![]() | ||
---|---|---|
Новый Завет Уэсткотта-Хорта (27) Библия на украинском языке (66) Новый Завет Нестле-Аланда (27) Библия на белорусском языке (66) |
Бiблiя беларуская - пераклад Василя Сёмухи Ёв 1 І адказваў Сатар Нааміцянін і сказаў: 2 хіба на мноства слоў нельга даць адказу, і хіба чалавек шматслоўны мае рацыю? 3 Пустаслоўе тваё ці ж прымусіць маўчаць мужоў, каб ты глуміўся, і ня было каму прысароміць цябе? 4 Ты сказаў: меркаваньне маё правільнае, і чысты я ў вачах Тваіх. 5 Але калі б Бог загаварыў і растуліў вусны Свае дзеля цябе 6 і адкрыў табе таямніцы мудрасьці, што табе ўдвая больш належала перацерпець! Дык вось ведай, што Бог дзеля цябе некаторыя з тваіх беззаконьняў аддаў забыцьцю. 7 Ці можаш ты дасьледаваньнем знайсьці Бога? Ці можаш цалкам спасьцігнуць Усеўладнага? 8 Ён вышэйшы за нябёсы, - што можаш зрабіць? глыбейшы за апраметную, - што можаш даведацца? 9 Даўжэйшая за зямлю мера Ягоная і шырэйшая за мора. 10 Калі Ён прыйдзе і замкне каго-небудзь у кайданы і паставіць на суд, дык хто адхіліць Яго? 11 Бо Ён ведае людзей манлівых і бачыць беззаконьне, і ці ж пакіне яго без увагі? 12 Але пусты чалавек мудруе, хоць чалавек нараджаецца падобна дзікаму асьляняці. 13 Калі ты ўправіш сэрца сваё і працягнеш да Яго рукі твае, 14 і калі ёсьць загана ў руцэ тваёй, а ты выдаліш яе і не дасі беззаконьню жыць у намётах тваіх, 15 дык падымеш незаплямлены твар твой і будзеш цьвёрды і ня будзеш баяцца. 16 Тады забудзеш гора: як пра ваду, што працякла, будзеш успамінаць пра яго. 17 І ясьней за полудзень пойдзе жыцьцё тваё; прасьветлішся, як раніца. 18 І будзеш спакойны, бо ёсьць надзея; ты аслонены і можаш спаць у бясьпецы. 19 Будзеш ляжаць, і ня будзе застрашніка, і многія будуць ласьціцца да цябе. 20 І вочы беззаконьнікаў растануць, і прыстанішча прападзе ў іх, і надзея іхняя шчэзьне. |
SAPE |
© The FontCity, ltd, 2011