![]() | ||
---|---|---|
Новый Завет Уэсткотта-Хорта (27) Библия на украинском языке (66) Новый Завет Нестле-Аланда (27) Библия на белорусском языке (66) |
Бiблiя беларуская - пераклад Василя Сёмухи Ёв 1 І ад гэтага дрыжыць сэрца маё і зрушылася зь месца свайго. 2 Слухайце, слухайце голас Яго і гром з вуснаў Ягоных. 3 Пад усім небам раскаты Ягоныя, і бляск Ягоны - да краёў. 4 За ім грыміць голас; грыміць Ён голасам велічы Сваёй і ня спыняе яго, калі голас Ягоны пачуты. 5 Даўно грыміць Бог голасам Сваім, чыніць дзеі вялікія, нам не спасьцігальныя. 6 Бо сьнегу Ён кажа: будзь на зямлі; гэтак сама дробны дождж і вялікі дождж у Ягонай уладзе. 7 Ён кладзе пячатку на руку кожнаму чалавеку, каб усе людзі ведалі дзею Яго. 8 Тады зьвер сыходзіць у сховішча і застаецца ў сваіх логавах. 9 З поўдня прыходзіць бура, а з поўначы - сьцюжа. 10 Ад павеву Божага паходзіць лёд, і паверхня вады сьціскаецца. 11 Гэтак сама вільгацьцю напаўняе Ён хмары, і воблакі сеюць сьвятло Ягонае, 12 і яны кіруюцца паводле намераў Ягоных, каб выканаць тое, што Ён загадае ім на ўлоньні населенай зямлі. 13 Ён загадвае ім ісьці альбо дзеля пакараньня, альбо ў дабраволеньне, альбо дзеля памілаваньня. 14 Слухай гэтага, Ёў; стой і разумей дзівосныя дзеі Божыя. 15 Ці ведаеш, як Бог кіруе імі і загадвае сьвятлу зьзяць з воблака Свайго? 16 Ці разумееш раўнавагу воблакаў, дзівосную дзею Найдасканалейшага ў веданьні? 17 Як награваецца твая вопратка, калі Ён супакойвае зямлю з поўдня? 18 Ці ж ты зь Ім распасьцёр нябёсы, цьвёрдыя, як літае люстра? 19 Навучы нас, што сказаць Яму? Мы ў гэтай цемры нічога ня можам ведаць. 20 Ці будзе абвешчана Яму, што я кажу? Ці сказаў хто, што сказанае даносіцца Яму? 21 Цяпер ня бачна яркага сьвятла ў воблаках, але праляціць вецер і расчысьціць іх. 22 Сьветлае надворэе прыходзіць з поўначы, і вакол Бога страшэнная прыгажосьць. 23 Усеўладца! мы не дасягаем Яго. Ён вялікі сілаю і поўніцаю правасудзьдзя. Ён ні на кога не гняце. 24 Таму хай багавеюць прад Ім людзі, і хай дрыжаць прад Ім усе мудрыя сэрцам! |
SAPE |
© The FontCity, ltd, 2011