![]() | ||
---|---|---|
Новый Завет Уэсткотта-Хорта (27) Библия на украинском языке (66) Новый Завет Нестле-Аланда (27) Библия на белорусском языке (66) |
Бiблiя беларуская - пераклад Василя Сёмухи Паводле Яна 1 На трэйці дзень было вясельле ў Кане Галілейскай, і Маці Ісусава была там. 2 Быў таксама запрошаны Ісус і вучні Ягоныя на вясельле. 3 І як нехапала віна, дык Маці Ісусава кажа Яму: віна няма ў іх. 4 Ісус кажа Ёй: што Мне і Табе, жанчына? яшчэ ня прыйшла гадзіна Мая. 5 Маці Ягоная сказала слугам: што скажа Ён вам, тое і зрабеце. 6 А было там шэсьць каменных посудаў на ваду, якія стаялі паводле звычаю ачышчэньня Юдэйскага, умяшчаючы ў сябе па дзьве ці па тры меры. 7 Ісус кажа ім: напоўніце посуды вадою. І напоўнілі іх па бераг. 8 І кажа ім: цяпер чэрпайце і нясеце да распарадчыка вясельля. І панесьлі. 9 А калі распарадчык скаштаваў вады, якая зрабілася віном, - а ён ня ведаў, адкуль гэтае віно, ведалі толькі слугі, якія чэрпалі ваду, - тады распарадчык кліча маладога 10 і кажа яму: кожны чалавек падае спачатку добрае віно, а калі паўпіваюцца, тады горшае; а ты добрае віно зьбярог дагэтуль. 11 Так заклаў Ісус пачатак цудаў у Кане Галілейскай і зьявіў славу Сваю; і ўверавалі ў Яго вучні Ягоныя. 12 Пасьля гэтага прыйшоў Ён у Капернаум, Сам і Маці Ягоная, і браты Ягоныя і вучні Ягоныя, і прабылі там няшмат дзён. 13 Набліжалася Пасха Юдэйская, і Ісус прыйшоў у Ерусалім 14 і знайшоў, што ў храме прадавалі валоў, авечак і галубоў, і сядзелі мяняйлы грошай. 15 І зрабіўшы бізун зь вяровак, выгнаў з храма ўсіх, і авечак і валоў таксама, і грошы ў мяняйлаў рассыпаў, а сталы іхнія абярнуў; 16 І сказаў прадаўцам галубоў: вазьмеце гэта адсюль, і з дома Айца Майго не рабеце дома гандлёвага. 17 Пры гэтым вучні Ягоныя прыгадалі, што напісана: "рупнасьць за дом Твой зьядае Мяне". 18 На гэта Юдэі сказалі Яму ў адказ: якою азнакаю дакажаш Ты нам, што маеш уладу так рабіць? 19 Ісус сказаў ім у адказ: разбурце храм гэты, і Я за тры дні ўзьвяду яго. 20 На гэта сказалі Юдэі: гэты храм будаваўся сорак шэсьць гадоў, і Ты за тры дні ўзьвядзеш яго? 21 А Ён казаў пра храм Цела Свайго. 22 А калі ўваскрэс Ён зь мёртвых, дык вучні Ягоныя ўспомнілі, што Ён казаў гэта, і паверылі Пісаньню і слову, якое сказаў Ісус. 23 І калі Ён быў у Ерусаліме на сьвяце Пасхі, дык многія, бачачы цуды, якія Ён тварыў, паверылі ў імя Ягонае. 24 Але Сам Ісус не давяраў Сябе ім, бо ведаў усіх, 25 і ня меў патрэбы, каб хто засьведчыў пра чалавека; бо Сам ведаў, што ў чалавеку. |
SAPE |
© The FontCity, ltd, 2011