![]() | ||
---|---|---|
Новый Завет Уэсткотта-Хорта (27) Библия на украинском языке (66) Новый Завет Нестле-Аланда (27) Библия на белорусском языке (66) |
Святое Дабравесце (па Беларуску) пераклад Бiблейскай камiсii БПЦ МП Святое Дабравесце паводле Iаана 1 А ў першы дзень тыдня Марыя Магдалiна прыходзiць рана, калі было яшчэ цёмна, да магiлы i бачыць, што камень адвалены ад магiлы; 2 тады бяжыць яна i прыходзiць да Сімана Пятра i да другога вучня, якога любiў Іісус, i кажа iм: узялi Госпада з магiлы, i не ведаем, дзе паклалi Яго. 3 Выйшаў тады Пётр i другi вучань, i пайшлi да магiлы; 4 яны беглi абодва разам, але другi вучань бег хутчэй за Пятра i прыйшоў першым да магiлы, 5 i, нахiлiўшыся, бачыць, што ляжаць палотны; аднак не ўвайшоў. 6 Прыходзiць тады Сіман Пётр услед за iм i ўваходзiць у магiлу, і бачыць, што ляжаць палотны 7 i што хуста, якая была на галаве Яго, не з палотнамі ляжыць, а асобна скручаная на іншым месцы. 8 Тады ўвайшоў i другi вучань, што першым прыйшоў да магiлы, i ўбачыў ён, i ўвераваў; 9 бо яны яшчэ не ведалi з Пiсання, што належыць Яму з мёртвых уваскрэснуць. 10 Тады пайшлi вучнi зноў да сябе. 11 Марыя ж стаяла звонку каля магiлы, плачучы; i калі плакала, яна нахілілася да магiлы 12 і бачыць двух Ангелаў у белым адзеннi, якія сядзяць адзiн у галавах, другi ў нагах, дзе ляжала было Цела Іісусава. 13 I яны кажуць ёй: жанчына! чаго ты плачаш? Яна кажа ім: узялi Госпада майго, i не ведаю, дзе палажылi Яго. 14 Сказаўшы гэта, яна абярнулася назад i ўбачыла, што стаiць Іісус, але не пазнала, што гэта Іісус. 15 Кажа ёй Іісус: жанчына! чаго ты плачаш? каго шукаеш? Яна, думаючы, што гэта садоўнiк, кажа Яму: гаспадар! калi ты ўзяў Яго, скажы мне, дзе ты паклаў Яго, i я вазьму Яго. 16 Кажа ёй Іісус: Марыя! Яна, абярнуўшыся, кажа Яму: Раввуні! (што значыць: Вучыцель!). 17 Кажа ёй Іісус: не дакранайся да Мяне, бо Я яшчэ не ўзышоў да Айца Майго, але ідзi да братоў Маiх i скажы iм: узыходжу да Айца Майго i Айца вашага, i Бога Майго i Бога вашага. 18 Прыходзіць Марыя Магдалiна і абвяшчае вучням, што бачыла Госпада i што Ён гэта сказаў ёй. 19 I ўвечары таго ж першага дня тыдня, калi дзверы там, дзе сабраліся вучнi, былi замкнёныя з-за страху перад Іудзеямі, прыйшоў Іісус i стаў пасярэдзiне, i кажа iм: мiр вам! 20 I, сказаўшы гэта, паказаў iм рукi і бок Свой. І ўзрадавалiся вучнi, убачыўшы Госпада. 21 Іісус жа зноў сказаў iм: мiр вам! як паслаў Мяне Айцец, так i Я пасылаю вас. 22 Сказаўшы гэта, дзьмухнуў i кажа iм: прымiце Духа Святога; 23 каму адпусцiце грахi, таму будуць адпушчаны; на кiм пакiнеце, на тым застануцца. 24 А Фама, адзiн з дванаццаці, называны Блiзнюк, не быў з iмi, калi прыходзiў Іісус; 25 казалi яму іншыя вучнi: мы бачылi Госпада. Але ён сказаў iм: калi не ўбачу на руках Яго ран ад цвікоў i не ўкладу пальца майго ў раны ад цвікоў, i не ўкладу рукi маёй у бок Яго, не паверу. 26 I праз восем дзён зноў былі ў доме вучнi Яго i Фама з iмi. Прыходзіць Іісус, калі дзверы былі замкнёныя; стаў пасярэдзiне i сказаў: мiр вам! 27 Потым кажа Фаме: дай палец твой сюды i паглядзi на рукi Мае; і дай руку тваю i ўкладзі ў бок Мой; i не будзь няверуючым, а будзь веруючым. 28 У адказ Фама сказаў Яму: Гасподзь мой i Бог мой! 29 Кажа яму Іісус: ты ўвераваў, таму што ўбачыў Мяне; блажэнныя тыя, якія не бачылі і ўверавалі. 30 Многа яшчэ зрабiў Іісус перад вучнямi Сваiмi і іншых цудаў, пра якiя не напiсана ў кнiзе гэтай; 31 а гэта напiсана, каб вы ўверавалі, што Іісус ёсць Хрыстос, Сын Божы, i каб, веруючы, жыццё мелi ў iмя Яго. |
SAPE |
© The FontCity, ltd, 2011