![]() | ||
---|---|---|
Новый Завет Уэсткотта-Хорта (27) Библия на украинском языке (66) Новый Завет Нестле-Аланда (27) Библия на белорусском языке (66) |
Бiблiя беларуская - пераклад Василя Сёмухи Ёв 1 І гаварыў далей Эліуй і сказаў: 2 ці лічыш ты справядлівым, што сказаў: "я праўдзівейшы за Бога"? 3 Ты сказаў: "якая карысьць мне? і які прыбытак я меў бы перад тым, як калі б я і грашыў?" 4 Я адкажу табе і тваім сябрам з табою: 5 зірні на неба і глядзі; падзівіся на воблакі, яны вышэй за цябе. 6 Калі ты грэшыш, што робіш ты Яму? і калі злачынствы твае памнажаюцца, што прычыняеш ты Яму? 7 Калі ты справядлівы, што робіш Яму? альбо што атрымлівае Ён з рукі тваёй? 8 Бязбожнасьць твая ў чалавеку, як ты, і справядлівасьць твая ў сыне чалавечым. 9 Ад мноства прыгнятальнікаў стогнуць прыгнечаныя і ад рукі моцных лямантуюць; 10 але ніхто ня кажа: дзе Бог, творца мой, Які дае песьні ўначы, 11 Які вучыць нас больш, чым жывёл зямных, і настаўляе на розум нас болей, чым птушак нябесных? 12 Там яны лямантуюць, і Ён не адказвае ім, з прычыны гонару ліхіх людзей. 13 Але няпраўда, што Бог ня чуе і ‹сеўладны не глядзіць на гэта. 14 Хоць ты сказаў, што ты ня бачыш Яго, але суд прад Ім, - чакай яго. 15 А сёньня, таму што гнеў Ягоны не наведаў яго і ён не спазнаў яго ва ўсёй строгасьці, 16 Ёў і адкрыў лёгкадумна вусны свае і безразважна раскідае словы. |
SAPE |
© The FontCity, ltd, 2011