ТАНАХ (39)

Септуагинта (АB) (53)

Септуагинта (BS) (2)

Перевод Феодотиона (3)

Вульгата (78)

Библия Лютера (66)

Textus Receptus (27)

Елизаветинская Библия (75)

Библия короля Иакова (80)

Синодальный перевод (77)

Новый Завет Уэсткотта-Хорта (27)

Перевод Нового Мира (27)

Библия на украинском языке (66)

Новый Завет Нестле-Аланда (27)

Новый Завет Кассиана (27)

ТаНаХ Давида Йосифона (39)

Библия на белорусском языке (66)

Евангелия на белорусском языке (4)

Паводле Матфея (глав: 28)

Паводле Марка (глав: 16)

Паводле Лукi (глав: 24)

Паводле Iаана (глав: 21)

Радостная Весть (нет)

Новый Завет на иврите (27)

Редакция NEV (66)

Святое Дабравесце (па Беларуску) пераклад Бiблейскай камiсii БПЦ МП

Святое Дабравесце паводле Iаана

◄◄ | | Глава | | ►►

1 Kалi ж даведаўся Іісус, што пачулі фарысеі пра тое, што Іісус больш вучняў набывае i хрысціць, чым Іаан, -

2 хоць Сам Іісус не хрысціў, а вучні Яго, -

3 пакінуў Ён Іудзею i пайшоў зноў у Галілею.

4 А трэба было Яму праходзіць праз Самарыю.

5 Вось, прыходзіць Ён у горад Самарыйскі пад назвай Сiхар, паблізу зямлі, якую даў Іакаў Іосіфу, сыну свайму;

6 і быў там калодзеж Іакава. Іісус, стаміўшыся ад дарогі, сеў ля калодзежа; было каля шостай гадзіны.

7 Прыходзіць жанчына з Самарыі набраць вады. Кажа ёй Іісус: дай Мне піць.

8 Бо вучні Яго адышлі ў горад, каб купіць ежы.

9 Кажа Яму жанчына Самаранка: як Ты, Іудзей, просіш піць у мяне, жанчыны Самаранскай? бо Іудзеі ж не маюць зносін з Самаранамі.

10 У адказ Іісус сказаў ёй: калі б ты ведала дар Божы, i Хто Той, што кажа табе: "дай мне піць", то ты сама прасіла б у Яго, i Ён даў бы табе ваду жывую.

11 Кажа Яму жанчына: Гаспадар! у Цябе і зачарпнуць няма чым, а калодзеж глыбокі; адкуль жа ў Цябе вада жывая?

12 хіба Ты большы за айца нашага Іакава, які даў нам гэты калодзеж i сам з яго пiў, i сыны яго, i статак яго?

13 У адказ Іісус сказаў ёй: кожны, хто п’е гэтую ваду, будзе адчуваць прагу зноў;

14 а хто будзе піць ваду, якую Я дам яму, не сасмагне ніколі; але вада, якую Я дам яму, стане ў ім крыніцаю вады, што цячэ ў жыццё вечнае.

15 Кажа Яму жанчына: Гаспадар! дай мне гэтай вады, каб мне не мець смагі i не прыходзіць сюды чэрпаць.

16 Кажа ёй Іісус: ідзі, пакліч мужа свайго i прыходзь сюды.

17 У адказ жанчына сказала Яму: у мяне няма мужа. Кажа ёй Іісус: добра ты сказала, што ў цябе мужа няма;

18 бо пяць мужоў у цябе было, i той, якога цяпер маеш, не муж табе; гэта праўдзіва сказала ты.

19 Кажа Яму жанчына: Гаспадар! бачу, што Ты прарок;

20 айцы нашы на гары гэтай пакланяліся, а вы кажаце, што ў Іерусаліме тое месца, дзе належыць пакланяцца.

21 Кажа ёй Іісус: жанчына, павер Мне, што настае час, калі не на гары гэтай i не ў Іерусаліме будзеце пакланяцца Айцу;

22 вы пакланяецеся таму, чаго не ведаеце; мы пакланяемся таму, што ведаем, бо збаўленне ад Іудзеяў;

23 але настае час, ды і цяпер ёсць, калі ісцінныя паклоннікі будуць пакланяцца Айцу ў духу i ісціне, бо такіх паклоннікаў Айцец і шукае Сабе;

24 Бог ёсць дух, i тыя, што пакланяюцца Яму, павінны пакланяцца ў духу i ісціне.

