![]() | ||
---|---|---|
Новый Завет Уэсткотта-Хорта (27) Библия на украинском языке (66) Новый Завет Нестле-Аланда (27) Библия на белорусском языке (66) |
Бiблiя беларуская - пераклад Василя Сёмухи Ёв 1 Дыханьне маё аслабла; дні мае згасаюць; магілы перад мною. 2 Калі б не пакепнікі іхнія, дык і ў спрэчках іхніх вока маё заставалася б спакойнае. 3 Заступіся, паручыся Сам за мяне прад Сабою! інакш хто паручыцца за мяне? 4 Бо Ты зачыніў сэрца іхняе ад разуменьня, і таму не даеш перамагчы ім. 5 Хто асуджае сяброў сваіх на здабычу, у дзяцей таго вочы растануць. 6 Ён зрабіў мяне прыпавесьцю ў народа і пасьмешышчам у яго. 7 Замглілася ад гароты вока маё, і ўсе чэлесы мае, як цень. 8 Моцна зьдзівяцца з гэтага праведныя, і невінаваты абурыцца з крывадушніка. 9 Але праведны будзе моцна трымацца шляху свайго, і чысты рукамі будзе болей і болей мацавацца. 10 Выступайце, усе вы, і падыдзеце; не знайду я мудрага сярод вас. 11 Дні мае прайшлі; думы мае - здабытак сэрца майго - разьбітыя. 12 А яны ноч хочуць ператварыць у дзень, сьвятло наблізіць да твару цемры. 13 Калі б я і пачаў чакаць, дык апраметная дом мой; у цемры пасьцялю я пасьцель сваю; 14 магіле скажу: ты за бацьку мне, чарвяку: ты маці мая і сястра мая. 15 Дзе ж пасьля гэтага надзея мая? і чаканае мною хто пабачыць? 16 У апраметную сыдзе яна і будзе спачываць са мною ў пыле. |
SAPE |
© The FontCity, ltd, 2011