![]() | ||
---|---|---|
Новый Завет Уэсткотта-Хорта (27) Библия на украинском языке (66) Новый Завет Нестле-Аланда (27) Библия на белорусском языке (66) |
Святое Дабравесце (па Беларуску) пераклад Бiблейскай камiсii БПЦ МП Святое Дабравесце паводле Лукi 1 Сказаў жа Ён ім і прытчу пра тое, што трэба заўсёды маліцца і не падаць духам, 2 кажучы: у адным горадзе быў нейкі суддзя, які Бога не баяўся і людзей не саромеўся. 3 І была ў тым горадзе адна ўдава; і яна прыходзіла да яго і казала: абарані мяне ад праціўніка майго. 4 А ён доўга не хацеў. Потым жа сказаў сам сабе: хоць я і Бога не баюся, і людзей не саромеюся, 5 але паколькі робіць мне клопат гэтая ўдава, абараню яе, каб яна не прыходзіла бясконца і не дакучала мне. 6 І сказаў Гасподзь: чуеце, што гаворыць суддзя няправедны? 7 А хіба Бог не стане на абарону выбраных Сваіх, якія клічуць Яго дзень і ноч, і будзе марудзіць у дачыненні да іх? 8 Кажу вам, што Ён хутка стане на абарону іх. Аднак, Сын Чалавечы, прыйшоўшы, ці знойдзе веру на зямлі? 9 Сказаў жа і да некаторых, што былі ўпэўнены ў сабе, быццам яны праведнікі, а іншых прыніжалі, такую прытчу: 10 Два чалавекі ўвайшлі ў храм памаліцца: адзін фарысей, а другі мытнік. 11 Фарысей, стаўшы, маліўся сам у сабе так: Божа! дзякую Табе, што я не такі, як іншыя людзі - рабаўнікі, няправедныя, распуснікі, або як гэты мытнік: 12 пашчу два разы на тыдзень, даю дзесяціну з усяго, што набываю. 13 Мытнік жа, стоячы воддаль, не смеў і вачэй узняць да неба, а біў сябе ў грудзі, кажучы: Божа! будзь міласцівы да мяне, грэшнага. 14 Кажу вам, што гэты пайшоў у дом свой больш апраўданы, чым той: бо кожны, хто ўзвышае сябе, будзе прыніжаны, а хто прыніжае сябе, будзе ўзвышаны. 15 Прыносілі да Яго і малых дзяцей, каб Ён дакрануўся да іх; убачыўшы гэта, вучні забаранялі ім. 16 Іісус жа, паклікаўшы іх, сказаў: пусціце дзяцей прыходзіць да Мяне і не перашкаджайце ім, бо такіх ёсць Царства Божае; 17 праўду кажу вам: хто не прыме Царства Божага, як дзіця, той не ўвойдзе ў яго. 18 І спытаўся ў Яго нейкі начальнік, кажучы: Настаўнік добры! што мне рабіць, каб унаследаваць жыццё вечнае? 19 Сказаў жа яму Іісус: што называеш Мяне добрым? Ніхто не добры, толькі адзін Бог; 20 ведаеш запаведзі: "не пралюбадзейнічай, не забівай, не крадзі, не сведчы лжыва, шануй бацьку твайго і маці тваю". 21 Ён жа сказаў: усё гэта захаваў я з юнацтва майго. 22 Пачуўшы гэта, Іісус сказаў яму: яшчэ аднаго табе не хапае: усё, што маеш, прадай і раздай убогім, і мець будзеш скарб на небе, і прыходзь, і ідзі за Мною. 23 Ён жа, пачуўшы гэта, моцна засмуціўся, таму што быў вельмі багаты. 24 Убачыўшы, што той моцна засмуціўся, Іісус сказаў: як цяжка тым, хто мае багацце, увайсці ў Царства Божае! 25 Бо лягчэй вярблюду прайсці праз ігольнае вушка, чым багатаму ўвайсці ў Царства Божае. 26 І сказалі тыя, што чулі: хто ж тады можа быць збаўлены? 27 Ён жа сказаў: немагчымае людзям магчыма Богу. 28 І сказаў Пётр: вось, мы ўсё пакінулі і пайшлі ўслед за Табою. 29 Ён жа сказаў ім: праўду кажу вам: няма нікога, хто пакінуў дом, ці бацькоў, ці братоў, ці сясцёр, ці жонку, ці дзяцей дзеля Царства Божага, 30 і не атрымае ў шмат разоў больш у час гэты, а ў веку будучым жыцця вечнага. 31 І, узяўшы дванаццаць вучняў, сказаў ім: вось, мы ўзыходзім у Іерусалім, і збудзецца ўсё напісанае прарокамі пра Сына Чалавечага: 32 бо Ён выдадзены будзе язычнікам і абсмяяны, і зняважаны, і апляваны, 33 і пасля бічавання заб’юць Яго; і на трэці дзень уваскрэсне. 34 Але яны нічога з гэтага не зразумелі; і было слова гэтае скрыта ад іх, і яны не ўсведамлялі сказанага. 35 І сталася: калі Ён набліжаўся да Іерыхона, нейкі сляпы сядзеў пры дарозе, жабруючы; 36 і пачуўшы, што міма праходзіць натоўп, пытаўся: што гэта такое? 37 Паведамілі яму, што Іісус Назаранін праходзіць. 38 І закрычаў ён, кажучы: Іісусе, Сыне Давідаў, памілуй мяне! 39 І тыя, што ішлі спераду, патрабавалі ад яго, каб замоўк, але ён яшчэ мацней крычаў: Сыне Давідаў, памілуй мяне! 40 Спыніўшыся, Іісус загадаў прывесці яго да Сябе. Калі ж той наблізіўся да Яго, спытаў яго, 41 кажучы: што хочаш, каб Я зрабіў табе? Ён жа сказаў: Госпадзі! каб я стаў бачыць. 42 Іісус сказаў яму: стань відушчым! вера твая ўратавала цябе. 43 І ён адразу стаў бачыць і пайшоў услед за Ім, славячы Бога. І ўсе людзі, пабачыўшы гэта, узнеслі хвалу Богу. |
SAPE |
© The FontCity, ltd, 2011