![]() | ||
---|---|---|
Новый Завет Уэсткотта-Хорта (27) Библия на украинском языке (66) Новый Завет Нестле-Аланда (27) Библия на белорусском языке (66) |
Бiблiя беларуская - пераклад Василя Сёмухи Ёв 1 І адказваў Ёў і сказаў: 2 яшчэ і цяпер горкае слова маё: пакуты мае цяжэйшыя за стогны мае. 3 О, калі б я ведаў, дзе знайсьці Яго, і мог падысьці да трона Ягонага! 4 Я выклаў бы прад Ім усё маё і вусны мае напоўніў бы апраўданьнямі; 5 уведаў бы словы, якімі Ён адкажа мне, і зразумеў бы, што Ён скажа мне. 6 Няўжо Ён у поўнай магутнасьці пачаў бы спаборнічаць са мною? О, не! Няхай бы толькі даў увагі мне. 7 Тады праведнік мог бы спаборнічаць зь Ім, - і я назаўсёды атрымаў бы свабоду ад Судзьдзі майго. 8 Але вось, я іду наперад - і няма Яго, назад - і не знаходжу Яго; 9 ці робіць Ён што зь левага боку, я ня бачу; ці хаваецца з правага, не разгледжу. 10 Але Ён ведае шлях мой; няхай выпрабуе мяне, - выйду, як золата. 11 Нага мая цьвёрда трымаецца сьцежкі Ягонай; шляхі Ягоныя я захоўваў і ня ўхіляўся зь іх. 12 Ад наказаў вуснаў Ягоных не адступаўся; словы вуснаў Ягоных захоўваў болей, чым мае правілы. 13 Але Ён цьвёрды; і хто ўхіліць Яго? Ён робіць, чаго хоча душа Ягоная. 14 Так, Ён выканаў тое, што належала мне, і падобнага на гэта многа ў Яго. 15 Таму я дрыжу прад абліччам Ягоным; разважаю - і баюся Яго. 16 Бог расслабіў сэрца маё, і ‹сеўладны напалохаў мяне. 17 Чаму я ня зьнішчаны раней за гэтую цемру, і Ён не схаваў мораку ад твару майго! |
SAPE |
© The FontCity, ltd, 2011