![]() | ||
---|---|---|
Новый Завет Уэсткотта-Хорта (27) Библия на украинском языке (66) Новый Завет Нестле-Аланда (27) Библия на белорусском языке (66) |
Бiблiя беларуская - пераклад Василя Сёмухи Ёв 1 І гаварыў далей Ёў слова сваё і сказаў: 2 о, калі б я быў, як у ранейшыя месяцы, як у тыя дні, калі Бог асланяў мяне, 3 калі сьвяцільня Ягоная сьвяціла над галавою маёю, і я пры сьвятле Ягоным хадзіў у цемры; 4 як быў я ў дні маладосьці маёй, калі ласка Божая была над намётам маім, 5 калі яшчэ ўсеўладны быў са мною, і дзеці мае вакол мяне, 6 калі шляхі мае абмываліся малаком і скала крынічыла мне ручаі алею! 7 Калі я выходзіў да брамы горада і на плошчы ставіў седзішча сваё, 8 хлопцы, убачыўшы мяне, хаваліся, а старыя ўставалі і стаялі; 9 князі ўстрымліваліся ад прамовы і пальцы клалі на вусны свае; 10 голас знакамітых змаўкаў, і язык у іх прыліпаў да паднябеньн.я іхняга. 11 Вуха, якое чула мяне, улешчвала мяне; вока, якое бачыла, хваліла мяне, 12 бо я ратаваў пакутніка, які енчыў, і сірату бездапаможнага. 13 Дабраславеньне таго, хто гінуў, прыходзіла на мяне, і сэрцу ўдавы прыносіў я радасьць. 14 Я апрануўся ў праўду, і суд мой апранаў мяне як мантыя і турбан. 15 Я быў вачыма сьляпому і нагамі кульгаваму; 16 бацькам быў я ўбогім і цяжбіну, якое я ня ведаў, разьбіраў уважліва. 17 Крышыў я беззаконнаму сківіцы і з зубоў ягоных вырываў крадзенае. 18 І казаў я: у гнязьдзе маім сканаю, і дзён маіх будзе многа, як пяску; 19 корань мой адкрыты вадзе, і раса начуе на вецьці маім; 20 слава мая ня старыцца, лук мой моцны ў руцэ маёй. 21 Уважалі мне і чакалі, і маўчалі пры радзе маёй. 22 Пасьля слоў маіх ужо не разважалі; мова мая капала на іх. 23 Чакалі мяне, як дажджу, і, як дажджу позьняму, разьзяўлялі вусны свае. 24 Бывала, усьміхнуся ім, - яны ня вераць; і сьвятла твару майго яны не азмрочвалі. 25 Я назначаў шляхі ім і сядзеў на чале і жыў як цар у коле вояў, як суцешнік заплаканых. |
SAPE |
© The FontCity, ltd, 2011