ТАНАХ (39)

Септуагинта (АB) (53)

Септуагинта (BS) (2)

Перевод Феодотиона (3)

Вульгата (78)

Библия Лютера (66)

Textus Receptus (27)

Елизаветинская Библия (75)

Библия короля Иакова (80)

Синодальный перевод (77)

Новый Завет Уэсткотта-Хорта (27)

Перевод Нового Мира (27)

Библия на украинском языке (66)

Новый Завет Нестле-Аланда (27)

Новый Завет Кассиана (27)

ТаНаХ Давида Йосифона (39)

Библия на белорусском языке (66)

Быцьцё (глав: 50)

Выхад (глав: 39)

Лявiт (глав: 27)

Лiкi (глав: 36)

Другi закон (глав: 34)

Iсус Нав (глав: 24)

Кнгiга Судзьдзяў (глав: 21)

Рут (глав: 4)

1-я Царстваў (глав: 31)

2-я Царстваў (глав: 24)

3-я Царстваў (глав: 22)

4-я Царстваў (глав: 25)

1-я Летапiсаў (глав: 29)

2-я Летапiсаў (глав: 36)

Эздра (глав: 10)

Нээмiя (глав: 13)

Эстэр (глав: 10)

Ёв (глав: 42)

Псалтыр (глав: 152)

Выслоўi (глав: 31)

Экклезiяст (глав: 12)

Песьня (глав: 8)

Iсая (глав: 66)

Ерамiя (глав: 52)

Плач Eрaмii (глав: 5)

Eзэкiiль (глав: 48)

Данiiл (глав: 12)

Aсiя (глав: 14)

Ёiль (глав: 3)

Амос (глав: 9)

Аўдзей (глав: 1)

Ёна (глав: 4)

Мiхей (глав: 7)

Навум (глав: 3)

Абакум (глав: 3)

Софон (глав: 3)

Агей (глав: 2)

Захарыя (глав: 14)

Малахiя (глав: 4)

Паводле Мацьвея (глав: 28)

Паводле Марка (глав: 16)

Паводле Лукаша (глав: 24)

Паводле Яна (глав: 21)

Дзеi (глав: 28)

Иакова (глав: 5)

1-е Пятра (глав: 5)

2-е Пятра (глав: 3)

1-е Яна (глав: 5)

2-е Яна (глав: 1)

3-е Яна (глав: 1)

Юды (глав: 1)

Да Рымлянаў (глав: 16)

1-е Карынфянаў (глав: 16)

2-е Карынфянаў (глав: 13)

Да Галятаў (глав: 5)

Да Эфэсянаў (глав: 6)

Да Фiлiпянаў (глав: 4)

Да Каласянаў (глав: 4)

1-е Фесаланiкiйцаў (глав: 5)

2-е Фесаланiкiйцаў (глав: 3)

1-е Цiмафея (глав: 6)

2-е Цiмафея (глав: 4)

Да Цiта (глав: 3)

К Фiлiмона (глав: 1)

Да Гэбрэяў (глав: 13)

Адкрыцьцё (глав: 22)

Евангелия на белорусском языке (4)

Радостная Весть (нет)

Новый Завет на иврите (27)

Редакция NEV (66)

Бiблiя беларуская - пераклад Василя Сёмухи
(1995, Минск)

Ерамiя

◄◄ | | Глава | | ►►

1 О, хто дасьць галаве маёй ваду, і вачам маім - крыніцу сьлёз! я дзень і ноч плакаў бы па забітых у дачкі народа майго.

2 О, хто даў бы мне ў пустыні прыстанак дарожны! пакінуў бы я народ мой і сышоў бы ад іх: бо ўсе яны пералюбнікі, зграя вераломных.

3 Як лук, напінаюць язык свой дзеля ілжы, мацуюцца на зямлі няпраўдаю; бо пераходзяць ад аднаго ліха да другога, і Мяне ня ведаюць, кажа Гасподзь.

4 Трымайцеся кожны сябра свайго, і не давярайце ніводнаму з братоў сваіх; бо кожны брат ставіць спатыку другому, і кожны сябар пераносіць паклёпы.

