ТАНАХ (39)

Септуагинта (АB) (53)

Септуагинта (BS) (2)

Перевод Феодотиона (3)

Вульгата (78)

Библия Лютера (66)

Textus Receptus (27)

Елизаветинская Библия (75)

Библия короля Иакова (80)

Синодальный перевод (77)

Новый Завет Уэсткотта-Хорта (27)

Перевод Нового Мира (27)

Библия на украинском языке (66)

Новый Завет Нестле-Аланда (27)

Новый Завет Кассиана (27)

ТаНаХ Давида Йосифона (39)

Библия на белорусском языке (66)

Быцьцё (глав: 50)

Выхад (глав: 39)

Лявiт (глав: 27)

Лiкi (глав: 36)

Другi закон (глав: 34)

Iсус Нав (глав: 24)

Кнгiга Судзьдзяў (глав: 21)

Рут (глав: 4)

1-я Царстваў (глав: 31)

2-я Царстваў (глав: 24)

3-я Царстваў (глав: 22)

4-я Царстваў (глав: 25)

1-я Летапiсаў (глав: 29)

2-я Летапiсаў (глав: 36)

Эздра (глав: 10)

Нээмiя (глав: 13)

Эстэр (глав: 10)

Ёв (глав: 42)

Псалтыр (глав: 152)

Выслоўi (глав: 31)

Экклезiяст (глав: 12)

Песьня (глав: 8)

Iсая (глав: 66)

Ерамiя (глав: 52)

Плач Eрaмii (глав: 5)

Eзэкiiль (глав: 48)

Данiiл (глав: 12)

Aсiя (глав: 14)

Ёiль (глав: 3)

Амос (глав: 9)

Аўдзей (глав: 1)

Ёна (глав: 4)

Мiхей (глав: 7)

Навум (глав: 3)

Абакум (глав: 3)

Софон (глав: 3)

Агей (глав: 2)

Захарыя (глав: 14)

Малахiя (глав: 4)

Паводле Мацьвея (глав: 28)

Паводле Марка (глав: 16)

Паводле Лукаша (глав: 24)

Паводле Яна (глав: 21)

Дзеi (глав: 28)

Иакова (глав: 5)

1-е Пятра (глав: 5)

2-е Пятра (глав: 3)

1-е Яна (глав: 5)

2-е Яна (глав: 1)

3-е Яна (глав: 1)

Юды (глав: 1)

Да Рымлянаў (глав: 16)

1-е Карынфянаў (глав: 16)

2-е Карынфянаў (глав: 13)

Да Галятаў (глав: 5)

Да Эфэсянаў (глав: 6)

Да Фiлiпянаў (глав: 4)

Да Каласянаў (глав: 4)

1-е Фесаланiкiйцаў (глав: 5)

2-е Фесаланiкiйцаў (глав: 3)

1-е Цiмафея (глав: 6)

2-е Цiмафея (глав: 4)

Да Цiта (глав: 3)

К Фiлiмона (глав: 1)

Да Гэбрэяў (глав: 13)

Адкрыцьцё (глав: 22)

Евангелия на белорусском языке (4)

Радостная Весть (нет)

Новый Завет на иврите (27)

Редакция NEV (66)

Бiблiя беларуская - пераклад Василя Сёмухи
(1995, Минск)

Ерамiя

◄◄ | | Глава | | ►►

1 Грэх Юдаў напісаны жалезным разцом, алмазным вастрыём накрэсьлены на скрыжалі сэрца іхняга і на рагах ахвярнікаў іхніх.

2 Як пра сыноў сваіх, успамінаюць яны пра ахвярнікі свае і дубровы свае каля зялёных дрэў, на высокіх пагорках.

3 Гару Маю ў полі, маёмасьць тваю і ўсе скарбы твае аддам на рабунак, і ўсе вышыні твае - за грахі ва ўсіх межах тваіх.

4 І ты празь сябе пазбудзешся спадчыны тваёй, якую Я даў табе, і аддам цябе ў рабства ворагам тваім, у зямлю, якое ты ня ведаеш, бо вы запалілі агонь гневу Майго; ён будзе гарэць вечна.

5 Так кажа Гасподзь: пракляты чалавек, які спадзяецца на чалавека і плоць робіць сваёю апораю, і сэрца якога аддаляецца ад Госпада.

