![]() | ||
---|---|---|
Новый Завет Уэсткотта-Хорта (27) Библия на украинском языке (66) Новый Завет Нестле-Аланда (27) Библия на белорусском языке (66) |
Бiблiя беларуская - пераклад Василя Сёмухи Ёв 1 І адказваў Ёў і сказаў; 2 а ўжо ж такі, толькі вы людзі, і з вамі памрэ мудрасьць! 3 І ў мяне ёсьць сэрца, як у вас; ня ніжэйшы я за вас; і хто ня ведае таго самага. 4 Пасьмешышчам зрабіўся я свайму сябру, я, хто заклікаў Бога, і каму Ён адказваў, пасьмешышчам - чалавек праведны, беспахібны. 5 Так, на думку таго, хто сядзіць у спакоі, пагарды вартая паходня, падрыхтаваная таму, чые ногі спатыкаюцца. 6 Спакойныя намёты ў рабаўнікоў і бясьпечныя ў тых, што дражняць Бога, што быццам Бога носяць на руках сваіх. 7 А ўжо ж такі: спытайся ў быдла, і навучаць цябе, - у птушкі нябеснай, і абвесьціць табе; 8 альбо пагутары зь зямлёю, і наставіць цябе, і скажуць табе рыбы марскія. 9 Хто ва ўсім гэтым ня ўведае, што рука Госпада стварыла гэта. 10 У Ягонай руцэ душа ўсяго жывога і дух усякі чалавечай плоці. 11 Ці ж ня вуха разьбірае словы, і ці не язык распазнае смак ежы? 12 У старцах - мудрасьць, і ў даўгавечных - розум. 13 У Яго мудрасьць і сіла; Ягоныя рада і розум. 14 Што Ён разбурыць, тое не адбудзецца; каго Ён увязьніць, той ня вызваліцца. 15 Спыніць воды, і ўсё ўсохне; пусьціць іх, і пераўтвораць зямлю. 16 У Яго магутнасьць і мудрасьць, прад Ім той, хто заблытвае і ўводзіць у аблуду. 17 Ён прыводзіць дарадцаў да неабдуманасьці і судзьдзяў робіць дурнымі. 18 Ён вызваляе з повязяў цароў і поясам абвязвае сьцёгны ім; 19 князёў пазбаўляе годнасьці і кідае ніцма адважных; 20 адбірае мову ў красамоўных і старцаў пазбаўляе глузду; 21 пакрывае сорамам знакамітых і сілу ў магутаў паслабляе; 22 адчыняе глыбокае зь сярэдзіны цемры і выводзіць на сьвятло цень сьмяротны; 23 памнажае народы і вынішчае іх; расьсявае народы і зьбірае іх; 24 адбірае розум у стрэйшынаў народу зямлі і пакідае іх блукаць у пустыні, дзе няма дарогі; 25 вобмацкам ходзяць яны ў цемры без сьвятла і хістаюцца, як п'яныя. |
SAPE |
© The FontCity, ltd, 2011