![]() | ||
---|---|---|
Новый Завет Уэсткотта-Хорта (27) Библия на украинском языке (66) Новый Завет Нестле-Аланда (27) Библия на белорусском языке (66) |
Бiблiя беларуская - пераклад Василя Сёмухи Ёв 1 І гаварыў далей Эліуй і сказаў: 2 пачакай мяне крыху, і я пакажу табе, што я маю яшчэ што сказаць за Бога. 3 Пачну мае разважаньні здалёку і аддам справядлівасьць Садзецелю майму, 4 бо словы мае сапраўды не мана: перад табою - дасканалы ў пазнаньні. 5 Вось, Бог магутны і не пагарджае моцнага сілаю сэрца; 6 Ён не падтрымлівае бязбожных і аддае належнае прыгнечаным; 7 Ён не адварочвае вачэй Сваіх ад праведнікаў, а з царамі назаўсёды садзіць іх на троне, і яны ўзвышаюцца. 8 Калі ж яны закаваныя ў ланцугі і трымаюцца ў аковах гароты, 9 дык Ён паказвае ім на дзеі іхнія і на беззаконьні іхнія, бо яны памножыліся, 10 і адчыняе ім вуха дзеля настаўленьня на розум і кажа ім, каб яны адхінуліся ад бязбожнасьці. 11 Калі паслухаюцца і будуць служыць Яму, дык правядуць дні свае ў дабрадзенстве і гады свае ў радасьці; 12 калі ж не паслухаюцца, дык загінуць ад стралы і памруць у неразумстве. 13 А крывадушнікі пестуюць у сэрцы гнеў і не заклікаюць Яго, калі Ён замыкае іх у ковы; 14 таму і душа іхняя памірае ў маладосьці і жыцьцё іхняе з блуднікамі. 15 Ён ратуе беднага ад бяды ягонай і ва ўціску адчыняе вуха яму. 16 І цябе вывеў бы Ён зь цясноцьця на прастору, дзе няма сьціску, і тое, што пастаўляецца на стол твой, было б напоўнена тлушчам; 17 але ты перапоўнены думкамі бязбожных: меркаваньні іх і асуда - блізкія. 18 Хай не пакарае цябе гнеў Божы караю! Вялікі выкуп ня выратуе цябе. 19 Ці дасьць Ён якую цану твайму багацьцю? Не, - ні золату і ніякаму скарбу. 20 Не жадай той ночы, калі народы вынішчаюцца на месцы сваім. 21 Сьцеражыся, ня схіляйся да бязбожнасьці, якую ты паставіў над пакутаю. 22 Бог высокі магутнасьцю Сваёю, і хто такі, як Ён, настаўнік? 23 Хто пакажа Яму шлях Ягоны: хто можа сказаць: Ты робіш несправядліва? 24 Памятай пра тое, каб узвышаць дзеі Ягоныя, якія людзі бачаць. 25 Усе людзі могуць бачыць іх, чалавек можа бачыць іх здалёк. 26 Вось, Бог вялікі, і мы ня можам спазнаць Яго; лік гадоў Ягоных недасьледны. 27 Ён забірае кроплі вады; яны ў мностве выліваюцца дажджом: 28 з хмараў капаюць і выліваюцца зьлівай на людзей. 29 Хто можа таксама спасьцігнуць прыцягненьне воблакаў, трэск намёта Ягонага? 30 Вось, Ён распасьцірае над ім сьвятло Сваё і пакрывае дно мора. 31 Адтуль Ён судзіць народы, дае багата ежы. 32 Ён трымае ў далонях Сваіх маланку і загадвае ёй, каго біць. 33 Трэск яе дае знак пра яе; жывёлы таксама адчуваюць, што адбываецца. |
SAPE |
© The FontCity, ltd, 2011