6 Ён будзе - як верас у пустыні і ня ўбачыць, калі прыйдзе добрае, і паселіцца ў мясьцінах скварных у стэпе, на зямлі неўрадлівай, неабжытай.

7 Дабраславёны чалавек, які спадзяецца на Госпада, і чыя надзея - Гасподзь.

8 Бо ён будзе як дрэва, якое пасаджана каля водаў і пускае сваё карэньне каля патока; ня ведае яно, калі настае сьпёка; лісьце ў яго зялёнае, і ў засушлівы час яно не баіцца і не перастае радзіць плады.

9 Падступнае сэрца чалавечае найбольш і да краю сапсаванае; хто спазнае яго?

10 Я, Гасподзь, пранікаю ў сэрца і выпрабоўваю ўсярэдзіне, каб даць кожнаму паводле шляху ягонага і паводле плёну дзеяў ягоных.

11 Курапатка садзіцца на яйкі, якіх ня несла; такі той, хто набывае багацьце няпраўдаю: ён пакіне яго на палове дзён сваіх, дурнем застанецца пры канцы сваім.

12 Трон славы, узвышаны ад пачатку, ёсьць месца асьвячэньня нашага.

13 Ты, Госпадзе, - надзея Ізраілева; усе, хто пакідае Цябе, пасаромяцца. "Тыя, што адступаюцца ад Мяне, будуць напісаны на пыле, бо пакінулі Госпада, крыніцу вады жывое",

14 Ацалі мяне, Госпадзе, - і ацалёны буду; уратуй мяне - і ўратаваны буду; бо Ты - хвала мая.

15 Вось, яны кажуць мне: "дзе слова Гасподняе? няхай яно прыйдзе!"

16 Я не сьпяшаўся быць пастырам у Цябе і не хацеў бядотнага дня, Ты гэта ведаеш; што выйшла з вуснаў маіх - адкрыта перад абліччам Тваім.

17 Ня будзь страшны мне, Ты - надзея мая ў дзень бедства.

18 Хай сорам пакрые ганіцеляў маіх, а я ня буду пасаромлены; хай яны затрымцяць, а я не трымцецьму; навядзі на іх дзень бедства і паламай іх двайной ламатою.

19 Так сказаў мне Гасподзь: ідзі і стань у браме сыноў народу, у якую ўваходзяць цары Юдэйскія і празь якую яны выходзяць, і ва ўсіх брамах Ерусалімскіх,

20 і кажа ім: слухайце слова Гасподняе, цары Юдэйскія і ўся Юдэя і ўсе жыхары Ерусаліма, якія ўваходзяць праз гэтыя брамы

21 Так кажа Гасподзь: пільнуйце душы свае і не насеце ношак у суботні дзень, і ня ўносьце іх праз брамы Ерусалімскія.

22 І ня выносьце ношак з дамоў вашых у дзень суботні, не рабеце ніякае працы, сьвяткуйце дзень суботні так, як Я наказаў бацькам вашым,

23 якія, зрэшты, не паслухаліся і не прыхілілі вуха свайго, а зрабіліся цьвердалобымі, каб ня слухацца і ня прымаць настаўленьня.

24 І калі вы паслухаецеся Мяне ў тым, кажа Гасподзь, каб не насіць ношак праз брамы гэтага горада ў дзень суботні і каб сьвяткаваць суботу, ня робячы ў гэты дзень ніякае працы:

25 дык праз брамы гэтага горада будуць уваходзіць цары і князі, якія сядзяць на троне Давідавым, езьдзяць на калясьніцах і на конях, яны і князі іхнія, Юдэі і жыхары Ерусаліма, і горад гэты будзе жытлы вечна.

26 І будуць прыходзіць з гарадоў Юдэйскіх і з навакольляў Ерусаліма і зь зямлі Веньямінавай, і з раўніны і з гор і з поўдня, і прыносіць цэласпаленьне і ахвяру, і хлебнае прынашэньне і ліван, і падзякавальныя ахвяры ў дом Гасподні.

27 А калі не паслухаецеся Мяне ў тым, каб сьвяткаваць дзень суботні і не насіць ношак, уваходзячы ў брамы Ерусаліма ў суботні дзень, дык запалю агонь у брамах яго, - і ён паглыне харомы Ерусаліма і не патухне.


SAPE
Яндекс.Метрика

Наверх | Главная | Форум

© The FontCity, ltd, 2011