ТАНАХ (39)

Септуагинта (АB) (53)

Септуагинта (BS) (2)

Перевод Феодотиона (3)

Вульгата (78)

Библия Лютера (66)

Textus Receptus (27)

Елизаветинская Библия (75)

Библия короля Иакова (80)

Синодальный перевод (77)

Новый Завет Уэсткотта-Хорта (27)

Перевод Нового Мира (27)

Библия на украинском языке (66)

Новый Завет Нестле-Аланда (27)

Новый Завет Кассиана (27)

ТаНаХ Давида Йосифона (39)

Библия на белорусском языке (66)

Евангелия на белорусском языке (4)

Паводле Матфея (глав: 28)

Паводле Марка (глав: 16)

Паводле Лукi (глав: 24)

Паводле Iаана (глав: 21)

Радостная Весть (нет)

Новый Завет на иврите (27)

Редакция NEV (66)

Святое Дабравесце (па Беларуску) пераклад Бiблейскай камiсii БПЦ МП

Святое Дабравесце паводле Лукi

◄◄ | | Глава | | ►►

1 І ў гэты самы час прыйшлі некаторыя і паведамілі Яму пра Галілеян, кроў якіх Пілат змяшаў з ахвярамі іх.

2 І ў адказ Іісус сказаў ім: вы думаеце, што гэтыя Галілеяне былі грэшныя больш за ўсіх Галілеян, калі яны так пацярпелі?

3 Не, кажу вам; але калі не пакаецеся, усе гэтаксама загінеце.

4 Або тыя васемнаццаць, на якіх упала вежа Сілаамская і пабіла іх, думаеце, што яны былі вінаватыя больш за ўсіх людзей, якія жывуць у Іерусаліме?

5 Не, кажу вам; але калі не пакаецеся, усе гэтаксама загінеце.

6 І казаў такую прытчу: нехта меў у вінаградніку сваім пасаджаную смакоўніцу; і прыйшоў шукаць плоду на ёй, і не знайшоў;

7 і сказаў вінаградару: вось ужо трэці год я прыходжу шукаць плоду на гэтай смакоўніцы і не знаходжу; ссячы яе, нашто яна і зямлю марнуе?

8 Але той сказаў яму ў адказ: гаспадар! пакінь яе і на гэты год, пакуль я абкапаю яе і абкладу гноем,

9 і можа, яна дасць плод; калі ж не, то налета ссячэш яе.

10 І вучыў Ён у адной з сінагог у суботу;

11 і вось, была там жанчына, што васемнаццаць гадоў мела духа немачы; і была яна скурчаная і не магла выпрастацца зусім.

12 Убачыўшы яе, Іісус падазваў і сказаў ёй: жанчына! ты вызвалена ад немачы тваёй.

13 І ўсклаў на яе рукі; і адразу яна выпрасталася, і славіла Бога.

14 А старэйшына сінагогі, абурыўшыся, што Іісус ацаліў у суботу, сказаў на гэта народу: ёсць шэсць дзён, у якія належыць працаваць; у тыя і прыходзьце ацаляцца, а не ў дзень суботні.

15 Гасподзь жа сказаў яму ў адказ: крывадушнік! ці ж не адвязвае кожны з вас у суботу свайго вала або асла ад ясляў і не вядзе паіць?

16 а гэтую дачку Аўраамаву, якую вось ужо васемнаццаць гадоў як звязаў сатана, ці не трэба было вызваліць ад путаў гэтых у дзень суботні?

17 І калі гаварыў Ён гэта, засаромеліся ўсе праціўнікі Яго, і ўвесь народ радаваўся усім слаўным учынкам Яго.

18 Ён жа казаў: да чаго падобна Царства Божае, і з чым параўнаю яго?

19 яно падобна да зярняці гарчычнага, якое чалавек, узяўшы, пасадзіў у садзе сваім; і яно вырасла, і стала вялікім дрэвам, і птушкі нябесныя гняздзіліся ў голлі яго.

20 Яшчэ сказаў: з чым параўнаю Царства Божае?

21 яно падобна да закваскі, якую жанчына, узяўшы, паклала ў тры меры мукі, пакуль не ўкісла ўсё.

22 І праходзіў Ён па гарадах і вёсках, навучаючы і трымаючы шлях у Іерусалім.

23 І сказаў Яму нехта: Госпадзі, ці мала ёсць тых, якія збаўляюцца? Ён жа сказаў ім:

24 намагайцеся ўвайсці праз вузкія вароты; бо многія, кажу вам, будуць імкнуцца ўвайсці, і не змогуць.

25 Калі ўстане гаспадар дома і зачыніць дзверы, то вы, стоячы знадворку, пачнеце стукаць у дзверы і казаць: Госпадзі! Госпадзі! адчыні нам! І ў адказ Ён скажа вам: не ведаю вас, адкуль вы.

26 Тады пачнеце казаць: мы елі перад Табою і пілі, і на вуліцах нашых вучыў Ты.

27 А Ён скажа: кажу вам: не ведаю вас, адкуль вы; адыдзіце ад Мяне ўсе, хто чыніць няпраўду.

28 Там будзе плач і скрыгат зубоў, калі ўбачыце Аўраама і Ісаака, і Іакава, і ўсіх прарокаў у Царстве Божым, а сябе выгнанымі вон.

29 І прыйдуць з усходу і захаду і з поўначы і поўдня, і ўзлягуць у Царстве Божым.

30 І вось, ёсць апошнія, якія будуць першымі, і ёсць першыя, якія будуць апошнімі.

31 У той дзень падышлі некаторыя з фарысеяў і казалі Яму: выйдзі і ідзі адсюль, бо Ірад хоча Цябе забіць.

32 І сказаў ім: ідзіце, скажыце гэтаму лісу: вось, Я выганяю дэманаў і ацаленні твару сёння і заўтра, а на трэці дзень скончу;

33 аднак належыць Мне сёння і заўтра, і ў наступны дзень хадзіць, бо не можа стацца, каб прарок загінуў па-за Іерусалімам.

34 Іерусаліме, Іерусаліме, які забіваеш прарокаў і каменнем пабіваеш пасланых да цябе! колькі разоў хацеў Я сабраць дзяцей тваіх, як птушка птушанят сваіх пад крылы, і вы не захацелі!

35 Вось, пакідаецца вам дом ваш пусты. І кажу вам: не ўбачыце Мяне, пакуль не прыйдзе час, калі скажаце: "благаславёны, Хто прыходзіць у імя Гасподняе!"


SAPE
Яндекс.Метрика

Наверх | Главная | Форум

© The FontCity, ltd, 2011