![]() | ||
---|---|---|
Новый Завет Уэсткотта-Хорта (27) Библия на украинском языке (66) Новый Завет Нестле-Аланда (27) Библия на белорусском языке (66) |
Бiблiя беларуская - пераклад Василя Сёмухи Aсiя 1 Ізраіль - галінасты вінаград, памнажае сабе плод; чым болей у яго пладоў, тым болей памнажае ахвярнікі; чым лепшая зямля ў яго, тым болей упрыгожваюць яны куміраў. 2 Падзялілася сэрца іхняе, за гэта яны і будуць пакараныя: Ён разбурыць ахвярнікі іхнія, скрышыць куміраў іхніх. 3 Цяпер яны кажуць: "няма ў нас цара, бо мы не збаяліся - Госпада! а цар - што нам зробіць?" 4 Кажуць словы пустыя, божацца ілжыва, заключаюць пагадненьні; за гэта явіцца суд над імі, як атрутная трава на барознах поля. 5 За цяля Бэт-Авэна затрымцяць жыхары Самарыі; заплача па ім народ, і жрацы яго, што радаваліся за яго, будуць плакаць па славе ягонай, бо яна адыдзе ад яго. 6 А сам ён аднесены будзе ў Асірыю - у дарунак цару Ярэву; пасаромлены будзе Яфрэм, і пасароміцца Ізраіль ад намыслу свайго. 7 Зьнікне ў Самарыі цар яе - як шум на паверхні вады. 8 І вынішчаны будуць вышыні Авэна - за грэх Ізраіля; церне і ваўчкі вырастуць на ахвярніках іхніх, і скажуць яны горам: "пакрыйце нас", і пагоркам: "упадзеце на нас!" 9 Больш, чым у дні Гівы, грашыў ты, Ізраіле; там яны ўстоялі; вайна ў Гаваоне супроць сыноў бязбожнасьці не спасьцігла іх. 10 Паводле жаданьня Майго пакараю іх, - і зьбяруцца супроць іх народы, і яны будуць зьвязаныя за двайное злачынства іхняе. 11 Яфрэм - навучанае цяля, прывычнае да малацьбы, і Я сам, пакладу ярмо на тлустую шыю яго; на Яфрэме будуць вярхом езьдзіць, Юда будзе араць, Якаў будзе баранаваць. 12 Сейце ў сабе праўду - і пажняце міласьць; разворвайце ў сябе навіну, бо час - знайсьці Госпада, каб Ён, калі прыйдзе, дажджом выліў на вас праўду. 13 Вы ўраблялі беззаконьні, ясьце плод ілжы, бо ты спадзяваўся на шлях твой, на мноства ваяроў тваіх. 14 І адбудзецца розрух у народзе тваім, і ўсе цьвярдыні твае будуць разбураныя, як Салман разбурыў Бэт-Арбэл у дзень бітвы: маці была забітая зь дзецьмі. 15 Вось, што ўчыніў вам Вэтыль за край бязбожнасьці вашай. |
SAPE |
© The FontCity, ltd, 2011