![]() | ||
---|---|---|
Новый Завет Уэсткотта-Хорта (27) Библия на украинском языке (66) Новый Завет Нестле-Аланда (27) Библия на белорусском языке (66) |
Святое Дабравесце (па Беларуску) пераклад Бiблейскай камiсii БПЦ МП Святое Дабравесце паводле Iаана 1 А перад святам Пасхi, ведаючы, што прыйшоў Яго час перайсцi з гэтага свету да Айца, Іісус, узлюбiўшы Сваiх, якія ў свеце, да канца ўзлюбiў iх. 2 I падчас вячэры, калi дыявал ужо ўклаў у сэрца Іуды Сіманавага Іскарыёта намер выдаць Яго, 3 Іісус, ведаючы, што Айцец усё аддаў у рукi Яго, i што Ён ад Бога выйшаў i да Бога ідзе, 4 устае ад вячэры і здымае вопратку, i, узяўшы ручнiк, падпяразваецца; 5 потым налiвае ваду ва ўмывальнiцу i пачынае абмываць ногi вучням i выцiраць ручнiком, якiм быў падпяразаны. 6 Падыходзiць Ён да Сімана Пятра, i той кажа Яму: Госпадзі! няўжо Ты будзеш мыць мае ногi? 7 У адказ Іісус сказаў яму: што Я раблю, ты цяпер не ведаеш, а зразумееш потым. 8 Кажа Яму Пётр: не будзеш мыць ног маiх давеку. Адказаў яму Іісус: калi не абмыю цябе, не будзеш мець супольнасці са Мною. 9 Кажа Яму Сіман Пётр: Госпадзі! не толькi ногi мае, але і рукi, i галаву. 10 Кажа яму Іісус: абмытага няма патрэбы мыць, хіба толькi ногi, а ўвесь ён чысты, i вы чыстыя, але не ўсе. 11 Ён ведаў, хто выдасць Яго, таму i сказаў: не ўсе вы чыстыя. 12 Калi ж абмыў ногi iм i ўзяў вопратку Сваю, узлёг Ён зноў і сказаў ім: цi ведаеце, што Я зрабiў вам? 13 Вы называеце Мяне Вучыцелем i Госпадам, i правiльна кажаце, бо так i ёсць; 14 дык вось, калi Я, Гасподзь i Вучыцель, абмыў вам ногi, то i вы павiнны адзiн аднаму абмываць ногi, 15 бо Я даў вам прыклад, каб так, як Я зрабiў вам, рабiлi i вы; 16 праўду, праўду кажу вам: раб не большы за гаспадара свайго, i пасланец не большы за таго, хто паслаў яго; 17 ведаючы гэта, блажэнныя вы, калi робiце гэта; 18 не пра ўсiх вас кажу, бо Я ведаю, каго выбраў; але няхай спраўдзіцца Пісанне: "той, хто есць са Мною хлеб, падняў на Мяне пяту сваю"; 19 кажу вам гэта цяпер, раней, чым яно збылося, каб, калі збудзецца, вы ўверавалi, што гэта Я; 20 праўду, праўду кажу вам: хто прымае таго, каго Я пашлю, Мяне прымае, а хто прымае Мяне, прымае Таго, Хто паслаў Мяне. 21 Сказаўшы гэта, Іісус узрушыўся духам, i засведчыў, i сказаў: праўду, праўду кажу вам, што адзiн з вас выдасць Мяне! 22 Глядзелі тады адзін на аднаго вучнi, недаўмяваючы, пра каго Ён гаворыць. 23 Адзiн жа з вучняў Яго, якога любiў Іісус, узляжаў каля Іісуса; 24 тады кiвае яму Сіман Пётр, каб спытаўся, хто той, пра якога Ён гаворыць. 25 I ён, прыхіліўшыся да грудзей Іісуса, кажа Яму: Госпадзі! хто гэта? 26 Адказвае Іісус: гэта той, каму Я, абмакнуўшы, кавалак хлеба падам. I, абмакнуўшы хлеб, дае Іудзе Сіманаву Іскарыёту. 27 I тады, пасля гэтага кавалка, увайшоў у яго сатана. І кажа яму Іісус: што робiш, рабi хутчэй. 28 Але нiхто з тых, што ўзляжалі, не зразумеў, пра што Ён сказаў яму. 29 Бо некаторыя думалi, што, паколькі ў Іуды была скарбонка, то Іісус кажа яму: купi, што нам трэба на свята; альбо, каб убогiм нешта даў. 30 Ён жа, узяўшы той кавалак хлеба, адразу выйшаў; а была ноч. Калі ён выйшаў, 31 кажа Іісус: Цяпер праславiўся Сын Чалавечы, i Бог праславiўся ў Ім; 32 калi Бог праславiўся ў Ім, то і Бог праславiць Яго ў Сабе, i неўзабаве праславiць Яго. 33 дзеткі! ужо нядоўга Мне быць з вамi; будзеце шукаць Мяне, i як Я сказаў Іудзеям: "куды Я iду, вы не можаце прыйсцi", так i вам кажу цяпер; 34 запаведзь новую даю вам: каб вы любiлi адзiн аднаго; як Я ўзлюбiў 35 па тым пазнаюць усе, што вы Мае вучнi, калi любоў будзеце мець паміж сабою. 36 Кажа Яму Сіман Пётр: Госпадзі! куды Ты ідзеш? Адказаў яму Іісус: куды Я іду, ты не можаш за Мною цяпер ісцi; але потым пойдзеш за Мною. 37 Кажа Яму Пётр: Госпадзі! чаму я не магу за Табою iсцi цяпер? я душу маю за Цябе палажу. 38 Адказаў яму Іісус: душу тваю за Мяне паложыш? праўду, праўду кажу табе: не прапяе певень, як ты адрачэшся ад Мяне тройчы. |
SAPE |
© The FontCity, ltd, 2011