ТАНАХ (39)

Септуагинта (АB) (53)

Септуагинта (BS) (2)

Перевод Феодотиона (3)

Вульгата (78)

Библия Лютера (66)

Textus Receptus (27)

Елизаветинская Библия (75)

Библия короля Иакова (80)

Синодальный перевод (77)

Новый Завет Уэсткотта-Хорта (27)

Перевод Нового Мира (27)

Библия на украинском языке (66)

Новый Завет Нестле-Аланда (27)

Новый Завет Кассиана (27)

ТаНаХ Давида Йосифона (39)

Библия на белорусском языке (66)

Евангелия на белорусском языке (4)

Паводле Матфея (глав: 28)

Паводле Марка (глав: 16)

Паводле Лукi (глав: 24)

Паводле Iаана (глав: 21)

Радостная Весть (нет)

Новый Завет на иврите (27)

Редакция NEV (66)

Святое Дабравесце (па Беларуску) пераклад Бiблейскай камiсii БПЦ МП

Святое Дабравесце паводле Iаана

◄◄ | | Глава | | ►►

1 Быў жа хворы нейкі Лазар з Вiфанiі, з паселішча Марыi i Марфы, сястры яе.

2 Марыя ж была тая, што памазала Госпада мірам i абцерла ногi Яго валасамi сваiмi; яе брат Лазар быў хворы.

3 Тады паслалi сёстры сказаць Яму: Госпадзі! вось, той, каго Ты любiш, хворы.

4 Пачуўшы гэта, Іісус сказаў: гэтая хвароба не на смерць, а дзеля славы Божай, каб праслаўлены быў Сын Божы праз яе.

5 А Іісус любiў Марфу, i сястру яе, i Лазара;

6 калi ж пачуў, што той хворы, тады прабыў у тым месцы, дзе знаходзiўся, два днi;

7 пасля гэтага кажа вучням: пойдзем у Іудзею зноў.

8 Кажуць Яму вучнi: Равві! нядаўна Іудзеі шукалi пабiць Цябе камянямі, i Ты зноў iдзеш туды?

9 Адказаў Іісус: хiба не дванаццаць гадзiн у дні? хто ходзiць удзень, той не спатыкаецца, бо святло свету гэтага бачыць;

10 а хто ходзiць уначы, той спатыкаецца, бо няма святла ў iм.

11 Сказаў Ён гэта і потым гаворыць iм: Лазар, друг наш, заснуў, але Я iду, каб разбудзiць яго.

12 Сказалi тады вучнi Яго: Госпадзі! калi заснуў, то выздаравее.

13 Гаварыў Іісус пра смерць яго; а яны думалi, што Ён гаворыць пра спачынак у сне.

14 Тады сказаў iм Іісус адкрыта: Лазар памёр;

15 i Я рады за вас, што Мяне там не было, каб вы ўверавалi; але пойдзем да яго.

16 Тады Фама, якога называлі Блiзнюк, сказаў іншым вучням: пойдзем i мы, каб памерцi з Ім.

17 Прыйшоўшы, Іісус даведаўся, што Лазар ужо чатыры днi ў магiле.

18 Вiфанiя ж была блiзка ад Іерусалiма, стадыяў за пятнаццаць,

19 і многія з Іудзеяў папрыходзілі да Марфы і Марыi, каб суцешыць iх у смутку па браце iх.

20 Марфа, калі пачула, што Іісус ідзе, пайшла насустрач Яму; Марыя ж дома сядзела.

21 Сказала тады Марфа Іісусу: Госпадзі! калі б Ты быў тут, брат мой не памёр бы;

22 але я i цяпер ведаю, што ўсё, чаго Ты папросiш у Бога, дасць Табе Бог.

23 Кажа ёй Іісус: уваскрэсне брат твой.

24 Кажа Яму Марфа: ведаю, што ўваскрэсне ў час уваскрасення, у апошнi дзень.

25 Сказаў ёй Іісус: Я - уваскрасенне i жыццё; хто веруе ў Мяне, калі i памрэ, будзе жыць;

26 і кожны, хто жыве і веруе ў Мяне, не памрэ давеку. Ты верыш у гэта?

27 Яна кажа Яму: так, Госпадзі! я ўверавала, што Ты Хрыстос, Сын Божы, Які прыходзіць у свет.

28 І сказаўшы гэта, яна пайшла i ўпотай паклiкала Марыю, сястру сваю, кажучы: Настаўнік тут і клiча цябе.

