ТАНАХ (39)

Септуагинта (АB) (53)

Септуагинта (BS) (2)

Перевод Феодотиона (3)

Вульгата (78)

Библия Лютера (66)

Textus Receptus (27)

Елизаветинская Библия (75)

Библия короля Иакова (80)

Синодальный перевод (77)

Новый Завет Уэсткотта-Хорта (27)

Перевод Нового Мира (27)

Библия на украинском языке (66)

Новый Завет Нестле-Аланда (27)

Новый Завет Кассиана (27)

ТаНаХ Давида Йосифона (39)

Библия на белорусском языке (66)

Евангелия на белорусском языке (4)

Паводле Матфея (глав: 28)

Паводле Марка (глав: 16)

Паводле Лукi (глав: 24)

Паводле Iаана (глав: 21)

Радостная Весть (нет)

Новый Завет на иврите (27)

Редакция NEV (66)

Святое Дабравесце (па Беларуску) пераклад Бiблейскай камiсii БПЦ МП

Святое Дабравесце паводле Лукi

◄◄ | | Глава | | ►►

1 Тым часам, калі сабраліся многія тысячы людзей, так што ціснулі адзін аднаго, Ён пачаў гаварыць найперш вучням Сваім: сцеражыцеся закваскі фарысейскай, гэта значыць крывадушнасці.

2 Няма нічога схаванага, што не адкрыецца, і таемнага, што не стане вядомым;

3 таму ўсё, што казалі вы ў цемры, пры святле пачута будзе; і што вы прамовілі на вуха ў пакоі, будзе абвешчана на дахах.

4 Кажу ж вам, сябрам Маім: не бойцеся тых, што забіваюць цела і пасля гэтага нічога больш не могуць зрабіць;

5 але ўкажу вам, каго баяцца: бойцеся таго, хто, забіўшы, мае ўладу ўкінуць у геену; так, кажу вам, яго бойцеся.

6 Ці не пяць вераб’ёў прадаюцца за два асарыі? і ніводзін з іх не забыты перад Богам.

7 А ў вас і валасы на галаве ўсе палічаны. Таму не бойцеся: вы больш вартыя, чым мноства вераб’ёў.

8 Гавару ж вам: кожнага, хто вызнае Мяне перад людзьмі, таго і Сын Чалавечы вызнае перад Ангеламі Божымі;

9 а хто адрачэцца ад Мяне перад людзьмі, той адрынуты будзе перад Ангеламі Божымі.

10 І кожнаму, хто скажа слова на Сына Чалавечага, даравана будзе; а хто будзе зневажаць Духа Святога, таму не будзе даравана.

11 Калі ж прывядуць вас у сінагогі і да начальства і да ўлад, не турбуйцеся, як ці што адказаць, альбо што гаварыць;

12 бо Святы Дух навучыць вас у тую гадзіну, што трэба казаць.

13 І сказаў Яму нехта з народу: Настаўнік! скажы брату майму, каб ён раздзяліў са мною спадчыну.

14 Ён жа сказаў яму: чалавеча, хто Мяне паставіў судзіць або дзяліць вас?

15 І сказаў ім: глядзіце, захоўвайце сябе ад хцівасці, бо нічыё жыццё не залежыць ад празмернай яго маёмасці.

16 І расказаў ім прытчу, гаворачы: у аднаго багатага чалавека добра ўрадзіла зямля.

17 І ён разважаў, сам сабе кажучы: што мне рабіць? не маю куды сабраць свой ураджай.

18 І сказаў: вось што зраблю: разбяру свірны мае і большыя збудую, і збяру туды ўсе плады свае і ўсё дабро сваё;

19 і скажу душы сваёй: душа! маеш многа дабра, на многія гады складзенага - адпачывай, еш, пі, весяліся.

20 А Бог сказаў яму: неразумны! у гэтую ноч душу тваю забяруць ад цябе; а тое, што ты назапасіў, каму дастанецца?

21 Так бывае з тым, хто збірае скарбы для сябе, а не ў Бога багацее.

22 І сказаў вучням Сваім: дзеля таго кажу вам: не турбуйцеся для душы вашай, што будзеце есці, ні для цела, у што апранецеся;

23 душа больш значыць за ежу, а цела за адзенне.

24 Паглядзіце на воранаў: яны не сеюць, не жнуць, не маюць ні каморы, ні свірна, і Бог корміць іх. Наколькі ж вы лепшыя за птушак!

25 І хто з вас, турбуючыся, можа падоўжыць свой век хоць на адзін локаць?

26 Дык вось, калі і найменшага не можаце, чаго пра іншае турбуецеся?

27 Паглядзіце на лілеі, як яны растуць: не працуюць, не прадуць; але кажу вам, што і Саламон ва ўсёй славе сваёй так не апранаўся, як кожная з іх.

