![]() | ||
---|---|---|
Новый Завет Уэсткотта-Хорта (27) Библия на украинском языке (66) Новый Завет Нестле-Аланда (27) Библия на белорусском языке (66) |
Святое Дабравесце (па Беларуску) пераклад Бiблейскай камiсii БПЦ МП Святое Дабравесце паводле Iаана 1 Няхай не трывожыцца сэрца ваша; веруйце ў Бога, i ў Мяне веруйце; 2 у доме Айца Майго абіцеляў многа; а калі б не так, Я сказаў бы вам: iду падрыхтаваць месца вам; 3 і калi пайду i падрыхтую месца вам, зноў прыйду i вазьму вас да Сябе, каб там, дзе Я, былi i вы; 4 а куды Я іду, вы ведаеце, i шлях ведаеце. 5 Кажа Яму Фама: Госпадзі! мы не ведаем, куды Ты ідзеш; і як мы можам шлях ведаць? 6 Кажа яму Іісус: Я - шлях i ісціна, i жыццё: нiхто не прыходзіць да Айца інакш, як праз Мяне; 7 калi б ведалi вы Мяне, то i Айца Майго ведалі б; i з гэтага часу ведаеце Яго i бачылi вы Яго. 8 Кажа яму Фiлiп: Госпадзі! пакажы нам Айца, i дастаткова для нас. 9 Кажа яму Іісус: гэтулькi часу Я з вамi, i ты не пазнаў Мяне, Фiлiп? хто бачыў Мяне, той бачыў Айца; як жа ты кажаш: "пакажы нам Айца"? 10 цi не верыш, што Я ў Айцу i Айцец ува Мне? Словы, якія Я гавару вам, Я не ад Сябе гавару; Айцец, які ўва Мне, Ён здзяйсняе справы; 11 верце Мне, што Я ў Айцу i Айцец ува Мне; а калi не, то з-за самых спраў верце Мне; 12 праўду, праўду кажу вам: хто веруе ў Мяне, той здзейсніць справы, якiя Я здзяйсняю, і большыя за iх здзейснiць; таму што Я да Айца Майго iду; 13 і чаго ні папросiце ў iмя Маё, тое зраблю, каб праславiўся Айцец у Сыне; 14 калі чаго папросiце ў iмя Маё, Я зраблю; 15 калi любiце Мяне, то запаведзі Мае выканайце, 16 і Я ўмалю Айца, i другога Уцяшыцеля Ён дасць вам, каб быў з вамi давеку, 17 Духа ісціны, Якога свет не можа прыняць, бо не бачыць Яго і не ведае Яго; а вы ведаеце Яго, бо Ён з вамi ёсць i ў вас будзе; 18 не пакiну вас сiротамi, прыйду да вас; 19 яшчэ трохi, i свет ужо не ўбачыць Мяне, а вы ўбачыце Мяне, бо Я жыву, i вы жыць будзеце; 20 у той дзень даведаецеся вы, што Я у Айцу Маім, i вы ўва Мне, i Я ў вас; 21 Хто мае запаведзi Мае i выконвае iх, той любiць Мяне, а таго, хто любiць Мяне, таго будзе любіць Айцец Мой, i Я ўзлюблю Яго i яўлю яму Сябе. 22 Кажа Яму Іуда, не Іскарыёт: Госпадзі! што сталася, што Ты хочаш явіць Сябе нам, а не свету? 23 У адказ Іісус сказаў яму: хто любiць Мяне, той выканае слова Маё; i Айцец Мой узлюбiць яго, i Мы прыйдзем да яго i абiцель у яго створым; 24 хто не любiць Мяне, той не выконвае слоў Маiх; слова ж, якое вы чуеце, не Маё, а Айца, Які паслаў Мяне; 25 гэта сказаў Я вам, будучы з вамi; 26 Уцяшыцель жа, Дух Святы, Якога пашле Айцец у iмя Маё, навучыць вас усяму i напомнiць вам усё, што Я казаў вам; 27 мiр пакiдаю вам, мiр Мой даю вам; не так, як свет дае, Я даю вам; Няхай не трывожыцца сэрца ваша i не баiцца; 28 вы чулi, што Я сказаў вам: адыходжу i прыйду да вас; калi б вы любiлi Мяне, то ўзрадавалiся б, што Я сказаў: iду да Айца, бо Айцец Мой большы за Мяне; 29 і Я сказаў вам цяпер, перш, чым збылося, каб вы паверылi, калі збудзецца. 30 ужо няшмат Я буду гаварыць з вамi; бо ідзе князь свету гэтага i ўва Мне не мае нiчога; 31 але каб ведаў свет, што Я люблю Айца i, як запаведаў Мне Айцец, так раблю, - устаньце, пойдзем адгэтуль. |
SAPE |
© The FontCity, ltd, 2011