![]() | ||
---|---|---|
Новый Завет Уэсткотта-Хорта (27) Библия на украинском языке (66) Новый Завет Нестле-Аланда (27) Библия на белорусском языке (66) |
Бiблiя беларуская - пераклад Василя Сёмухи Ёв 1 А сёньня сьмяюцца зь мяне і малодшыя за мяне гадамі, тыя, чыіх бацькоў я не згадзіўся б пасадзіць разам з сабакамі статкаў маіх. 2 І сіла рук іхніх навошта мне? Над імі ўжо прайшоў час. 3 Беднасьцю і голадам змораныя, яны ўцякаюць у стэп бязводны, змрочны і апусьцелы; 4 скубуць зеляніну каля кустоў, і ягады ядлоўцавыя - хлеб іхні. 5 З суполкі выганяюць іх, крычаць на іх, як на злодзеяў, 6 каб жылі яны ў калдобінах патокаў, у цясьнінах зямлі і скалаў. 7 Равуць паміж кустамі, ціснуцца пад цернем. 8 Людзі адкінутыя, людзі бязь імя, адкіды зямлі! 9 Я і зрабіўся цяпер іхняй і ежаю іхняй гутаркі. 10 Яны грэбуюць мною, аддаляюцца ад мяне і не перастаюць пляваць перад абліччам маім. 11 Як што Ён разьвязаў повад мой і пабіў мяне, дык яны скінулі зь сябе кілзы перад абліччам маім. 12 З правага боку ўстае гэты вылюдак, зьбівае мяне з ног, кіруе свае пагібельныя шляхі да мяне. 13 А маю сьцежку сапсавалі: усё пасьпеплі зрабіць дзеля маёй пагібелі, ня маючы памочніка. 14 Яны прыйшлі да мяне, як праз шырокую праломіну; з шумам кінуліся на мяне. 15 Жахі памкнуліся на мяне; як вецер, разьвеялася веліч мая, і шчасьце маё адляцела, як воблака. 16 І сёньня выліваецца душа мая; дні смутку агарнулі мяне. 17 Уначы ныюць ува мне косьці мае; дні смутку агарнулі мяне. 18 Вельмі цяжка здымаецца зь мяне вопратка мая; краі хітона ціснуць мяне. 19 Ён кінуў мяне ў бруд, і я зрабіўся, як пыл і попел. 20 Я заклікаю Цябе, і Ты ня слухаеш мяне, - стаю, а Ты толькі глядзіш на мяне. 21 Ты зрабіўся жорсткім да мяне, моцнаю рукою варагуеш супроць мяне. 22 Ты падняў мяне і прымусіў мяне насіцца па ветры і ламаеш мяне. 23 Так, я ведаю, што Ты прывядзеш мяне да сьмерці і ў дом збору ўсіх, што жывуць. 24 Правільна, Ён не працягне рукі Сваёй над домам касьцей: ці будуць яны крычаць пры сваім разбурэньні? 25 Ці ня плакаў я па тым, хто быў у горы; ці ня журылася душа мая па бедных? 26 Калі я чакаў дабра, прыйшло зло; калі я чакаў сьвятла, прыйшла цемра. 27 Мае вантробы кіпяць і не перастаюць; сустрэлі мяне дні смутку. 28 Я хаджу пачарнелы, але не ад сонца; устаю на сходзе і крычу. 29 Я зрабіўся братам шакалам і сябрам страўсам. 30 Мая скура пачарнела на мне, і косьці мае абгарэлі ад сьпёкі. 31 І цытра мая зрабілася панылаю, а жалейка мая - голасам сьлёзным. |
SAPE |
© The FontCity, ltd, 2011