ТАНАХ (39)

Септуагинта (АB) (53)

Септуагинта (BS) (2)

Перевод Феодотиона (3)

Вульгата (78)

Библия Лютера (66)

Textus Receptus (27)

Елизаветинская Библия (75)

Библия короля Иакова (80)

Синодальный перевод (77)

Новый Завет Уэсткотта-Хорта (27)

Перевод Нового Мира (27)

Библия на украинском языке (66)

Новый Завет Нестле-Аланда (27)

Новый Завет Кассиана (27)

ТаНаХ Давида Йосифона (39)

Библия на белорусском языке (66)

Евангелия на белорусском языке (4)

Паводле Матфея (глав: 28)

Паводле Марка (глав: 16)

Паводле Лукi (глав: 24)

Паводле Iаана (глав: 21)

Радостная Весть (нет)

Новый Завет на иврите (27)

Редакция NEV (66)

Святое Дабравесце (па Беларуску) пераклад Бiблейскай камiсii БПЦ МП

Святое Дабравесце паводле Лукi

◄◄ | | Глава | | ►►

1 Сказаў жа Ён вучням Сваім: немагчыма, каб не прыйшлі спакусы, але гора таму, праз каго яны прыходзяць;

2 лепш было б яму, калі б жарон млыновы павесілі на шыю яму ды ўкінулі ў мора, чым каб ён спакусіў аднаго з малых гэтых.

3 Будзьце ўважлівымі да сябе. Калі саграшыць супраць цябе брат твой, выгавары яму, і калі пакаецца, даруй яму;

4 і калі сем разоў на дзень саграшыць супраць цябе, і сем разоў на дзень звернецца, кажучы: каюся, - даруй яму.

5 І сказалі Апосталы Госпаду: прымнож нам веру.

6 Гасподзь жа сказаў: калі б вы мелі веру з гарчычнае зерне і сказалі шаўкоўніцы гэтай: вырвіся з коранем і перасадзіся ў мора, - і яна паслухалася б вас.

7 Хто з вас, маючы раба, які арэ ці пасе, пасля вяртання яго з поля, скажа яму: адразу ж ідзі за стол?

8 А хіба не скажа яму: прыгатуй мне павячэраць і, падперазаўшыся, служы мне, пакуль буду есці і піць, а потым еж і пі сам?

9 Ці падзякуе ён рабу гэтаму, што зрабіў загаданае? Не думаю.

10 Так і вы, калі зробіце ўсё загаданае вам, кажыце: мы нічога не вартыя рабы, бо зрабілі тое, што павінны зрабіць.

11 І сталася: ідучы ў Іерусалім, Ён праходзіў паміж Самарыяй і Галілеяй.

12 І калі ўваходзіў Ён у нейкае паселішча, сустрэлі Яго дзесяць чалавек пракажоных, якія спыніліся воддаль;

13 і яны голасна казалі: Іісусе Настаўнік, памілуй нас.

14 І, убачыўшы, Ён сказаў ім: ідзіце, пакажыцеся святарам. І сталася: калі яны ішлі - ачысціліся.

15 Адзін жа з іх, убачыўшы, што ацаліўся, вярнуўся, голасна славячы Бога,

16 і ўпаў ніц да ног Яго, дзякуючы Яму, і гэта быў Самаранін.

17 І ў адказ Іісус сказаў: ці не дзесяць ачысціліся? а дзе ж дзевяць?

18 хіба не знайшлося з іх нікога, хто б вярнуўся аддаць хвалу Богу, акрамя гэтага іншародца?

19 І сказаў яму: устань і ідзі, вера твая ўратавала цябе.

20 А як спыталіся фарысеі, калі прыйдзе Царства Божае, Ён, адказваючы ім, сказаў: не прыйдзе Царства Божае прыкметна,

21 і не скажуць: вось, яно тут, ці: вось, там. Бо вось, Царства Божае ўнутры вас.

22 Сказаў жа вучням Сваім: прыйдуць дні, калі пажадаеце ўбачыць хоць бы адзін з дзён Сына Чалавечага, і не ўбачыце;

23 і скажуць вам: вось, тут, ці: вось, там, - не выходзьце і не ганяйцеся;

24 бо як маланка, бліскаючы, ад аднаго краю нябёс да другога свеціць, так будзе Сын Чалавечы ў дзень Свой.

25 Але перш належыць Яму многа адпакутаваць і быць адрынутым родам гэтым.

26 І як было ў дні Ноя, так будзе і ў дні Сына Чалавечага:

27 елі, пілі, жаніліся, выходзілі замуж да таго дня, як увайшоў Ной у каўчэг; і прыйшоў патоп і вынішчыў усіх.

28 Таксама, як было і ў дні Лота: елі, пілі, куплялі, прадавалі, садзілі, будавалі;

29 а ў той дзень, калі выйшаў Лот з Садома, праліліся дажджом з неба агонь і сера і вынішчылі ўсіх;

30 так будзе і ў той дзень, калі Сын Чалавечы явіцца.

31 У той дзень хто будзе на даху, а рэчы яго ў доме, няхай не сыходзіць узяць іх; і хто будзе на полі, таксама няхай не вяртаецца назад.

32 Памятайце пра жонку Лотаву.

33 Хто будзе старацца ўратаваць душу сваю, той загубіць яе, а хто загубіць яе, той ажывіць яе.

34 Кажу вам: у тую ноч будуць двое на адной пасцелі: адзін будзе ўзяты, а другі пакінуты;

35 будуць дзве разам малоць: адна будзе ўзята, а другая пакінута;

36 двое будуць на полі: адзін будзе ўзяты, а другі пакінуты.

37 І ў адказ сказалі Яму: дзе, Госпадзі? Ён жа сказаў ім: дзе цела, там збяруцца і арлы.


SAPE
Яндекс.Метрика

Наверх | Главная | Форум

© The FontCity, ltd, 2011