![]() | ||
---|---|---|
Новый Завет Уэсткотта-Хорта (27) Библия на украинском языке (66) Новый Завет Нестле-Аланда (27) Библия на белорусском языке (66) |
Бiблiя беларуская - пераклад Василя Сёмухи Паводле Лукаша 1 Сказаў Ісус таксама вучням Сваім: немагчыма ня прыйсьці звадам, але гора таму, праз каго яны прыходзяць: 2 лепш было б яму, калі б мельны жарон павесілі яму на шыю і кінулі яго ў мора, чым калі б ён спакусіў аднаго з малых гэтых. 3 Глядзеце на сябе. Калі ж згрэшыць супроць цябе брат твой, ушчуй яго, і калі пакаецца, даруй яму. 4 і калі сем разоў на дзень згрэшыць супроць цябе і сем разоў на дзень навернецца, і скажа: каюся, - даруй яму. 5 І сказалі апосталы Госпаду: памнож у нас веру. 6 Гасподзь сказаў: калі б вы мелі веру зь зерне гарчычнае і сказалі смакоўніцы гэтай: вырвіся і перасадзіся ў мора, - дык яна паслухалася б вас. 7 Хто з вас, маючы раба, які арэ альбо пасьвіць, калі вернецца ён з поля, скажа яму: хадзі хутчэй, сядай за стол? 8 Наадварот, ці ня скажа яму: прыгатуй мне павячэраць і, падперазаўшыся, служы мне, пакуль буду есьці і піць, і потым еж і пі сам? 9 Ці будзе ён дзякаваць рабу гэтаму за тое, што ён выканаў загад? ня думаю. 10 Гэтак сама і вы, калі выканаеце ўсё загаданае вам, кажэце: мы рабы нічога ня вартыя, бо зрабілі, што павінны былі зрабіць. 11 Ідучы ў Ерусалім, Ён праходзіў паміж Самарыяй і Галілеяю. 12 І калі ўваходзіў Ён у адно селішча, сустрэлі Яго дзесяць чалавек пракажоных, якія спыніліся зводдаль, 13 і моцным голасам казалі: Ісусе Настаўнік, памілуй нас. 14 Убачыўшы іх, Ён сказаў ім: ідзеце, пакажэцеся сьвятарам. І пакуль яны ішлі, ачысьціліся. 15 А адзін зь іх, бачачы, што ацалёны, вярнуўся, моцным голасам услаўляючы Бога, 16 і ўпаў ніцма да ног Ягоных, дзякуючы Яму; і гэта быў Самаранін. 17 Тады Ісус сказаў: ці ня дзесяць ачысьціліся? дзе ж дзевяць? 18 як яны не вярнуліся ўзьнесьці славу Богу, апрача гэтага іншапляменца? 19 І сказаў яму: устань, ідзі; вера твая ўратавала цябе. 20 А як спыталіся ў Яго фарысэі, калі прыйдзе Царства Божае, адказваў ім: ня прыйдзе Царства Божае ўвачавідкі, 21 і ня скажуць: вось, яно тут, альбо: вось, там. Бо вось, Царства Божае ўнутры ў вас ёсьць. 22 Сказаў таксама вучням: прыйдуць дні, калі захочаце бачыць хоць адзін зь дзён Сына Чалавечага, і ня ўбачыце; 23 і скажуць вам: вось, тут, альбо: вось, там, - ня ідзеце і ня гневайцеся: 24 бо як маланка, што бліснула з аднаго краю неба, бліскае да другога краю неба, так будзе Сын Чалавечы ў дзень Свой. 25 Але сьпярша належыць Яму шмат адпакутаваць і быць адкінутым родам гэтым. 26 І як было ў дні Ноя, так будзе і ў дні Сына Чалавечага: 27 елі, пілі, жаніліся, выходзілі замуж, да таго дня, як увайшоў Ной у каўчэг, і прыйшоў патоп і зьнішчыў усіх. 28 Гэтак сама было і ў дні Лота: елі, пілі, куплялі, прадавалі, садзілі, будавалі; 29 але ў дзень, калі Лот выйшаў з Садомы, праліўся зь неба дождж агнявы і серны і вынішчыў усіх: 30 так будзе і ў той дзень, калі Сын Чалавечы адкрыецца. 31 У той дзень, хто будзе на даху, а рэчы ягоныя ў доме, той ня сыходзь узяць іх; і хто будзе на полі, таксама не вяртайся назад; 32 успамінайце жонку Лотаву. 33 Хто будзе ашчаджаць душу сваю, той загубіць яе; а хто загубіць яе, той ажывіць яе. 34 Маўляю вам: у тую ноч будуць двое на адной пасьцелі: адзін возьмецца, а другі пакінецца; 35 дзьве будуць малоць разам: адна возьмецца, а другая пакінецца: 36 двое будуць на полі: адзін возьмецца, а другі пакінецца. 37 На гэта сказалі Яму: дзе, Госпадзе? А Ён сказаў ім: дзе труп, там зьбяруцца і арлы. |
SAPE |
© The FontCity, ltd, 2011