіфа, і Дзіцятка, што ляжала ў яслях.

17 Убачыўшы ж, абвясцілі тое, што было сказана ім пра гэтае Дзіця.

18 І ўсе, хто чуў, здзіўляліся таму, што казалі ім пастухі.

19 А Марыя захоўвала ўсе словы гэтыя, складаючы ў сэрцы Сваім.

20 І вярнуліся пастухі, славячы і хвалячы Бога за ўсё, што пачулі і ўбачылі, як было сказана ім.

21 І калі споўнілася восем дзён, каб абрэзаць Дзіця, далі імя Яму Іісус, названае Ангелам перш, чым Ён зачаты быў ва ўлонні.

22 І калі споўніліся дні ачышчэння іх паводле закону Маісеевага, прынеслі Яго ў Іерусалім, каб прадставіць Яго Госпаду, -

23 як напісана ў законе Гасподнім: каб кожнае дзіця мужчынскага полу, што раскрывае ўлонне, было пасвячона Госпаду, -

24 і каб прынесці ахвяру паводле сказанага ў законе Гасподнім: пару горліц або дваіх птушанят галубіных.

25 І вось, быў у Іерусаліме чалавек, імя якому Сімяон. І чалавек гэты, праведны і богабаязны, чакаў суцяшэння Ізраіля, і Дух Святы быў на ім.

26 І было яму прадвешчана Духам Святым, што ён не ўбачыць смерці, пакуль не ўбачыць Хрыста Гасподняга.

27 І прыйшоў ён у Духу ў храм. І калі бацькі прынеслі Дзіця Іісуса, каб выканаць над Ім устаноўленае па закону,

28 ён узяў Яго на рукі, благаславіў Бога і сказаў:

29 цяпер адпускаеш раба Твайго, Уладыка, паводле слова Твайго, з мірам;

30 бо бачылі вочы мае збаўленне Тваё,

31 якое Ты ўгатаваў перад абліччам усіх народаў,

32 святло для асветы язычнікаў і славу народа Твайго Ізраіля.

33 Іосіф жа і Маці Яго здзіўляліся сказанаму пра Яго.

34 І благаславіў іх Сімяон і сказаў Марыі, Маці Яго: вось, Ён ляжыць для падзення і паўстання многіх у Ізраілі і на знаменне супярэчання, -

35 і Табе Самой душу пратне меч, - каб адкрыліся многіх сэрцаў помыслы.

36 І была Анна прарочыца, дачка Фануілава, з калена Асіравага, якая дасягнула глыбокай старасці, пражыўшы з мужам сем год ад дзявоцтва свайго,

37 удава гадоў васьмідзесяці чатырох, якая не адыходзіла ад храма, пастамі і малітвамі служачы Богу дзень і ноч.

38 І яна ў той самы час падышоўшы, славіла Госпада і гаварыла пра Яго ўсім, хто чакаў збаўлення ў Іерусаліме.

39 І калі выканалі яны ўсё паводле Закону Гасподняга, вярнуліся ў Галілею, у горад свой Назарэт.

40 Дзіця ж расло і ўмацоўвалася духам, напаўняючыся мудрасцю, і благадаць Божая была на Ім.

41 І хадзілі бацькі Яго штогод у Іерусалім на свята Пасхі.

42 І калі Яму было дванаццаць гадоў, узышлі яны ў Іерусалім, паводле звычаю свята,

43 і правялі тыя дні; і калі вярталіся яны, застаўся Хлопчык Іісус у Іерусаліме; і не ведалі Іосіф і Маці Яго;

44 думаючы, што Ён разам са спадарожнымі, прайшлі яны дзённы шлях; і сталі шукаць Яго сярод сваякоў і знаёмых;

45 і не знайшоўшы Яго, вярнуліся ў Іерусалім, шукаючы Яго.

46 І сталася: праз тры дні знайшлі Яго ў храме, калі сядзеў Ён сярод настаўнікаў, слухаў іх і пытаўся ў іх;

47 і дзівіліся ўсе, хто слухаў Яго, розуму і адказам Яго.

48 І ўбачыўшы Яго, яны вельмі здзівіліся, і Маці Яго сказала Яму: Дзіця! чаму Ты зрабіў нам так? Вось, бацька Твой і Я, пакутуючы, шукалі Цябе.

49 І сказаў Ён ім: чаго ж вы шукалі Мяне? хіба вы не ведалі, што Я павінен быць у тым, што належыць Айцу Майму?

50 Але яны не зразумелі слова, якое Ён казаў ім.

51 І Ён пайшоў з імі, і прыйшоў у Назарэт; і быў паслухмяны ім. І Маці Яго захоўвала ўсе словы гэтыя ў сэрцы Сваім.

52 А Іісус узрастаў у мудрасці і гадах, і ў любві ў Бога і ў людзей.


SAPE
Яндекс.Метрика

Наверх | Главная | Форум

© The FontCity, ltd, 2011