ТАНАХ (39)

Септуагинта (АB) (53)

Септуагинта (BS) (2)

Перевод Феодотиона (3)

Вульгата (78)

Библия Лютера (66)

Textus Receptus (27)

Елизаветинская Библия (75)

Библия короля Иакова (80)

Синодальный перевод (77)

Новый Завет Уэсткотта-Хорта (27)

Перевод Нового Мира (27)

Библия на украинском языке (66)

Новый Завет Нестле-Аланда (27)

Новый Завет Кассиана (27)

ТаНаХ Давида Йосифона (39)

Библия на белорусском языке (66)

Евангелия на белорусском языке (4)

Паводле Матфея (глав: 28)

Паводле Марка (глав: 16)

Паводле Лукi (глав: 24)

Паводле Iаана (глав: 21)

Радостная Весть (нет)

Новый Завет на иврите (27)

Редакция NEV (66)

Святое Дабравесце (па Беларуску) пераклад Бiблейскай камiсii БПЦ МП

Святое Дабравесце паводле Лукi

◄◄ | | Глава | | ►►

1 І ўвайшоўшы, Ён праходзіў праз Іерыхон.

2 І вось чалавек, званы імем Закхей, які быў начальнік мытнікаў і быў багаты,

3 імкнуўся ўбачыць Іісуса, хто Ён, але не мог з-за натоўпу, таму што быў малы ростам;

4 і, забегшы наперад, узлез на смакоўніцу, каб убачыць Яго, бо Ён павінен быў там праходзіць.

5 І калі прыйшоў Іісус на гэтае месца, то, паглядзеўшы, убачыў яго і сказаў яму: Закхей! хутчэй злазь, бо сёння ў доме тваім належыць Мне быць.

6 І той паспешна злез і прыняў Яго з радасцю.

7 І ўсе, убачыўшы гэта, наракалі, кажучы: да грэшнага чалавека зайшоў Ён.

8 Закхей жа, устаўшы, сказаў Госпаду: вось, палову маёмасці маёй, Госпадзі, я дам убогім, і калі каго ў чым ашукаў, аддам у чатыры разы больш.

9 Сказаў яму Іісус: сёння настала збаўленне дому гэтаму, таму што і ён - сын Аўраамаў.

10 Бо Сын Чалавечы прыйшоў знайсці і збавіць тое, што загінула.

11 Калі ж яны слухалі гэта, Ён дадаў яшчэ прытчу, таму што быў блізка ад Іерусаліма, і яны думалі, што зараз жа Царства Божае мае явіцца.

12 Дык сказаў Ён: Нейкі чалавек знатнага роду пайшоў у далёкую краіну, каб атрымаць сабе царства і вярнуцца;

13 і, паклікаўшы дзесяць рабоў сваіх, ён даў ім дзесяць мін і сказаў ім: укладзіце ў справу, пакуль я вярнуся.

14 Але яго грамадзяне ненавідзелі яго і паслалі ўслед за ім пасольства, кажучы: не хочам, каб ён царстваваў над намі.

15 І сталася: калі ён вярнуўся, атрымаўшы царства, то сказаў паклікаць тых рабоў, якім даў срэбра, каб даведацца, хто што набыў.

16 І прыйшоў першы, кажучы: гаспадар, міна твая прынесла дзесяць мін.

17 І ён сказаў яму: добра, раб добры; за тое, што ў найменшым ты быў верны, будзь уладаром над дзесяццю гарадамі.

18 І прыйшоў другі, кажучы: гаспадар, міна твая прынесла пяць мін.

19 Сказаў і гэтаму: і ты будзь над пяццю гарадамі.

20 І яшчэ адзін прыйшоў, кажучы: гаспадар, вось міна твая, якую я трымаў схаваную ў хустцы,

21 таму што я баяўся цябе, бо ты чалавек жорсткі: бярэш, чаго не клаў, і жнеш, чаго не сеяў.

22 А той кажа яму: вуснамі тваімі буду судзіць цябе, ліхі раб: ты ведаў, што я чалавек жорсткі, які бярэ, чаго не клаў, і жне, чаго не сеяў;

23 чаму ж ты не аддаў маё срэбра ў абарот, каб я, прыйшоўшы, атрымаў яго з прыбыткам?

24 І сказаў прысутным: вазьміце ў яго міну і аддайце таму, хто мае дзесяць мін.

25 І сказалі яму: гаспадар, ён жа мае дзесяць мін.

26 Кажу вам, што кожнаму, хто мае, будзе дадзена, а ў таго, хто не мае, адымецца і тое, што мае ён;

27 а тых ворагаў жа маіх, якія не хацелі, каб я стаў царом над імі, прывядзіце сюды і пазабівайце перада мною.

28 І, сказаўшы гэта, Ён пайшоў далей, узыходзячы ў Іерусалім.

29 І сталася: калі Ён наблізіўся да Віфагіі і Віфаніі, да гары, што завецца Елеонскай, паслаў двух вучняў Сваіх,

30 сказаўшы: ідзіце ў селішча, што насупраць; увайшоўшы ў яго, знойдзеце прывязанае асляня, на якое ніколі ніхто з людзей не сядаў; адвяжыце яго і прывядзіце;

31 і калі хто спытае ў вас: "навошта адвязваеце?", скажыце яму так: "яно патрэбна Госпаду".

32 Пасланыя пайшлі і знайшлі, як Ён сказаў ім.

33 Калі ж яны адвязвалі асляня, гаспадары яго сказалі ім: нашто вы адвязваеце асляня?

34 Яны сказалі: яно патрэбна Госпаду.

35 І прывялі яго да Іісуса, і, накінуўшы вопратку сваю на асляня, пасадзілі на яго Іісуса.

36 І калі Ён ехаў, людзі пасцілалі вопратку сваю на дарогу.

37 А калі Ён набліжаўся ўжо да спуску з гары Елеонскай, усё мноства вучняў, радуючыся, пачало моцным голасам хваліць Бога за ўсе цуды, якія бачылі яны,

38 кажучы: благаславёны Цар, Які прыходзіць у імя Гасподняе! мір на нябёсах і слава ў вышніх!

39 І некаторыя фарысеі з натоўпу сказалі Яму: Настаўнік! забарані вучням Сваім.

40 А Ён прамовіў ім у адказ: кажу вам, што калі яны змоўкнуць, то камяні закрычаць.

41 І, калі Ён наблізіўся, то, убачыўшы горад, заплакаў па ім,

42 кажучы: калі б і ты хоць у гэты дзень твой зразумеў, што трэба для міру твайго! але цяпер гэта скрыта ад вачэй тваіх;

43 бо прыйдуць на цябе дні, і ўзвядуць ворагі твае вакол цябе вал, і акружаць цябе, і сціснуць цябе адусюль,

44 і знішчаць цябе і дзяцей тваіх у табе, і не пакінуць каменя на камені ў табе за тое, што не разумеў ты часу наведання цябе.

45 І, увайшоўшы ў храм, Ён пачаў выганяць тых, што прадавалі ў ім і куплялі,

46 кажучы ім: напісана: "дом Мой - гэта дом малітвы", а вы зрабілі з яго логава разбойнікаў.

47 І Ён кожны дзень вучыў у храме. А першасвятары і кніжнікі шукалі, як загубіць Яго, таксама і першыя людзі ў народзе,

48 і не знаходзілі, што зрабіць з Ім, бо ўвесь народ, слухаючы, абступаў Яго.


SAPE
Яндекс.Метрика

Наверх | Главная | Форум

© The FontCity, ltd, 2011