![]() | ||
---|---|---|
Новый Завет Уэсткотта-Хорта (27) Библия на украинском языке (66) Новый Завет Нестле-Аланда (27) Библия на белорусском языке (66) |
Святое Дабравесце (па Беларуску) пераклад Бiблейскай камiсii БПЦ МП Святое Дабравесце паводле Iаана 1 А на трэці дзень было вяселле ў Кане Галілейскай, i Маці Іісусава была там. 2 Запрошаны таксама быў Іісус i вучні Яго на вяселле. 3 I калі не хапіла віна, Маці Іісусава кажа Яму: віна не маюць. 4 Кажа ёй Іісус: што Мне i Табе, Жанчына? яшчэ не прыйшоў час Мой. 5 Кажа Яго Маці слугам: што скажа Ён вам, зрабіце. 6 Было ж там шэсць каменных пасудзін для вады, якія стаялі дзеля ачышчэння Іудзейскага і змяшчалі па дзве ці па тры меры. 7 Кажа ім Іісус: напоўніце пасудзіны вадою. I напоўнілі iх да верху. 8 I кажа ім: цяпер чэрпайце i нясіце да распарадчыка застолля. I яны панеслі. 9 Kалi ж распарадчык пакаштаваў вады, што зрабілася віном, - а ён не ведаў, адкуль яно, ведалі толькі слугі, якія налівалі ваду, - кліча жаніха распарадчык застолля 10 i кажа яму: кожны чалавек спачатку добрае віно падае, а калі нап’юцца, тады горшае; ты ж добрае віно захаваў дагэтуль. 11 Так паклаў Іісус пачатак цудам у Кане Галілейскай i явіў славу Сваю, i ўверавалі ў Яго вучні Яго. 12 Пасля гэтага прыйшоў Ён у Капернаум, Сам i Мацi Яго, i браты Яго, i вучні Яго, i там заставаліся некалькі дзён. 13 І набліжалася Пасха Іудзейская, і прыйшоў Іісус у Іерусалім 14 i знайшоў, што ў храме прадавалі валоў і авечак, і галубоў, i сядзелі мянялы грошай; 15 і, зрабiўшы біч з вяровак, усiх выгнаў з храма, і авечак, i валоў, і парассыпаў грошы мянялаў i сталы перавярнуў; 16 i прадаўцам галубоў сказаў: забярыце гэта адсюль, не рабіце дом Айца Майго домам гандлю. 17 I ўспомнілі вучні Яго, што напісана: "клопат пра дом Твой паглынае Мяне". 18 На гэта Іудзеі сказалі Яму: якім знаменнем Ты пакажаш нам, што маеш права гэта рабіць? 19 У адказ Іісус сказаў ім: разбурыце храм гэты, i Я за тры дні ўзвяду яго. 20 І сказалі Іудзеі: сорак шэсць гадоў будаваўся храм гэты, а Ты за тры дні ўзвядзеш яго? 21 Ён жа гаварыў пра храм цела Свайго. 22 Калі ж Ён уваскрэс з мёртвых, успомнілі вучні Яго, што Ён гэта казаў, і паверылі Пісанню і слову, якое сказаў Іісус. 23 А калі Ён быў у Іерусаліме на свята Пасхі, многія ўверавалі ў імя Яго, бачачы цуды, якія Ён тварыў. 24 Але Сам Іісус не давяраўся ім, таму што Сам ведаў усiх, 25 i не меў патрэбы, каб хто сведчыў пра чалавека, бо Сам ведаў, што было ў чалавеку. |
SAPE |
© The FontCity, ltd, 2011