![]() | ||
---|---|---|
Новый Завет Уэсткотта-Хорта (27) Библия на украинском языке (66) Новый Завет Нестле-Аланда (27) Библия на белорусском языке (66) |
Святое Дабравесце (па Беларуску) пераклад Бiблейскай камiсii БПЦ МП Святое Дабравесце паводле Iаана 1 Сказаўшы гэта, Іісус выйшаў з вучнямi Сваiмi на той бок патоку Кедрон, дзе быў сад, у якi ўвайшоў Ён Сам i вучнi Яго; 2 ведаў жа гэтае месца i Іуда, які выдаў Яго, бо там часта збiраўся Іісус з вучнямі Сваімі; 3 і вось Іуда, узяўшы атрад воінаў і служыцеляў ад першасвятароў i фарысеяў, прыходзіць туды з факеламi, і лiхтарамi, i зброяй. 4 Іісус жа, ведаючы ўсё, што з Ім будзе, выйшаў i сказаў iм: каго шукаеце? 5 Адказалi Яму: Іісуса Назарэя. Кажа iм Іісус: гэта Я. Стаяў жа з iмi i Іуда, які выдаў Яго; 6 і калi Іісус сказаў iм: "гэта Я", яны адступiлi назад i ўпалi на зямлю. 7 Ён зноў спытаўся ў iх: каго шукаеце? Яны сказалi: Іісуса Назарэя. 8 Адказаў Іісус: Я сказаў вам, што гэта Я; дык вось, калi Мяне шукаеце, пакіньце iх, няхай ідуць, - 9 каб споўнiлася слова, якое Ён сказаў: з тых, каго Ты даў Мне, Я не загубiў нiкога. 10 Тады Сіман Пётр, маючы меч, выняў яго і ўдарыў першасвятаровага раба i адсек яму правае вуха; імя раба было Малх; 11 але Іісус сказаў Пятру: укладзі меч у ножны; чашу, якую даў Мне Айцец, няўжо Я не буду піць яе? 12 Тады атрад воінаў i тысячаначальнiк, i служыцелі Іудзейскія ўзялi Іісуса і звязалi Яго, 13 i павялi Яго спачатку да Анны, бо ён быў цесцем Каіафы, якi быў першасвятаром у той год; 14 гэта быў той Каіафа, якi даў параду Іудзеям, што лепш, каб адзiн чалавек памёр за народ. 15 За Іісусам iшоў Сіман Пётр i другi вучань; вучань жа той быў знаёмы першасвятару і ён увайшоў з Іісусам у двор першасвятара, 16 а Пётр стаяў каля дзвярэй звонку. Выйшаў тады вучань той, які быў знаёмы першасвятару, i сказаў прыдзвернiцы, i ўвёў Пятра. 17 Кажа тут служанка-прыдзвернiца Пятру: i ты цi не з вучняў Гэтага Чалавека? Ён сказаў: не. 18 І стаялi рабы i служыцелі, расклаўшы вогнішча, таму што было холадна, і грэлiся; з iмi Пётр таксама стаяў i грэўся. 19 Першасвятар жа спытаўся ў Іісуса пра вучняў Яго i пра вучэнне Яго. 20 Адказаў яму Іісус: Я адкрыта гаварыў свету; Я заўсёды навучаў у сінагогах i ў храме, дзе заўсёды збіраюцца Іудзеі, i тайна не гаварыў нiчога; 21 чаму ты ў Мяне пытаешся? спытайся ў тых, якія чулі, што Я гаварыў iм; вось яны ведаюць, што Я казаў. 22 Калі Ён сказаў гэта, адзiн са служыцеляў, што блiзка стаяў, ударыў Іісуса па шчацэ i сказаў: так Ты адказваеш першасвятару? 23 Адказаў яму Іісус: калi Я дрэнна сказаў, засведчы, што дрэнна; а калi добра, чаму ты б’еш Мяне? 24 Тады Анна паслаў Яго, звязанага, да першасвятара Каіафы. 25 А Сіман Пётр стаяў i грэўся. Сказалі тады яму: i ты цi не з вучняў Яго? Ён адрокся i сказаў: не. 26 Кажа адзiн з рабоў першасвятара, сваяк таго, якому Пётр адсек вуха: хiба я не бачыў цябе з Ім у садзе? 27 Пётр iзноў адрокся; i адразу певень заспяваў. 28 Тады вядуць Іісуса ад Каіафы ў прэторыю. Была ранiца, i яны не ўвайшлi ў прэторыю, каб не апаганіцца, але каб можна было есцi пасху. 29 Выйшаў Пiлат да iх i сказаў: якое абвiнавачанне выстаўляеце вы супраць Гэтага Чалавека? 30 У адказ яны сказалi яму: калi б Ён не быў злачынцам, мы не выдалi б Яго табе. 31 Тады сказаў iм Пiлат: вазьміце Яго вы i па закону вашаму судзiце Яго. Сказалi яму Іудзеі: нам не дазваляецца караць смерцю нiкога, - 32 каб споўнілася слова Іісуса, якое Ён сказаў, указваючы, якою смерцю Ён мае памерцi. 33 Увайшоў тады зноў Пiлат у прэторыю, i паклiкаў Іісуса, і сказаў Яму: Ты Цар Іудзейскi? 34 Адказаў яму Іісус: ты ад сябе гэта гаворыш, цi іншыя сказалi табе пра Мяне? 35 Адказаў Пiлат: хіба я Іудзей? народ Твой i першасвятары выдалi Цябе мне; што Ты зрабiў? 36 Адказаў Іісус: Царства Маё не ад гэтага свету; калi б ад гэтага свету было Царства Маё, то слугi Мае змагаліся б за тое, каб Мяне не выдалi Іудзеям. Але цяпер Царства Маё не адгэтуль. 37 Тады сказаў Яму Пiлат: дык Ты Цар? Адказаў Іісус: ты кажаш, што Я Цар; Я на тое нарадзiўся i на тое прыйшоў у свет, каб сведчыць пра ісціну; і кожны, хто ад ісціны, слухаецца голасу Майго. 38 Кажа Яму Пiлат: што ёсць ісціна? I, прамовіўшы гэта, ён зноў выйшаў да Іудзеяў i кажа iм: я нiякай вiны 39 ёсць жа звычай у вас, каб кагосьці аднаго я адпускаў вам на Пасху; хочаце, адпушчу вам Цара Іудзейскага? 40 Тады зноў закрычалi ўсе, кажучы: не Яго, а Вараву. А Варава быў разбойнік. |
SAPE |
© The FontCity, ltd, 2011