![]() | ||
---|---|---|
Новый Завет Уэсткотта-Хорта (27) Библия на украинском языке (66) Новый Завет Нестле-Аланда (27) Библия на белорусском языке (66) |
Святое Дабравесце (па Беларуску) пераклад Бiблейскай камiсii БПЦ МП Святое Дабравесце паводле Iаана 1 Пасля гэтага явiўся зноў Іісус вучням на моры Тыверыядскім. Явіўся ж так: 2 былi разам Сіман Пётр i Фама, званы Блiзнюк, i Нафанаiл з Каны Галiлейскай, i сыны Зевядзеевы, i двое 3 кажа iм Сіман Пётр: iду рыбу лавiць. Кажуць яму: iдзём i мы з табою. Выйшлi яны i селі адразу ў лодку, i ў тую ноч не злавiлi нiчога. 4 Калi ж настала ўжо ранiца, стаў Іісус на беразе, але не пазналi вучнi, што гэта Іісус; 5 кажа iм Іісус: дзецi! цi ёсць у вас якая ежа? Яны адказалi Яму: няма. 6 Ён жа сказаў iм: закiньце мярэжу з правага боку лодкі, i зловiце. Яны закiнулi і ўжо не маглi выцягнуць яе з-за мноства рыбы. 7 Тады вучань, якога любiў Іісус, кажа Пятру: гэта Гасподзь. А Сіман Пётр, пачуўшы, што гэта Гасподзь, апаясаўся вопраткай, бо быў голы, i кiнуўся ў мора; 8 іншыя ж вучнi прыплылі ў лодцы, - бо яны былі не далёка зямлi, а локцяў каля двухсот, - цягнучы мярэжу з рыбаю; 9 калi ж яны выйшлi на зямлю, бачаць раскладзенае вогнішча, а на iм рыба ляжыць і хлеб; 10 кажа iм Іісус: прынясіце той рыбы, што вы злавiлi цяпер. 11 Пайшоў Сіман Пётр i выцягнуў на зямлю мярэжу, поўную вялiкiх рыб, якiх было сто пяцьдзесят тры, i пры такой колькасці не парвалася мярэжа. 12 Кажа iм Іісус: хадзiце сюды, снедайце. І нiхто з вучняў не пасмеў спытацца ў Яго: хто Ты? - ведаючы, што гэта Гасподзь. 13 Падыходзiць Іісус, бярэ хлеб i дае iм; і рыбу таксама. 14 Гэта ўжо трэцi раз явiўся Іісус вучням Сваiм, уваскрэсшы з мёртвых. 15 Калi ж яны паснедалi, кажа Сіману Пятру Іісус: Сімане Іонаў, цi любiш ты Мяне больш, чым яны? Той кажа Яму: так, Госпадзі! Ты ведаеш, што я люблю Цябе. Іісус кажа яму: пасi ягнят Маіх. 16 Кажа яму зноў, другi раз: Сімане Іонаў, цi любiш ты Мяне? Той кажа Яму: так, Госпадзі! Ты ведаеш, што я люблю Цябе. Іісус кажа яму: будзь пастухом авечак Маіх. 17 Кажа яму трэцi раз: Сімане Іонаў, цi любiш ты Мяне? Засмуцiўся Пётр, што Іісус трэцi раз спытаўся ў Яго: цi любiш ты Мяне? - i сказаў Яму: Госпадзі! Ты ўсё ведаеш; Ты ведаеш, што я люблю Цябе. Кажа яму Іісус: пасi авечак Маіх; 18 праўду, праўду кажу табе: калi ты быў малады, то падпяразваўся сам i хадзiў, куды хацеў; а калi састарэешся, то выцягнеш рукi твае, i iншы падпяража цябе i павядзе, куды не хочаш. 19 А гэта Ён сказаў, даючы зразумець, якою смерцю Пётр праславiць Бога. I, сказаўшы гэта, кажа яму: iдзi за Мною. 20 Аглянуўшыся, Пётр бачыць, што ўслед ідзе вучань, якога любiў Іісус і які на вячэры, прыхіліўшыся да грудзей Яго, сказаў: Госпадзі! хто выдасць Цябе? 21 Яго ўбачыўшы, Пётр кажа Іісусу: Госпадзі! а ён што? 22 Кажа яму Іісус: калi Я хачу, каб ён быў, пакуль Я прыйду, то што табе да гэтага? ты за Мною ідзi. 23 I разнеслася слова гэтае сярод братоў, што вучань той не памрэ. Але не сказаў яму Іісус, што той не памрэ, а сказаў: калi Я хачу, каб ён быў, пакуль Я прыйду, то што табе да гэтага? 24 Гэта і ёсць той вучань, які сведчыць пра гэта i напiсаў гэта; і ведаем, што сведчанне яго ісціннае. 25 Ёсць i многае іншае, што зрабіў Іісус, але, калі б падрабязна апiсаць гэта, думаю, што i сам свет не ўмясцiў бы напісаных кнiг. Амiнь. |
SAPE |
© The FontCity, ltd, 2011