![]() | ||
---|---|---|
Новый Завет Уэсткотта-Хорта (27) Библия на украинском языке (66) Новый Завет Нестле-Аланда (27) Библия на белорусском языке (66) |
Бiблiя беларуская - пераклад Василя Сёмухи Ёв 1 І адказваў Ёў і сказаў: 2 праўда! ведаю, што так; але як апраўдаецца чалавек прад Богам? 3 Калі захоча ўступіць у спрэчку зь Ім, дык не адкажа Яму ні на адно з тысячы. 4 Мудры сэрцам і магутны сілаю; хто паўставаў супроць Яго і заставаўся ў спакоі? 5 Ён перасоўвае горы, і не пазнаюць іх: Ён ператварае іх у гневе Сваім; 6 зрушвае зямлю зь месца яе, і слупы яе дрыжаць: 7 скажа сонцу, - і ня ўзыдзе, і на зоркі накладвае пячатку. 8 Ён адзін распасьцірае нябёсы і ходзіць па вышынях мора; 9 стварыў Ас, Кесіль, і Хіма і тайнікі поўдня; 10 робіць вялікае, непаддасьледнае і цудоўнае бясконца! 11 Вось, Ён пройдзе перад мною, і ня ўбачу Яго; праімчыцца, і не заўважу Яго. 12 Возьме, і хто забароніць Яму? хто скажа Яму: што Ты робіш? 13 Бог не адверне гневу Свайго; прад Ім упадуць паборцы гардунства. 14 Тым больш ці магу я адказваць Яму і шукаць сабе словаў прад Ім? 15 Хоць бы я і ў праўдзе быў, але ня буду адказваць, а буду ўмольваць Судзьдзю майго. 16 Калі б я паклікаў і Ён адказаў мне, - я не паверыў бы, што голас мой пачуў Той, 17 Хто ў віхуры пабівае мяне і памнажае бязьвінна раны мае, 18 не дае мне перавесьці дух, а перапаўняе мяне гаротамі. 19 Калі дзеяць сілаю, дык Ён магутны; калі судом, хто зьвядзе мяне зь Ім? 20 Калі я буду апраўдвацца, дык мае ж вусны зьвінавацяць мяне; калі я невінаваты, дык Ён прызнае мяне вінаватым. 21 Невінаваты я; не хачу ведаць душы маёй, пагарджаю жыцьцём маім. 22 Усё адно; таму я сказаў, што Ён губіць і беззаганнага і вінаватага. 23 Калі гэтага пабівае Ён бічом раптам, дык з пыткі нявінных сьмяецца. 24 Зямля аддадзена ў рукі бязбожных; твары судзьдзяў яе Ён засланяе. Калі не Ён, тады хто ж? 25 Дні мае хутчэйшыя за ганца, - бягуць, ня бачаць дабра, 26 імчацца, як лёгкія лодкі, як арол імкне на здабычу. 27 Калі сказаць мне: "забуду я скаргі мае, адкладу змрочны выгляд свой і падбадзёруся", 28 дык трымчу ад усіх пакутаў маіх, ведаючы, што Ты не абвесьціш мяне невінаватым. 29 Калі ж я вінаваты, дык навошта марна пакутую? 30 Хоць бы я абмыўся і сьнежнаю вадою і цалкам ачысьціў рукі мае, 31 дык і тады Ты апусьціш мяне ў бруд, і пагардзіць мною вопратка мая. 32 Бо Ён не чалавек, як я, каб я мог адказваць Яму і ісьці разам зь Ім на суд! 33 Няма паміж імі пасрэдніка, які паклаў бы руку сваю на абодвух нас. 34 Хай адхіліць Ён ад мяне жазло Сваё і страх Ягоны хай не жахае мяне, - 35 і тады я буду гаварыць і не збаюся Яго, бо я не такі самы ў сабе. |
SAPE |
© The FontCity, ltd, 2011