![]() | ||
---|---|---|
Новый Завет Уэсткотта-Хорта (27) Библия на украинском языке (66) Новый Завет Нестле-Аланда (27) Библия на белорусском языке (66) |
Бiблiя беларуская - пераклад Василя Сёмухи Да Гэбрэяў 1 Бо кожны першасьвятар зь людзей выбіраны, людзям жа і пастаўляецца на служэньне Богу, каб прыносіць дары і ахвяры за грахі, 2 каб мог паблажаць неабазнаным і заблуканым; бо і сам абложаны немаччу, 3 і таму ён павінен як за людзей, так і за сябе прыносіць ахвяры за грахі. 4 І ніхто сам сабою ня прымае гэтага гонару, а толькі пакліканы Богам, як і Аарон. 5 Так і Хрыстос ня Сам Сабе прысвоіў славу быць першасьвятаром, а Той, Хто сказаў Яму: "Ты Сын Мой, Я сёньня нарадзіў Цябе"; 6 як і ў іншым месцы кажа: "Ты сьвятар навек па чыне Мелхісэдэка". 7 Ён, у дні плоці Сваёй, зь вялікім галашэньнем і са сьлязьмі прынёс малітвы і маленьні Таму, Хто меў моц уратаваць Яго ад сьмерці, і пачуты быў за Сваю богабаязнасьць; 8 хоць Ён і Сын, аднак празь цярпеньні навучыўся паслушэнству; 9 і, удасканаліўшыся, спрычыніўся да вечнага збавеньня ўсіх паслухмяных Яму, 10 і быў названы ад Бога Першасьятаром па чыне Мелхісэдэка. 11 Пра гэта сьлед было б нам гаварыць многа; але цяжка патлумачыць, бо вы зрабіліся няздольныя слухаць. 12 Бо, мяркуючы па часе, вам належала быць настаўнікамі; але вас зноў трэба вучыць першаасновам слова Божага, і вам патрэбнае малако, а ня цьвёрдая ежа. 13 Кожны, кормлены малаком, неабазнаны ў слове праўды, бо ён дзіця; 14 а цьвёрдая ежа ўласьцівая дасканалым, у якіх пачуцьці навыкам прывучаны адрозьніваць дабро і зло. |
SAPE |
© The FontCity, ltd, 2011