![]() | ||
---|---|---|
Новый Завет Уэсткотта-Хорта (27) Библия на украинском языке (66) Новый Завет Нестле-Аланда (27) Библия на белорусском языке (66) |
Святое Дабравесце (па Беларуску) пераклад Бiблейскай камiсii БПЦ МП Святое Дабравесце паводле Iаана 1 Іісус жа за шэсць дзён да Пасхi прыйшоў у Вiфанiю, дзе быў Лазар памерлы, якога Ён уваскрасiў з мёртвых. 2 І прыгатавалі Яму вячэру там, i Марфа прыслугоўвала, а Лазар быў адным з тых, што ўзляжалі з Ім. 3 Марыя ж, узяўшы фунт міра з нарду чыстага, шматкаштоўнага, памазала ногi Іісусавы i выцерла валасамi сваiмi ногi Яго, i дом напоўнiўся духмянасцю мiра. 4 Тады кажа адзiн з вучняў Яго, Іуда Сіманаў Іскарыёт, якi меўся выдаць Яго: 5 чаму гэтае міра не прадалi за трыста дынарыяў i не раздалi ўбогiм? 6 Сказаў жа ён гэта не таму, што клапацiўся пра ўбогiх, а таму, што быў злодзеем i, маючы скарбонку, краў тое, што туды клалi. 7 Сказаў тады Іісус: пакiнь яе, каб на дзень пахавання Майго яна захавала гэта, 8 таму што ўбогiх заўсёды маеце з сабою, а Мяне не заўсёды маеце. 9 Даведалася ж мноства народу з Іудзеяў, што Ён там, i папрыходзілi не толькi дзеля Іісуса, але i каб пабачыць Лазара, якога Ён уваскрасiў з мёртвых. 10 А першасвятары пастанавiлi i Лазара забiць, 11 бо многія з Іудзеяў дзеля яго прыходзiлi i веравалi ў Іісуса. 12 На другі дзень мноства людзей, якія прыйшлі на свята, пачуўшы, што Іісус iдзе ў Іерусалiм, 13 узялi пальмавыя галіны i выйшлi насустрач Яму, i ўсклікалi: Асанна! Благаславёны Той, Хто прыходзіць у iмя Гасподняе, Цар Ізраiлеў! 14 Іісус жа, знайшоўшы асляня, сеў на яго, як напiсана: 15 "не бойся, дачка Сіёна! вось Цар твой iдзе, седзячы на маладым асле". 16 Гэтага спачатку не зразумелi вучнi Яго, а калі праслаўлены быў Іісус, тады яны ўспомнiлi, што гэта было пра Яго напiсана i гэта зрабiлi Яму. 17 Народ жа, якi быў з Ім раней, сведчыў, што Ён выклiкаў Лазара з магiлы i ўваскрасiў Яго з мёртвых; 18 таму і выйшаў насустрач Яму народ, бо чуў, што Ён зрабiў гэты цуд. 19 А фарысеi гаварылi мiж сабою: бачыце, што нiчога не дапамагае? вось, увесь свет за Ім пайшоў. 20 Былi i некаторыя Эліны сярод тых, што прыйшлі, каб пакланіцца ў свята; 21 яны падышлi да Фiлiпа, які быў з Вiфсаiды Галiлейскай, i прасiлi яго, кажучы: спадар, мы хочам Іісуса бачыць. 22 Прыходзіць Фiлiп i кажа пра гэта Андрэю; а потым Андрэй і Фiлiп кажуць Іісусу. 23 Іісус жа сказаў iм у адказ: надышоў час быць праслаўленым Сыну Чалавечаму; 24 праўду, праўду кажу вам: калi зерне пшанiчнае, упаўшы ў зямлю, не памрэ, то яно застанецца адно, а калi памрэ, то багаты плён дасць; 25 хто любiць душу сваю, той загубiць яе, а хто ненавiдзiць душу сваю ў свеце гэтым, для жыцця вечнага захавае яе; 26 калі хто Мне служыць, няхай iдзе ўслед за Мною; i дзе Я, там i слуга Мой будзе; i калі хто Мне служыць, ушануе яго Айцец Мой; 27 цяпер душа Мая ўстрывожана; i што Мне сказаць? Ойча, збаў Мяне ад гадзіны гэтай! але дзеля гэтага Я прыйшоў, на гадзіну гэтую; 28 Ойча, праслаў iмя Тваё! Прыйшоў тады голас з неба: i праславiў, i яшчэ праслаўлю. 29 Народ жа, якi стаяў i чуў тое, казаў: гэта гром. Іншыя казалi: Ангел прамаўляў да Яго. 30 На гэта Іісус сказаў: не дзеля Мяне быў голас гэты, а дзеля вас; 31 цяпер суд свету гэтаму; цяпер князь свету гэтага выгнаны будзе вон; 32 і калі Я буду ўзнесены ад зямлі, усiх прыцягну да Сябе. 33 Гэта Ён гаварыў, указваючы, якою смерцю Ён мае памерцi. 34 Адказаў Яму народ: мы чулi з закону, што Хрыстос застаецца на векі; дык як жа Ты кажаш, што ўзнесены павінен быць Сын Чалавечы? хто Гэты Сын Чалавечы? 35 Сказаў iм тады Іісус: яшчэ на малы час святло з вамi; хадзiце, пакуль святло маеце, каб цемра вас не агарнула; а хто ходзiць у цемры, той не ведае, куды ідзе; 36 Пакуль святло маеце, веруйце ў святло, каб стаць сынамi святла. Прамовіў гэта Іісус і, адышоўшы, скрыўся ад iх. 37 І хоць гэтулькі цудаў зрабiў Ён перад iмi, яны не веравалi ў Яго, 38 каб збылося слова Ісаіi прарока, якi казаў: Госпадзі! хто паверыў пачутаму ад нас, i рука Гасподняя каму адкрылася? 39 З-за таго не маглi яны вераваць, што, як яшчэ сказаў Ісаія: 40 Ён асляпiў вочы iх i скамяніў сэрцы iх, каб не бачылi вачыма i не разумелi сэрцам, i не звярнулiся, каб Я ацаліў iх. 41 Гэта сказаў Ісаія, калi бачыў славу Яго i гаварыў пра Яго. 42 Аднак жа i з начальнiкаў многiя ўверавалi ў Яго, але з-за фарысеяў не прызнавалiся, каб іх не адлучылі ад сінагогі, 43 бо яны ўзлюбiлi больш славу чалавечую, чым славу Божую. 44 Іісус жа ўсклікнуў i сказаў: хто веруе ў Мяне, не ў Мяне веруе, а ў Таго, Хто паслаў Мяне; 45 і хто бачыць Мяне, бачыць Таго, Хто паслаў Мяне; 46 Я - святло, у свет прыйшоў, каб кожны, хто веруе ў Мяне, не застаўся ў цемры; 47 і калi хто пачуе словы Мае i не паверыць, Я не суджу яго, бо Я прыйшоў не судзiць свет, але збавіць свет; 48 хто адвяргае Мяне i не прымае слоў Маiх, мае суддзю сабе: слова, якое Я прамаўляў, яно будзе судзiць яго ў апошнi дзень; 49 бо Я не ад Сябе прамаўляў, а Айцец, Які паслаў Мяне, Ён Мне запаведзь даў, што казаць i што прамаўляць; 50 і Я ведаю, што запаведзь Яго ёсць жыццё вечнае; таму тое, што Я кажу, як сказаў Мне Айцец, так і кажу. |
SAPE |
© The FontCity, ltd, 2011