29 Тая, як толькi пачула, устала спешна i пайшла да Яго.

30 Іісус яшчэ не ўвайшоў у паселішча, а быў на тым месцы, дзе сустрэла Яго Марфа.

31 Іудзеі ж, якія былi з ёю ў доме i суцяшалi яе, убачыўшы, як Марыя ўстала спешна i выйшла, пайшлi за ёю, кажучы, што яна ідзе на магiлу, каб плакаць там.

32 А Марыя, калі прыйшла туды, дзе быў Іісус, убачыўшы Яго, упала Яму ў ногі i сказала Яму: Госпадзі! калі б Ты быў тут, не памёр бы брат мой.

33 Іісус жа, калі ўбачыў, што яна плача і плачуць Іудзеі, якія прыйшлі з ёю, Сам узрушыўся духам i расхваляваўся,

34 і сказаў: дзе вы паклалi яго? Кажуць Яму: Госпадзі! пайдзi і паглядзi.

35 Праслязіўся Іісус;

36 гаварылi тады Іудзеі: бач, як Ён любiў яго!

37 А некаторыя з iх казалi: хiба не мог Ён, Які адкрыў вочы сляпому, зрабiць, каб i гэты не памёр?

38 Іісус жа, зноў узрушаны ў Сабе, падыходзіць да магiлы. Гэта была пячора, і камень ляжаў на ёй.

39 Кажа Іісус: адыміце камень. Кажа Яму сястра памерлага, Марфа: Госпадзі, ужо смярдзiць, бо чацвёрты дзень ляжыць.

40 Кажа ёй Іісус: цi не гаварыў Я табе, што, калi ўверуеш, то ўбачыш славу Божую?

41 Тады аднялі камень ад пячоры, дзе ляжаў памерлы. Іісус жа ўзвёў вочы ўгару i сказаў: Ойча, дзякую Табе, што Ты пачуў Мяне;

42 Я і ведаў, што Ты заўсёды Мяне чуеш, але сказаў гэта дзеля людзей, якія стаяць вакол, каб яны ўверавалi, што Ты Мяне паслаў.

43 I сказаўшы гэта, Ён моцным голасам усклікнуў: Лазар! выйдзi сюды.

44 I выйшаў памерлы, абвіты па нагах і руках пахавальным палатном, i твар яго быў абвязаны хустаю. Кажа iм Іісус: развяжыце яго i пусціце, няхай ідзе.

45 Тады многiя з Іудзеяў, якія прыйшлi да Марыi і ўбачылі, што зрабіў Іісус, уверавалi ў Яго;

46 а некаторыя з iх пайшлi да фарысеяў i сказалi iм, што зрабiў Іісус.

47 Сабралі тады першасвятары і фарысеi раду i гаварылі: што нам рабiць? Чалавек Гэты многа цудаў робiць;

48 калi пакiнем Яго так, то ўсе ўверуюць у Яго; i прыйдуць Рымляне і захопяць месца наша i народ.

49 Адзiн жа з iх, нехта Каіафа, якi быў першасвятаром у той год, сказаў iм: вы не ведаеце нiчога

50 i не разумееце, што лепш нам, каб адзiн чалавек памёр за людзей, а не ўвесь народ загiнуў.

51 Гэта ж ён не ад сябе сказаў, а, паколькі быў першасвятаром у той год, прарочыў, што Іісусу належала памерці за народ,

52 і не толькi за народ, але каб i параскіданых дзяцей Божых сабраць у адно.

53 З таго дня яны пастанавiлi забiць Яго.

54 Таму Іісус ужо не хадзiў адкрыта сярод Іудзеяў, а пайшоў адтуль у краiну каля пустынi, у горад, называны Ефраiм, i там застаўся з вучнямi Сваiмi.

55 А набліжалася Пасха Іудзейская, i прыйшлі многія ў Іерусалiм з усёй краіны перад Пасхаю, каб ачысцiцца.

56 Шукалi тады Іісуса i гаварылi памiж сабою, стоячы ў храме: як вы думаеце, цi не прыйдзе Ён на свята?

57 А першасвятары i фарысеi далі загад: калі хто даведаецца, дзе Ён, няхай данясе, каб схапіць Яго.


SAPE
Яндекс.Метрика

Наверх | Главная | Форум

© The FontCity, ltd, 2011