28 Калі ж траву, якая сёння ў полі, а заўтра ў печ будзе ўкінутая, Бог убірае так, то тым болей вас, малаверы!

29 І вы не шукайце, што вам есці, ці што піць, і не клапаціцеся,

30 бо ўсяго гэтага шукаюць народы свету; Айцец жа ваш ведае, што вы маеце патрэбу ў гэтым;

31 шукайце толькі Царства Божага, і гэта ўсё дадасца вам.

32 Не бойся, малое стада! Бо Айцец ваш меў ласку даць вам Царства.

33 Прадайце маёмасць вашую і раздайце як міласціну. Рыхтуйце сабе мяхі, якія не зношваюцца, скарб невычэрпны на нябёсах, куды злодзей не набліжаецца і дзе моль не знішчае;

34 бо дзе скарб ваш, там і сэрца ваша будзе.

35 Няхай будуць паясніцы вашыя падперазанымі і свяцільнікі запаленымі;

36 а вы - падобнымі да людзей, што чакаюць гаспадара свайго, калі ён вернецца з вяселля, каб, як прыйдзе і пастукае, адразу адчыніць яму.

37 Блажэнныя рабы тыя, якіх, прыйшоўшы, гаспадар застане нядрэмнымі; праўду кажу вам: падперажэцца ён і пасадзіць іх за стол, і, падышоўшы, будзе прыслужваць ім.

38 І калі прыйдзе ў другую варту, і калі ў трэцюю варту прыйдзе, і застане іх такімі, то блажэнныя рабы тыя.

39 Вось што ведайце: калі б гаспадар дома ведаў, у які час прыйдзе злодзей, то не спаў бы і не дазволіў бы падкапаць дом свой.

40 Будзьце ж і вы гатовыя, бо ў час, пра які не думаеце, Сын Чалавечы прыйдзе.

41 Тады сказаў Яму Пётр: Госпадзі! нам прытчу гэтую гаворыш, ці ўсім?

42 А Гасподзь сказаў: Хто ж ёсць верны домаўпраўнік і мудры, якога паставіць гаспадар над чэляддзю сваёю, каб даваў ім у свой час меру хлеба?

43 Блажэнны раб той, якога гаспадар яго, прыйшоўшы, застане, што ён робіць так;

44 праўду кажу вам, што над усёй маёмасцю сваёю паставіць яго.

45 Калі ж скажа раб той у сэрцы сваім: "не хутка гаспадар мой прыйдзе", і пачне біць слуг і служанак, есці і піць, і напівацца, -

46 прыйдзе гаспадар раба таго ў дзень, у які ён не чакае, і ў гадзіну, якой ён не ведае, і рассячэ яго напалам, і вызначыць яму адзін лёс з нявернымі.

47 Той раб, які ведаў волю гаспадара свайго і не падрыхтаваўся і не зрабіў па волі яго, будзе біты многа;

48 а той, які не ведаў, але зрабіў нешта вартае пакарання, будзе біты мала. З кожнага, каму дадзена многа, многа будзе спагнана з яго, і каму даручана многае, большага будуць патрабаваць ад яго.

49 Агонь прыйшоў Я звесці на зямлю, і як хачу Я, каб ён ужо загарэўся!

50 Хрышчэннем маю Я быць ахрышчаны, і як Я тамлюся, пакуль гэта не здзейсніцца!

51 Вы думаеце, што Я прыйшоў даць мір на зямлі? не, кажу вам, а хутчэй раздзяленне;

52 бо ад гэтага часу пяцёра ў адным доме будуць раздзеленыя: трое супраць двух і двое супраць трох;

53 раздзеляцца: бацька супраць сына, і сын супраць бацькі; маці супраць дачкі, і дачка супраць маці; свякроў супраць нявесткі сваёй, і нявестка супраць свекрыві сваёй.

54 Гаварыў Ён і народу: калі вы бачыце, што хмара падымаецца з захаду, адразу кажаце: "будзе дождж", і бывае так;

55 і калі дзьме паўднёвы вецер, кажаце: "будзе спёка", і бывае.

56 Крывадушнікі! аблічча зямлі і неба распазнаваць умееце, як жа часу гэтага не распазнаяце?

57 Чаму ж вы і самі па сабе не судзіце, што правільнае?

58 Бо калі ты ідзеш з праціўнікам сваім да начальніка, то па дарозе пастарайся пазбавіцца ад яго, каб ён не пацягнуў цябе да суддзі, а суддзя не аддаў цябе прыставу, а прыстаў не кінуў цябе ў цямніцу;

59 кажу табе: не выйдзеш адтуль, пакуль не аддасі і апошняга гроша.


SAPE
Яндекс.Метрика

Наверх | Главная | Форум

© The FontCity, ltd, 2011