ТАНАХ (39)

Септуагинта (АB) (53)

Септуагинта (BS) (2)

Перевод Феодотиона (3)

Вульгата (78)

Библия Лютера (66)

Textus Receptus (27)

Елизаветинская Библия (75)

Библия короля Иакова (80)

Синодальный перевод (77)

Новый Завет Уэсткотта-Хорта (27)

Перевод Нового Мира (27)

Библия на украинском языке (66)

Новый Завет Нестле-Аланда (27)

Новый Завет Кассиана (27)

ТаНаХ Давида Йосифона (39)

Библия на белорусском языке (66)

Евангелия на белорусском языке (4)

Паводле Матфея (глав: 28)

Паводле Марка (глав: 16)

Паводле Лукi (глав: 24)

Паводле Iаана (глав: 21)

Радостная Весть (нет)

Новый Завет на иврите (27)

Редакция NEV (66)

Святое Дабравесце (па Беларуску) пераклад Бiблейскай камiсii БПЦ МП

Святое Дабравесце паводле Iаана

◄◄ | ◄ | Глава | | ►►

1 У пачатку было Слова, і Слова было ў Бога, і Богам было Слова.

2 Яно было ў пачатку ў Бога;

3 усё праз Яго пачало быць, і без Яго нішто не пачало быць, што пачало быць.

4 У Ім было жыццё, і жыццё было святлом для людзей;

5 і святло ў цемры свеціць, і цемра не агарнула яго.

6 Быў чалавек, пасланы ад Бога; імя яму Іаан;

7 ён прыйшоў для сведчання, каб сведчыць пра Святло, каб усе ўверавалі праз яго.

8 Ён не быў святлом, але прыйшоў, каб сведчыць пра Святло;

9 было Святло ісціннае, Якое прасвятляе ўсякага чалавека, што прыходзіць у свет;

10 у свеце быў, і свет праз Яго пачаў быць, і свет Яго не пазнаў;

11 да сваіх прыйшоў, і свае Яго не прынялі.

12 А тым, што прынялі Яго, даў уладу стаць дзецьмі Божымі, тым, што веруюць у імя Яго,

13 якія не ад крыві, і не ад жадання плоці, і не ад жадання мужа, а ад Бога нарадзіліся.

14 І Слова стала плоццю, і жыло сярод нас, і мы бачылі славу Яго ад Айца, славу як Адзінароднага, поўнага благадаці і ісціны.

15 Іаан сведчыць пра Яго і, ўсклікаючы, гаворыць: гэта быў Той, пра Каго я сказаў: Той, Хто ідзе за мною, наперадзе мяне стаў, бо раней за мяне быў;

16 і ад паўнаты Яго мы ўсе прынялі і благадаць на благадаць;

17 бо закон праз Маісея дадзены, а благадаць і ісціна праз Іісуса Хрыста сталіся.

18 Бога ніхто не бачыў ніколі; Адзінародны Сын, Які ва ўлонні Айца, Ён явіў.

19 І вось сведчанне Іаана, калі Іудзеі паслалі з Іерусаліма святароў і левітаў, каб спыталі яго: хто ты?

20 І ён вызнаў і не адрокся; і вызнаў: я не Хрыстос.

21 І спыталі яго: дык што? ты Ілія? І ён сказаў: не. Ты прарок? І адказаў: не.

22 Сказалі яму: хто ж ты? каб даць адказ тым, хто паслаў нас; што ты скажаш пра самога сябе?

23 Ён сказаў: я голас таго, хто кліча ў пустыні: выпрамце шлях Госпаду, як сказаў прарок Ісаія.

24 А пасланыя былі з фарысеяў;

25 і яны пыталіся ў Яго і казалі Яму: чаго ж Ты хрысціш, калі Ты не Хрыстос, ні Ілія, ні прарок?

26 Адказаў ім Іаан, кажучы: я хрышчу вадою; але сярод вас стаіць Той, Каго вы не ведаеце;

27 гэта Той, Хто ідзе за мною, Які наперадзе мяне стаў, у Якога я няварты развязаць рамень абутку Яго.

