![]() | ||
---|---|---|
Новый Завет Уэсткотта-Хорта (27) Библия на украинском языке (66) Новый Завет Нестле-Аланда (27) Библия на белорусском языке (66) |
Бiблiя беларуская - пераклад Василя Сёмухи Ёна 1 Ёна моцна засмуціўся з гэтага і быў раздражнёны. 2 І маліўся ён Госпаду і сказаў: "о, Госпадзе! ці ж ня раз гэта казаў я, калі быў яшчэ ў краіне маёй? Таму я і пабег у Тарсіс, бо ведаў, што Ты - Бог добры і міласэрны, шматцярплівы і шматлітасьцівы, і шкадуеш за бедства. 3 І сёньня, Госпадзе, вазьмі душу маю ад мяне, бо лепей мне памерці, чым жыць". 4 І сказаў Гасподзь: "няўжо гэта засмуціла цябе так моцна?" 5 І выйшаў Ёна з горада і сеў з усходняга боку каля горада, і зрабіў сабе там намёт і сеў пад ім у цяні, каб убачыць, што будзе з горадам, 6 І вырасьціў Гасподзь Бог расьліну, і яна паднялася над Ёнам, каб над галавою ягонай быў цень і каб выбавіць яго ад засмучэньня ягонага; Ёна вельмі ўзрадаваўся расьліне гэтай. 7 І зрабіў Бог так, што на другі дзень з зарою чарвяк падтачыў расьліну, і яна засохла. 8 А калі ўзышло сонца, навёў Бог сьпякотны ўсходні вецер, і сонца пачало пячы галаву Ёны, так што ён зьнямог і прасіў сабе сьмерці і сказаў: "лепей мне памерці, чым жыць". 9 І сказаў Бог Ёну: "няўжо так моцна засмуціўся ты за расьліну?" Ён сказаў: "вельмі засмуціўся, нават да сьмерці". 10 Тады сказаў Гасподзь: "ты шкадуеш за расьліну, над якою ты не працаваў і якое не гадаваў, якая за адну ноч вырасла і за адну ж ноч і прапала: 11 Мне ці ж не пашкадаваць Нінэвіі, горада вялікага, у якім больш за сто дваццаць тысяч чалавек, якія ня ўмеюць адрозьніць правай рукі ад левай, і мноства быдла?" |
SAPE |
© The FontCity, ltd, 2011