ТАНАХ (39)

Септуагинта (АB) (53)

Септуагинта (BS) (2)

Перевод Феодотиона (3)

Вульгата (78)

Библия Лютера (66)

Textus Receptus (27)

Елизаветинская Библия (75)

Библия короля Иакова (80)

Синодальный перевод (77)

Новый Завет Уэсткотта-Хорта (27)

Перевод Нового Мира (27)

Библия на украинском языке (66)

Новый Завет Нестле-Аланда (27)

Новый Завет Кассиана (27)

ТаНаХ Давида Йосифона (39)

Библия на белорусском языке (66)

Быцьцё (глав: 50)

Выхад (глав: 39)

Лявiт (глав: 27)

Лiкi (глав: 36)

Другi закон (глав: 34)

Iсус Нав (глав: 24)

Кнгiга Судзьдзяў (глав: 21)

Рут (глав: 4)

1-я Царстваў (глав: 31)

2-я Царстваў (глав: 24)

3-я Царстваў (глав: 22)

4-я Царстваў (глав: 25)

1-я Летапiсаў (глав: 29)

2-я Летапiсаў (глав: 36)

Эздра (глав: 10)

Нээмiя (глав: 13)

Эстэр (глав: 10)

Ёв (глав: 42)

Псалтыр (глав: 152)

Выслоўi (глав: 31)

Экклезiяст (глав: 12)

Песьня (глав: 8)

Iсая (глав: 66)

Ерамiя (глав: 52)

Плач Eрaмii (глав: 5)

Eзэкiiль (глав: 48)

Данiiл (глав: 12)

Aсiя (глав: 14)

Ёiль (глав: 3)

Амос (глав: 9)

Аўдзей (глав: 1)

Ёна (глав: 4)

Мiхей (глав: 7)

Навум (глав: 3)

Абакум (глав: 3)

Софон (глав: 3)

Агей (глав: 2)

Захарыя (глав: 14)

Малахiя (глав: 4)

Паводле Мацьвея (глав: 28)

Паводле Марка (глав: 16)

Паводле Лукаша (глав: 24)

Паводле Яна (глав: 21)

Дзеi (глав: 28)

Иакова (глав: 5)

1-е Пятра (глав: 5)

2-е Пятра (глав: 3)

1-е Яна (глав: 5)

2-е Яна (глав: 1)

3-е Яна (глав: 1)

Юды (глав: 1)

Да Рымлянаў (глав: 16)

1-е Карынфянаў (глав: 16)

2-е Карынфянаў (глав: 13)

Да Галятаў (глав: 5)

Да Эфэсянаў (глав: 6)

Да Фiлiпянаў (глав: 4)

Да Каласянаў (глав: 4)

1-е Фесаланiкiйцаў (глав: 5)

2-е Фесаланiкiйцаў (глав: 3)

1-е Цiмафея (глав: 6)

2-е Цiмафея (глав: 4)

Да Цiта (глав: 3)

К Фiлiмона (глав: 1)

Да Гэбрэяў (глав: 13)

Адкрыцьцё (глав: 22)

Евангелия на белорусском языке (4)

Радостная Весть (нет)

Новый Завет на иврите (27)

Редакция NEV (66)

Бiблiя беларуская - пераклад Василя Сёмухи
(1995, Минск)

Кнгiга Судзьдзяў

◄◄ | | Глава | | ►►

1 У тыя дні, калі ня было цара ў Ізраіля, жыў адзін лявіт на схіле гары Яфрэмавай. І ўзяў сабе наложніцу зь Віфляема Юдэйскага.

2 Наложніца ягоная пасварылася зь ім, і пайшла ад яго ў дом бацькі свайго ў Віфляем Юдэйскі, і была там чатыры месяцы.

3 Муж яе ўстаў і пайшоў за ёю, каб пагаварыць у сэрца яе і вярнуць яе да сябе. Зь ім быў слуга ягоны і пара аслоў. Яна ўвяла яго ў дом бацькі свайго.

4 Бацька гэтай маладой жанчыны, убачыўшы яго, радасна сустрэў яго, і затрымаў яго цесьць ягоны, бацька маладой жанчыны. І прабыў ён у яго тры дні; яны елі і пілі і начавалі там.

5 На чацьвёрты дзень усталі яны рана, і ён устаў, каб ісьці. І сказаў бацька маладой жанчыны зяцю свайму: падмацуй сэрца тваё лустай хлеба, і потым пойдзеце.

6 Яны засталіся, і абодва разам елі і пілі. І сказаў бацька маладой жанчыны чалавеку таму: застанься яшчэ на ноч, і хай павесяліцца сэрца тваё.

7 Чалавек той устаў быў, каб ісьці, але цесьць упрасіў яго, і ён зноў начаваў там.

