![]() | ||
---|---|---|
Новый Завет Уэсткотта-Хорта (27) Библия на украинском языке (66) Новый Завет Нестле-Аланда (27) Библия на белорусском языке (66) |
Бiблiя беларуская - пераклад Василя Сёмухи Иакова 1 Браты мае! майце веру ў Ісуса Хрыста, нашага Госпада славы, бяз увагі на асобы. 2 Бо калі на сход ваш увойдзе чалавек з залатым пярсьцёнкам, у багатым убраньні, увойдзе і бедны ў гаротнай адзежы, 3 і вы глянеце на таго, хто ў багатым убраньні, і скажаце яму: табе трэба сесьці тут, а беднаму скажаце: ты стань там, альбо: сядзь тут, каля ног маіх, 4 дык ці ня робіце розьніцы між сабою і ці ня робіцеся вы зламыснымі судзьдзямі? 5 Паслухайце, браты мае любасныя: ці ж ня бедных сьвету выбраў Бог быць багатымі вераю і спадчыньнікамі Царства, якое Ён абяцаў тым, хто любіць Яго? 6 а вы пагрэбавалі бедным. Ці не багатыя ўціскаюць вас, і ці ж не яны цягнуць вас у суды? 7 Ці не яны няславяць добрае імя, якім вы называецеся? 8 Калі вы выконваеце закон царскі, паводле Пісаньня: палюбі блізкага твайго, як сябе самога, - добра робіце. 9 Але калі робіце з аглядкаю на асобы, дык грэх чыніце, і перад законам вы злачынцы. 10 Хто выконвае ўвесь закон і згрэшыць у чым-небудзь адным, той робіцца вінаватым ва ўсім. 11 Бо Той, Хто сказаў: не распусьнічай, сказаў і: не забі; таму, калі ты не распусьнічаеш, але заб'еш, дык ты таксама адступнік ад закона. 12 Так гаварэце і так рабеце, як тыя, што маюць быць суджаныя згодна з законам свабоды. 13 Бо суд ня мецьме літасьці да таго, хто не літасьцівы; літасьць узьнесена над судом. 14 Якая карысьць, браты мае, калі хто кажа, што ён мае веру, а дзеяў ня мае? Ці можа гэтая вера ўратаваць яго? 15 Калі брат альбо сястра безадзежныя і ня маюць на дзень пражытку, 16 а хто-небудзь з вас скажа ім: ідзеце зь мірам, грэйцеся і кармецеся, але ня дасьць ім патрэбнага целу: якая карысьць? 17 Гэтак і вера, калі ня мае дзеяў, мёртвая сама ў сабе. 18 А скажа хто-небудзь: ты маеш веру, а я маю дзеі: пакажы мне веру тваю бязь дзеяў тваіх, а я пакажу табе веру маю празь дзеі мае. 19 Ты верыш, што Бог адзіны: слушна робіш; і дэманы вераць, і трымцяць. 20 Але ці хочаш ведаць, марны чалавеча, што вера бязь дзеяў мёртвая? 21 Ці ж ня дзеямі апраўдаўся Абрагам, бацька наш, паклаўшы на ахвярнік Ісаака, сына свайго? 22 Ці бачыш, што вера спрыяла дзеям ягоным, і дзеямі вера дасягнула дасканаласьці. 23 І спраўдзілася слова Пісаньня: вераваў Абрагам Богу, і гэта залічылася яму ў праведнасьць, і ён названы прыяцелем Божым. 24 Ці бачыце, што чалавек апраўдваецца дзеямі, а ня вераю толькі? 25 Гэтак сама і Рааў распусьніца ці ж ня дзеямі апраўдалася, прыняўшы выведнікаў і выпусьціўшы іх іншаю дарогаю? 26 Бо, як цела бяз духу мёртвае, так і вера бязь дзеяў мёртвая. |
SAPE |
© The FontCity, ltd, 2011