![]() | ||
---|---|---|
Новый Завет Уэсткотта-Хорта (27) Библия на украинском языке (66) Новый Завет Нестле-Аланда (27) Библия на белорусском языке (66) |
Бiблiя беларуская - пераклад Василя Сёмухи 3-е Яна ◄◄ | ◄ | Глава ⚫ | ► | ►► 1 Старац - любаснаму Гаію, якога я ў ісьціне люблю. 2 Любасны! малюся, каб табе здаровілася і шчасьціла ва ўсім, як шчасьціць душы тваёй. 3 Бо я вельмі ўсьцешыўся, калі прыйшлі браты і засьведчылі пра тваю вернасьць, як ты ходзіш у ісьціне. 4 Няма мне большае радасьці, як чуць, што дзеці мае ходзяць у ісьціне. 5 Любасны! ты як верны дзееш у тым, што робіш братам і вандроўнікам; 6 яны засьведчылі перад царквою пра любоў тваю; ты добра зробіш, калі адпусьціш іх, як яно трэба дзеля Бога, 7 бо яны дзеля імя Ягонага пайшлі, ня ўзяўшы нічога ад язычнікаў. 8 Дык вось павінны мы прымаць іх такіх, каб зрабіцца спрыяльнікамі ісьціне. 9 Я пісаў быў царкве; але Дыятрэф, які любіць быць першым у іх, ня прымае нас. 10 Таму, калі я прыйду, дык узгадаю ўчынкі, якія ён робіць, ганячы словамі ліхімі нас, і, не задавальняючыся гэтым, і сам ня прымае братоў, і забараняе тым, што жадаюць прымаць, і выганяе іх з царквы. 11 Любасны! не ўпадабняйся ліхому, а добраму. Хто робіць дабро, той Божы; а хто робіць ліха, ня бачыў Бога. 12 Пра Дзімітрыя засьведчылі ўсе і сама ісьціна; сьведчым таксама і мы, і вы ведаеце, што сьведчаньне нашае ў ісьціне. 13 Многае меўся я напісаць; ды не хачу пісаць табе чарнілам і трысьцінкаю, 14 спадзяюся ж бо неўзабаве пабачыць цябе і пагутарыць вуснамі ў вусны. 15 Мір табе! вітаюць цябе сябры; павітай сяброў паіменна. Амін. |
SAPE |
© The FontCity, ltd, 2011