![]() | ||
---|---|---|
Новый Завет Уэсткотта-Хорта (27) Библия на украинском языке (66) Новый Завет Нестле-Аланда (27) Библия на белорусском языке (66) |
Бiблiя беларуская - пераклад Василя Сёмухи Плач Eрaмii 1 Успомні, Госпадзе, што над намі зьдзейсьнілася; паглядзі, падзівіся на паганьбеньне нашае: 2 спадчына нашая перайшла да чужых, дамы нашыя - да іншапляменцаў; 3 Мы асірацелі, бяз бацькі; маці нашыя - аўдавелі. 4 Ваду сваю п'ем за срэбра, дровы нашыя нам за грошы даюць. 5 Нас паганяюць у карак, мы працуем - і ня маем спачыну. 6 Працягваем руку да Егіпцянаў, да Асірыянаў, каб наесьціся хлеба. 7 Бацькі нашыя грэшнікі: іх больш няма, а мы кару нясем за беззаконьні іхнія. 8 Рабы пануюць над намі, і няма каму выбавіць з-пад рукі іхняй. 9 Свой хлеб здабываем з пагрозай жыцьцю ад меча. 10 Счарнела, як печ, нашая скура ад пякучага голаду 11 Жанок на Сіёне няславяць, дзяўчат - у гарадах Юдэйскіх. 12 Князі павешаны рукамі іхнімі, абліччы старцаў не ўшанаваны. 13 Юнакоў бяруць да жорнаў, і падлеткі падаюць пад ношкамі дроў. 14 Старцы не сядзяць больш каля варотаў; хлапцы не сьпяваюць. 15 Аціхла радасьць сэрца нашага: карагоды нашыя ў енк абярнуліся. 16 Упаў вянок з галавы нашай; гора нам, што мы зграшылі! 17 Ад гэтага вось зьнемаглося нашае сэрца; ад гэтага нашыя вочы зацьміліся. 18 Ад таго, што апусьцела гара Сіён, лісы ходзяць па ёй. 19 Ты, Госпадзе, жывеш вечна; трон твой - род у род. 20 Дзеля чаго зусім забываеш нас, пакідаеш на доўгі час? 21 Навярні нас да Цябе, Госпадзе, і мы навернемся; абнаві дні нашыя, як спрадвеку было. 22 Няўжо ты зусім адкінуў нас, прагневаўся на нас бязь меры? |
SAPE |
© The FontCity, ltd, 2011