25 Кажа Яму жанчына: ведаю, што прыйдзе Месія, Якога называюць Хрыстос; калі Ён прыйдзе, то абвесціць нам усё.

26 Кажа ёй Іісус: гэта Я, што размаўляю з табою.

27 У гэты час прыйшлі вучні Яго i здзівіліся, што Ён размаўляе з жанчынаю, але ні адзін не сказаў: што Табе трэба? ці: пра што Ты размаўляеш з ёю?

28 Пакінула тады жанчына сваю пасудзіну для вады і пайшла ў горад, і кажа людзям:

29 ідзіце і пабачце Чалавека, Які сказаў мне пра ўсё, што я зрабіла: ці не Хрыстос Ён?

30 Яны выйшлі з горада i пайшлі да Яго.

31 Між тым прасілі Яго вучні, кажучы: Раввi! еш.

32 Ён жа сказаў ім: у Мяне ёсць ежа, каб есці, якой вы не ведаеце.

33 Тады вучні гаварылі паміж сабою: хіба нехта прынёс Яму есці?

34 Кажа ім Іісус: Мая ежа - тое, каб здзяйсняць волю Таго, Хто паслаў Мяне i завяршыць справу Яго.

35 Ці не кажаце вы, што яшчэ чатыры месяцы, i настане жніво? Дык вось, кажу вам: узвядзіце вочы вашы i паглядзіце на нівы, як яны ўжо пабялелі для жніва;

36 і хто жне, той атрымлівае ўзнагароду i збірае плён у жыццё вечнае, каб i той, хто сее, i той, хто жне, разам радаваліся;

37 бо тут апраўдваецца выслоўе: адзін сее, а другі жне;

38 Я паслаў вас жаць тое, над чым вы не працавалі: іншыя працавалі, а вы ўвайшлі ў працу iх.

39 З горада таго многія Самаране ўверавалі ў Яго па слову жанчыны, якая сведчыла: Ён сказаў мне пра ўсё, што я зрабіла.

40 Таму, калі прыйшлі да Яго Самаране, то прасілі Яго пабыць у iх, i Ён прабыў там два дні,

41 і намнога больш людзей уверавалі па слову Яго;

42 а жанчыне казалі: ужо не па твайму апавяданню веруем, бо самі чулі i ведаем, што гэта сапраўды Збавіцель свету, Хрыстос.

43 А праз два дні Ён адышоў адтуль i пайшоў у Галілею;

44 бо Сам Іісус сведчыў, што прарок на сваёй бацькаўшчыне пашаны не мае.

45 Kалi ж Ён прыйшоў у Галілею, то Галілеяне прынялі Яго, бачыўшы ўсё, што зрабіў Ён у Іерусаліме на свята; бо і яны хадзілі на свята.

46 Дык вось, прыйшоў зноў Іісус у Кану Галілейскую, дзе ператварыў ваду ў віно. І быў адзін царадворац, сын якога быў хворы ў Капернауме.

47 Ён, пачуўшы, што Іісус прыйшоў з Іудзеі ў Галілею, пайшоў да Яго і прасіў Яго прыйсці і ацаліць сына яго, бо той быў пры смерці.

48 І сказаў яму Іісус: калі знаменняў і цудаў не ўбачыце, вы не ўверуеце.

49 Кажа Яму царадворац: Госпадзі! прыйдзі, пакуль не памерла дзіця маё.

50 Іісус кажа яму: ідзі, сын твой жывы. І паверыў чалавек слову, якое сказаў яму Іісус, і пайшоў.

51 І ўжо калі ён ішоў, рабы яго сустрэлі яго і абвесцілі: сын твой жывы.

52 Тады ён спытаўся ў іх, у каторай гадзіне стала яму лягчэй; і сказалі яму: учора ў сем гадзін гарачка пакінула яго.

53 Зразумеў тады бацька, што гэта было ў тую гадзіну, калі Іісус сказаў яму: ідзі, сын твой жывы. І ўвераваў сам і ўвесь дом яго.

54 Гэта ўжо другі цуд сатварыў Іісус, прыйшоўшы з Іудзеі ў Галілею.


SAPE
Яндекс.Метрика

Наверх | Главная | Форум

© The FontCity, ltd, 2011