8 На пяты дзень устаў ён раніцай, каб ісьці. І сказаў бацька маладой жанчыны той: падмацуй сэрца тваё хлебам, і пачакайце, пакуль ня схіліцца дзень. І елі абое яны.

9 І ўстаў той чалавек, каб ісьці, сам ён, наложніца ягоная і слуга ягоны. І сказаў яму цесьць ягоны, бацька маладой жанчыны: вось, дзень схіліўся на вечар, начуйце, калі ласка; вось, дзень хутка скончыцца, начуй тут, хай павесяліцца сэрца тваё; заўтра раней устанеце ў дарогу вашую, і пойдзеш у дом твой.

10 Але мужчына не згадзіўся начаваць, устаў і пайшоў; і прыйшоў у Евус, што сёньня Ерусалім; зь ім пара наўючаных аслоў і наложніца ягоная зь ім.

11 Калі яны былі паблізу Евуса, дзень ужо моцна схіліўся. І сказаў слуга гаспадару свайму: зойдзем у гэты горад Евусэяў, і заначуем у ім.

12 Гаспадар яго сказаў яму: не, ня пойдзем у горад іншапляменцаў, якія ня з сыноў Ізраілевых, а дойдзем ла Гівы.

13 І сказаў слузе свайму: дойдзем да аднаго з гэтых месцаў, і заначуем у Гіве, або ў Раме.

14 І пайшлі, і ішлі, і закацілася сонца каля Гівы Веньямінавай.

15 І завярнулі яны туды, каб пайсьці начаваць у Гіве. І прыйшоў ён і сеў на вуліцы ў горадзе; але ніхто не запрашаў іх у дом на наялег.

16 І вось, ідзе адзін стары з працы сваёй з поля ўвечары; ён родам быў з гары Яфрэмавай, і жыў у Гіве. А жыхары горада гэтага былі сыны Веньямінавыя.

17 Ён падняў вочы свае, убачыў прахожага на вуліцы гарадской. І сказаў стары: куды ідзеш? і адкуль ты прыйшоў?

18 Той сказаў яму: мы ідзём зь Віфляема Юдэйскага да гары Яфрэмавай, адкуль я. Я хадзіў у Віфляем Юдэйскі, а цяпер іду да дома Госпада; і ніхто не запрашае мяне ў дом.

19 У нас ёсьць і салома і корм аслам нашым: таксама хлеб і віно мне, рабыні тваёй і слузе гэтаму ёсьць у рабоў тваіх; ні ў чым няма нястачы.

20 Стары сказаў яму: будзь спакойны; уся нястача твая на мне; толькі не начуй на дварэ.

21 І ўвёў яго ў свой дом і задаў корму аслам ягоным, а самыя яны абмылі ногі свае, і елі і пілі.

22 Калі яны разьвесялілі сэрцы свае, вось, жыхары горада, людзі распусныя, атачылі дом, стукаліся ў дзьверы і казалі старому, гаспадару дома: выведзі чалавека, які ўвайшоў у дом твой, мы спазнаем яго.

23 Гаспадар дома выйшаў да іх і сказаў ім: не, братове мае, не рабеце ліха, калі гэты чалавек увайшоў у дом мой, не рабеце гэтага вар'яцтва.

24 Вось у мяне дачка дзяўчына, і ў яго наложніца, выведу я іх, упакорце іх, і рабеце зь імі, што вам заўгодна; а з чалавекам гэтым не рабеце ніякага вар'яцтва.

25 Але яны не хацелі слухаць яго. Тады мужчына ўзяў сваю наложніцу, і вывеў да іх на вуліцу. Яны спазналі яе, і глуміліся зь яе ўсю ноч да раніцы. І адпусьцілі яе, як толькі занялася зара.

26 І прыйшла жанчына з зарою, і ўпала каля дзьвярэй дома таго чалавека, у якога быў гаспадар яе, і ляжала да сьвятла.

27 Гаспадар яе ўстаў раніцай, адчыніў дзьверы дома, і выйшаў, каб ісьці ў дарогу сваю: аж вось, ляжыць наложніца ягоная каля дзьвярэй дома, і рукі яе на парозе.

28 Ён сказаў ёй: уставай, пойдзем. Але адказу ня было, бо яна памерла. Ён паклаў яе на асла, устаў і пайшоў у сваё месца.

29 Прыйшоўшы ў дом свой, узяў нож, і, узяўшы наложніцу сваю, разрэзаў яе па чэлесах на дванаццаць частак, і паслаў ва ўсе межы Ізраілевыя.

30 Кожны, хто бачыў гэта, казаў: ня бывала і ня бачана было такога зь дня выхаду сыноў Ізраілевых зь зямлі Егіпецкай да сёньня; уважце гэтаму, парайцеся і скажэце.


SAPE
Яндекс.Метрика

Наверх | Главная | Форум

© The FontCity, ltd, 2011