![]() | ||
---|---|---|
Новый Завет Уэсткотта-Хорта (27) Библия на украинском языке (66) Новый Завет Нестле-Аланда (27) Библия на белорусском языке (66) |
Бiблiя беларуская - пераклад Василя Сёмухи Ёв 1 Пакліч, калі ёсьць той, хто адкажа табе. Да каго зь сьвятых зьвернешся ты? 2 Так дурнога забівае гнеўлівасьць, і няцямнага губіць дражлівасьць. 3 Бачыў я, як дурны ўкараняецца, і адразу пракляў дом ягоны. 4 Дзеці ягоныя далёкія ад шчасьця, іх будуць біць каля брамы, і ня будзе заступніка. 5 Жніво ягонае зэесьць галодны і праз церне возьме яго, і спрагненыя праглынуць маёмасьць ягоную. 6 Так, ня з пылу выходзіць гора, і не зь зямлі вырастае бяда; 7 а чалавек нараджаецца на пакуту, як іскры, каб імкнуцца ўгору. 8 Але я да Бога зьвярнуўся б, аддаў бы дзею маю Богу, 9 Які творыць дзеі вялікія, бясконца дзівосныя, 10 дае дождж улоньню зямлі і пасылае воды на ўлоньне палёў; 11 прыніжаных ставіць на вышыню, і гаротнікаў узносіць у выратаваньне. 12 Ён разбурае намыслы хітрых, і рукі іхнія не давяршаюць пачатага. 13 Ён ловіць мудрацоў іхняй жа хітрасьцю, і рада хітрых робіцца марнай: 14 удзень яны сустракаюць цемру і аполудні ходзяць вобмацкам, як поначы. 15 Ён ратуе беднага ад меча, ад вуснаў іхніх і ад рукі моцнага. 16 І ёсьць надзея няшчаснаму, і няпраўда стуляе вусны свае. 17 Шчасны чалавек, якога наводзіць на розум Бог, і таму кары Ўсеўладнага не адхіляй, 18 бо Ён спрычыняе раны і Сам перавязвае іх; Ён б'е, і Ягоныя ж рукі ацаляюць. 19 У шасьці бедах ратуе цябе, і ў сёмай не кране цябе ліха. 20 У голад выбавіць цябе ад сьмерці, і на вайне - ад рукі меча. 21 Ад біча языка схаваеш сябе і не збаішся спусташэньня, калі яно прыйдзе. 22 Са спусташэньня і голаду пасьмяешся і зьвяроў зямлі не збаішся, 23 бо з камянямі польнымі ў цябе згода, і зьвяры польныя ў міры з табою. 24 І ўведаеш, што намёт твой у бясьпецы, і будзеш глядзець за домам тваім і ня згрэшыш. 25 І ўбачыш, што насеньне тваё безлічнае, і парасткі твае, як трава на зямлі. 26 Увойдзеш у магілу ў глыбокай старасьці, як укладваюцца снапы пшаніцы сваім часам. 27 Вось, што мы даведаліся; так яно і ёсьць; выслухай гэта і зазнач сабе. |
SAPE |
© The FontCity, ltd, 2011