![]() | ||
---|---|---|
Новый Завет Уэсткотта-Хорта (27) Библия на украинском языке (66) Новый Завет Нестле-Аланда (27) Библия на белорусском языке (66) |
Бiблiя беларуская - пераклад Василя Сёмухи Ёв 1 Чаму не схаваныя ад Усемагутнага часіны, і тыя, што ведаюць Яго, ня бачаць дзён Ягоных? 2 Межы перасоўваюць, гоняць статкі і пасьвяць у сябе; 3 у сіротаў зводзяць асла, ва ўдавы бяруць пад заклад вала; 4 бедных спіхваюць з дарогі, усе прыніжаныя зямлі вымушаны хавацца. 5 Вось яны, як дзікія аслы ў пустыні, выходзяць на дзею сваю, устаючы рана на здабычу; стэп дае хлеб ім і дзецям іхнім; 6 жнуць яны на полі не сваім і зьбіраюць вінагарад у бязбожніка; 7 голыя начуюць без покрыва і бяз вопраткі на сьцюжы; 8 мокнуць ад горных дажджоў і, ня маючы сховішча, ціснуцца да скалы; 9 адрываюць ад саскоў сірату і з убогага бяруць заклад; 10 прымушаюць хадзіць голымі, без адзеньня, і галодных кормяць каласамі; 11 паміж сьценамі чавяць алей аліўкавы, топчуць у чавілах і прагнуць. 12 У горадзе людзі стогнуць, і душа забіваных енчыць, і Бог не забараняе гэтага. 13 Ёсьць сярод іх ворагі сьвятла, ня ведаюць ягоных шляхоў і ня ходзяць па сьцежках ягоных. 14 На золку ўстае забойца, забівае беднага і ўбогага, а ўначы бывае злодзеем. 15 І вока пералюбніка чакае сутоньня, кажучы: нічыё вока ня ўбачыць мяне, - і захінае твар. 16 У цемры падкопваюцца пад дамы, якія ўдзень яны прыкмецілі сабе; ня ведаюць сьвятла. 17 Бо ім раніца - сьмяротны цень, бо яны знаёмыя з жахамі сьмяротнага ценю. 18 Лёгкі такі на паверхні вады, праклятая доля ягоная на зямлі, і не глядзіць ён на дарогу садоў вінаградных. 19 Засуш і сьпёка паглынаюць сьнегавую ваду: так апраметная - грэшнікаў. 20 Няхай забудзе яго нутроба матчыная; няхай ласуецца ім чарвяк; няхай не захаваецца пра яго памяць; як дрэва, няхай зломіцца беззаконьнік, 21 які прыгнятае бязьдзетную, якая не раджала, і ўдаве ня робіць дабра. 22 Ён і дужых зводзіць сілаю сваёю; ён устае, і ніхто ня пэўны за жыцьцё сваё. 23 А Ён дае яму ўсё для бясьпекі, і ён на тое абапіраецца, і вочы Ягоныя бачаць шляхі іхнія. 24 Падняліся высока, - і вось, няма іх; падаюць, і паміраюць, як і ўсе, і, як вярхі каласкоў, зразаюцца. 25 Калі гэта ня так, - хто выкрые мяне за ману і ў нівеч аберне словы мае? |
SAPE |
© The FontCity, ltd, 2011