![]() | ||
---|---|---|
Новый Завет Уэсткотта-Хорта (27) Библия на украинском языке (66) Новый Завет Нестле-Аланда (27) Библия на белорусском языке (66) |
Святое Дабравесце (па Беларуску) пераклад Бiблейскай камiсii БПЦ МП Святое Дабравесце паводле Iаана 1 Прамовіўшы гэта, Іісус узвёў вочы Свае да неба i сказаў: Ойча! прыйшоў час: праслаў Сына Твайго, каб i Сын Твой праславiў Цябе, 2 бо Ты даў Яму ўладу над усякай плоццю, каб усяму, што Ты даў Яму, даў Ён жыццё вечнае; 3 а жыццё вечнае ў тым, каб зналi Цябе, адзiнага ісціннага Бога, i Таго, Каго Ты паслаў: Іісуса Хрыста. 4 Я праславiў Цябе на зямлi: завяршыў справу, якую Ты даў Мне зрабiць; 5 і цяпер праслаў Мяне Ты, Ойча, у Цябе Самога той славаю, якую Я меў у Цябе раней, чым стаў існаваць свет. 6 Я адкрыў iмя Тваё людзям, якiх Ты даў Мне ад свету; яны былi Твае, i Ты даў iх Мне, i яны захавалi слова Тваё; 7 цяпер зразумелi яны, што ўсё, што Ты даў Мне, гэта ад Цябе; 8 бо словы, якiя Ты даў Мне, Я даў iм, i яны прынялi i сапраўды зразумелi, што Я ад Цябе выйшаў, i ўверавалi, што Ты паслаў Мяне. 9 Я за iх малю, не за ўвесь свет малю, але за тых, каго Ты даў Мне, бо яны Твае; 10 і ўсё Маё - Тваё, i Тваё - Маё; i Я праславiўся ў iх; 11 і Я ўжо не ў свеце, а яны ў свеце, Я ж да Цябе iду. Ойча Святы! захавай iх у iмя Тваё, тых, каго Ты даў Мне, каб яны былi адно, як і Мы. 12 Калi Я быў з iмi ў свеце, Я захоўваў iх у iмя Тваё; тых, каго Ты даў 13 цяпер жа Я да Цябе iду i гавару гэта ў свеце, каб яны мелi ў сабе радасць Маю поўную. 14 Я даў iм слова Тваё, i свет узненавiдзеў iх, бо яны не ад свету, як i Я не ад свету; 15 Я не малю, каб Ты ўзяў iх са свету, але каб захаваў iх ад зла; 16 яны не ад свету, як i Я не ад свету; 17 асвяцi iх ісцінаю Тваёю: слова Тваё ёсць ісціна. 18 Як Ты паслаў Мяне ў свет, так i Я паслаў iх у свет, 19 і за iх Я прысвячаю Сябе, каб i яны былi асвячоныя ісцінай. 20 Не за iх жа толькi малю, але і за тых, што веруюць у Мяне дзякуючы слову iх, 21 няхай усе будуць адно: як Ты, Ойча, ува Мне, i Я ў Табе, так няхай i яны ў Нас будуць адно, каб увераваў свет, што Ты паслаў Мяне; 22 і славу, якую Ты даў Мне, Я даў iм; каб яны былi адно, як Мы адно: 23 Я ў iх, i Ты ўва Мне; няхай будуць яны ў дасканалым адзінстве, i няхай спазнае свет, што Ты паслаў Мяне i ўзлюбiў iх, як узлюбiў Мяне. 24 Ойча! хачу, каб тыя, каго Ты даў Мне, там, дзе і Я, былі са Мною, каб яны бачылі славу Маю, якую Ты даў Мне, бо ўзлюбiў Мяне раней заснавання свету. 25 Ойча Праведны! і свет Цябе не спазнаў; а Я Цябе спазнаў, i яны спазналi, што Ты паслаў Мяне; 26 і Я паведаў iм iмя Тваё i паведаю, каб любоў, якою Ты ўзлюбiў Мяне, у iх была, i Я ў iх. |
SAPE |
© The FontCity, ltd, 2011