![]() | ||
---|---|---|
Новый Завет Уэсткотта-Хорта (27) Библия на украинском языке (66) Новый Завет Нестле-Аланда (27) Библия на белорусском языке (66) |
Святое Дабравесце (па Беларуску) пераклад Бiблейскай камiсii БПЦ МП Святое Дабравесце паводле Iаана 1 Быў жа чалавек з фарысеяў, імя яму Нікадзім, начальнік Іудзейскі; 2 ён прыйшоў да Іісуса ўначы i сказаў Яму: Равві! мы ведаем, што Ты Вучыцель, Які прыйшоў ад Бога, бо ніхто не можа тварыць такіх цудаў, якія Ты творыш, калі Бог не будзе з ім. 3 У адказ Іісус сказаў яму: праўду, праўду кажу табе: калі хто не народзіцца звыш, не можа ўбачыць Царства Божага. 4 Кажа Яму Нікадзім: як можа чалавек нарадзіцца, калі ён стары? хіба можа ён другі раз увайсці ва ўлонне маці сваёй i нарадзіцца? 5 Адказаў Іісус: праўду, праўду кажу табе: калі хто не народзіцца ад вады i Духа, не можа ўвайсці ў Царства Божае: 6 народжанае ад плоці ёсць плоць, а народжанае ад Духа ёсць дух. 7 Не здзіўляйся, што Я сказаў табе: "трэба вам нарадзіцца звыш". 8 Вецер вее, дзе хоча, i голас яго чуеш, а не ведаеш, адкуль прыходзіць i куды адыходзіць; так i з кожным народжаным ад Духа. 9 Тады Нікадзім сказаў Яму: як гэта можа быць? 10 У адказ Іісус сказаў яму: ты вучыцель Ізраілеў, i гэтага не ведаеш? 11 Праўду, праўду кажу табе: што Мы ведаем, пра тое гаворым, i што бачылі, пра тое сведчым, i вы сведчання Нашага не прымаеце; 12 калі Я пра зямное сказаў вам, i вы не верыце, як паверыце, калі скажу вам пра нябеснае? 13 Нiхто не ўзыходзіў на неба, толькі Сын Чалавечы, Які, будучы на небе, сышоў з неба; 14 і, як Маісей узняў змея ў пустыні, так належыць быць узнятым Сыну Чалавечаму, 15 каб кожны, хто веруе ў Яго, не загінуў, але меў жыццё вечнае. 16 Бо так узлюбіў Бог свет, што Сына Свайго Адзінароднага даў, каб кожны, хто веруе ў Яго, не загінуў, але меў жыццё вечнае; 17 бо не паслаў Бог Сына Свайго ў свет, каб судзіць свет, але каб свет быў збаўлены праз Яго; 18 хто веруе ў Яго, не будзе асуджаны, а хто не веруе, той ужо асуджаны, бо не ўвераваў у імя Адзінароднага Сына Божага. 19 А суд у тым, што святло прыйшло ў свет, але палюбілі людзі цемру больш за святло, бо ўчынкі iх былі ліхія; 20 бо кожны, хто робіць зло, той ненавідзіць святло i не ідзе да святла, каб не былі выкрыты ўчынкі яго, бо яны ліхія; 21 а хто робіць па праўдзе, той ідзе да святла, каб выявіліся ўчынкі яго, бо яны ў Богу зроблены. 22 Пасля гэтага прыйшоў Іісус і вучні Яго ў Іудзейскую зямлю; i там Ён жыў з імі i хрысціў. 23 Іаан жа таксама хрысціў у Эноне, недалёка ад Саліма, бо там было многа вады, i прыходзілі туды i хрысціліся; 24 таму што не быў яшчэ пасаджаны ў цямніцу Іаан. 25 І ўзнікла спрэчка ў вучняў Іаанавых з Іудзеямі пра ачышчэнне; 26 і прыйшлі да Іаана i сказалі яму: Равві! Той, Хто быў з табою на тым баку Іардана і пра Каго ты сведчыў, вось, Ён хрысціць, i ўсе ідуць да Яго. 27 У адказ Іаан сказаў: не можа чалавек нічога браць на сябе, калі не будзе дадзена яму з неба. 28 Вы самі мне сведчыце, што я сказаў: "я не Хрыстос, але я пасланы перад Ім". 29 Хто мае нявесту, той жанiх, а друг жаніха, які стаіць і слухае яго, радасцю радуецца, чуючы голас жанiха; гэтая вось радасць мая споўнілася; 30 Яму належыць узрастаць, а мне меншаць. 31 Хто прыходзіць з вышыні, Той над усiмі, а хто ад зямлі, той зямны i па-зямному гаворыць; Хто прыходзіць з неба, Той над усiмi, 32 i што Ён бачыў i чуў, пра тое сведчыць, ды сведчання Яго ніхто не прымае; 33 хто прыняў Яго сведчанне, той сцвердзіў, што Бог ісцінны. 34 Бо Той, Каго паслаў Бог, словы Божыя гаворыць, таму што не мераю дае Бог Духа. 35 Бо Айцец любіць Сына i ўсё даў у руку Яго. 36 Хто веруе ў Сына, той мае жыццё вечнае, а хто не веруе ў Сына, той не ўбачыць жыцця, але гнеў Божы застаецца на ім. |
SAPE |
© The FontCity, ltd, 2011