28 Гэта было ў Віфавары за Іарданам, дзе хрысціў Іаан.

29 На другі дзень бачыць Іаан Iісуса, Які ідзе да яго, i кажа: вось Агнец Божы, што бярэ на Сябе грахі свету;

30 гэта Той, пра Якога я сказаў: "за мною ідзе Муж, Які наперадзе мяне стаў, бо раней за мяне быў";

31 і я не ведаў Яго; але, каб Ён быў яўлены Ізраілю, дзеля гэтага прыйшоў я хрысціць вадою.

32 I сведчыў Іаан, кажучы: я бачыў Духа, Які сыходзіў як голуб з неба, i Ён застаўся на Ім;

33 і я не ведаў Яго; але Той, Хто паслаў мяне хрысціць вадою, сказаў мне: "над Кім убачыш Духа, Які сыходзіць і застаецца на Ім, Той i ёсць, што хрысціць Духам Святым";

34 і я бачыў i засведчыў, што Ён - Сын Божы.

35 На другі дзень зноў стаяў Іаан i двое з вучняў яго.

36 I, убачыўшы Іісуса, Які ішоў, ён сказаў: вось Агнец Божы.

37 І пачулі абодва вучні, як ён казаў гэта, i пайшлі за Iісусам.

38 Іісус жа, абярнуўшыся i ўбачыўшы, што яны ідуць за Ім, кажа ім: чаго вы шукаеце? Яны сказалі Яму: Равві (што азначае: Вучыцель), дзе Ты жывеш?

39 Ён кажа ім: ідзіце i ўбачыце. Яны пайшлі i ўбачылі, дзе Ён жыве, i прабылі ў Яго дзень той. Было ж каля дзесятай гадзіны.

40 Адзін з дваіх, што пачулі ад Іаана пра Іісуса i пайшлі за Ім, быў Андрэй, брат Сімана Пятра.

41 Ён першы знаходзіць брата свайго Сімана i кажа яму: мы знайшлі Месію (што ў перакладзе азначае: Хрыстос).

42 І прывёў яго да Іісуса. Глянуўшы на яго, Іісус сказаў: ты Сіман, сын Іоны; ты будзеш звацца Кіфа (што азначае: камень).

43 На другі дзень захацеў Ён ісці ў Галілею; i знаходзіць Філіпа і кажа яму: ідзі за Мною.

44 Філіп жа быў з Віфсаіды, з горада Андрэя i Пятра.

45 Знаходзіць Фiлiп Нафанаіла i кажа яму: мы знайшлі Таго, пра Kаго пiсалі Маісей у законе i прарокі, Іісуса, Сына Іосіфавага, з Назарэта.

46 І сказаў яму Нафанаіл: ці можа з Назарэта быць што добрае? Філіп кажа яму: ідзі і паглядзі.

47 Убачыў Іісус Нафанаіла, які ішоў да Яго, і кажа пра яго: вось, сапраўды, Ізраільцянін, у якім няма крывадушнасці.

48 Кажа Яму Нафанаіл: адкуль Ты мяне ведаеш? У адказ Іісус сказаў яму: перш, чым паклікаў цябе Філіп, калі ты быў пад смакоўніцаю, Я бачыў цябе.

49 Нафанаіл адказаў Яму: Равві! Ты Сын Божы, Ты Цар Ізраілеў.

50 У адказ Іісус сказаў яму: ты верыш, бо Я сказаў табе: "Я бачыў цябе пад смакоўніцаю"; убачыш большае за гэта.

51 I кажа яму: праўду, праўду кажу вам: з гэтага часу ўбачыце неба раскрытае i ангелаў Божых, што ўзыходзяць i сыходзяць да Сына Чалавечага.


SAPE
Яндекс.Метрика

Наверх | Главная | Форум

© The FontCity, ltd, 2011