5 Кожны ашуквае сябра свайго, і праўды ня кажуць; прывучылі язык свой гаварыць ману, хітруюць да стомы.

6 Ты жывеш сярод падступнасьці; з падступнасьці яны адмаўляюцца ведаць Мяне, кажа Гасподзь.

7 Таму так кажа Гасподзь Саваоф: вось, я растаплю і выпрабую іх; бо як інакш мне трэба рабіць з дачкою народа Майго? Язык іхні - забойчая страла, гаворыць падступна; вуснамі сваімі гавораць з блізкімі сваімі прыязна, а ў сэрцы сваім ладзяць яму аковы.

8 Няўжо Я не пакараю іх за гэта, кажа Гасподзь? ці не адпомсьціць душа Мая такому народу, як гэты?

9 Па горах падыму плач і лямант, і па стэпавых пашах - галашэньне, бо яны выпалены, так што ніхто там не праходзіць, і ня чуваць, каб статкі бляялі: ад птушак нябесных да быдла - усе расьсеяліся, сышлі.

10 І зраблю Ерусалім крушняю, селішчам шакалаў, і гарады Юдэі зраблю пустыняю, без жыхароў.

11 Ці ёсьць такі мудрэц, які зразумеў бы гэта? І да каго гавораць вусны Гасподнія - растлумачыў бы, за што загінула краіна і выпалена, як пустыня, так што ніхто не праходзіць па ёй?

12 І сказаў Гасподзь: за тое, што яны пакінулі закон Мой, які Я ўстанавіў ім, і ня слухалі голасу Майго і не рабілі паводле яго;

13 а хадзілі паводле ўпартасьці сэрца свайго і па сьледзе Ваала, як навучылі іх бацькі іхнія.

14 Таму так кажа Гасподзь Саваоф, Бог Ізраілеў: вось, Я накармлю іх, гэты народ, палыном, і напаю іх вадою з жоўцю;

15 і расьсею іх сярод народаў, якіх ня ведалі ні яны, ні бацькі іхнія, і пашлю сьледам за імі меч, пакуль ня вынішчу іх.

16 Так кажа Гасподзь Саваоф: падумайце і паклічце плакальшчыц, каб яны прыйшлі; пашлеце на ўмеліц у гэтай справе, каб яны прыйшлі.

17 Хай яны пасьпяшаюцца і падымуць плач па нас, каб з вачэй нашых ліліся сьлёзы, і зь веек нашых цякла вада.

18 Бо голас плачу чуцен зь Сіёна: "як мы абрабаваны! мы жорстка пасаромленыя, бо пакідаем зямлю, бо разбурылі жытлішчы нашы".

19 Дык вось, слухайце, жанчыны, слова Госпада, і хай уважае вуха ваша слову вуснаў Ягоных; і вучэце дачок вашых плакаць, і адна адну - песьням плачу.

20 Бо сьмерць уваходзьць у нашыя вокны, урываецца ў харомы нашыя, каб вынішчыць дзяцей з вуліцы, юнакоў з плошчаў.

21 Скажы: так кажа Гасподзь: і будуць кінуты трупы людзей, як гной на поле і як снапы за жняцом, і ня будзе каму пазьбіраць іх.

22 Так кажа Гасподзь, хай не хваліцца мудры мудрасьцю сваёю, хай ня хваліцца дужы сілаю сваёю, хай ня хваліцца багаты багацьцем сваім.

23 а хвалько хваліся тым, што разумееш і ведаеш Мяне, што Я - Гасподзь, Які творыць міласьць, суд і праўду на зямлі: бо толькі гэта заўгодна Мне, кажа Гасподзь.

24 Вось, прыходзяць дні, кажа Гасподзь, калі Я наведаю ўсіх абрэзаных і неабрэзаных:

25 Егіпет і Юдэю, і Эдома і сыноў Амонавых, і Маава і ўсіх, што стрыгуць валасы на скронях, што жывуць у пустыні: бо ўсе гэтыя народы неабрэзаныя, а ўвесь дом Ізраілеў зь неабрэзаным сэрцам.


SAPE
Яндекс.Метрика

Наверх | Главная | Форум

© The FontCity, ltd, 2011